Дзякуй за рэкамендацыі. Са свайго боку параю Ганну Севярынец: “Гасцінніца “Бельгія” - пра трагічнае пакаленне беларускіх паэтаў і пісьменнікаў міжваеннай пары (Дудар, Дубоўка, Чарот і г.д.) - вялікая кніга; “Мая школа” - здавалася б, невялічкая па памерах кніга, але ж сапраўдная энцыклапедыя сучаснага беларускага школьнага жыцця, прачытаўшы яе вы зразумееце, што гэта і ваша школа таксама. “Па што ідзеш, воўча?” Евы Вежнавец - абавязкова. “Апошняя кніга пана А” Альгерда Бахарэвіча - паміж усяго іншага, гэта яшчэ і своеасаблівая нашая “Тысяча і адна ноч”. Дзякуй.
Я раю прачытаць: 1. "Сабакі Эўропы" 2. "Нічые" Андрэй Федарэнка 3. "Сэрца мармуровага анёла" Людміла Рублеўская 4. "Вяртанне Ліліт" Юлія Шарова. А яшчэ магу параіць два выдатных рамана на ўкраiнскай мове: "Карбід" Андрій Любка i "Століття Якова" Володимир Лис. Дзякую за выпуск)
Я пачаў чытаць беларускую літаратуру менавіта з "Радзіва Прудок" у лютым 2020. З гэтае кнігі пачаўся мой шлях да каранёў. 1812 чытаў, насамрэч есьць такі жанр, калі зомбі-апокаліпсіс адбываецца або ў сапраўдным гістарычных падзеях або ў нейкім вядомым творы. Напрыклад "Пыха, перадузятасьць ды зомбі". Я раю яшчэ раман "Локсіаў"
Акрамя У. Садоўскага "1813" і А. Кулона "Сіняя кніга...", чытала ўсе кнігі, аб якіх ідзе размова. Насамрэч, вартыя сучасныя беларускія аўтары, гонар нашай літаратуры. Вось яшчэ некалькі годных кніг, розных па зместу і жанрах: Ахроменка У. "Музы і свінні", Бабіна Н. "Крыві не павідна быць відна", Глобус А. "Сталічныя казкі"... І адна з любімых - Адамовіч А. "Песня пра Цімура". Вялікі дзякуй за "Чытаем разам".
Раю "Ноч" Віктара Марціновіча. Кніга пра блэкаўт-апакаліпсіс у сучаснай Беларусі. Вельмі цікава. Кніжка напісана добрай, сучаснай мовай. Спачатку ня вельмі зручна, але потым чытаньне йдзе як трэба
Дзякуй вам, Ліза. З вашага спісу прачытала "Радзіва Прудок" і атрымала агромністую асалоду. Потым яшчэ і на спектаклі ў Купалаўскім была. Даўно гэта было, нажаль. Яшчэ чытала "Ноч цмока" і яшчэ шмат чаго з твораў Гапеева, бо люблю фэнтэзі. А яшчэ да вашага спісу вельмі хочацца дадаць "Мая школа" Ганны Севярынец. Гэта кніга апавяданняў, вельмі лёгка чытаецца, з гумарам і хочацца перачытваць.
Дзякуй за спіс!🤗 А я раб пачытаць "Італьянскае падарожжа" Аляксандры Хамянок. Пра дзяўчынку, якая па праграме паехала ў Італію. Асабліва цікава будзе тым, хто сам у дзяцінстве ўдзельчаў у такога плану падарожжах)
Очень хочется прочетать "План бабарозы", но пока что я и говорить на беларуской мове не могу, как и читать. Увы и ах, только на слух понимаю и немножечко коментарии НО ЭТО ПОКА ЧТО!!! Я ОБЯЗАТЕЛЬНО ВЫУЧУ!!! И спасибо вам за ваши труды
Таксама раю Севярынец Дзень Святога Патрыка🔥 Актуальная для польскіх беларусаў Прытулак Кустоўскага❤️ Бахарэвіч Сабакі Эўропы, па якім нядаўна нашы зрабілі спектакль😍
Дзень Святога Патрыка таксам не так даўно прачытаў. Спадабалася. Я зайздрошчу вучням спадырыні Ганны. Яна так цікава распавядае гісторыю жыццяў аўтараў і іх твораў. Сабакі Эўропы таксама дадазеныя ў чаргу.
А як жа Марціновіча Мова, Рэвалюцыя, Параноя, Возера радасці, Сцюдзёны вырай, Ноч 🥰🥰🥰 Чытала гэты зомбі хорар - спадабаўся, і канешне Дзённік Горвата🤍❤️🤍
Дзякуй вам за парады. Радзіва Прудок ужо ў чарзе на чытанне, да Плана Бабарозы і Белай Мухі прыглядаўся але так і не наважыўся дадаць іх у спіс, а пра астатніх нават ня ведаў.
Радзіва прудок прачытаў у цягніку Магілеў-Мінск і пужаў сусездей сваім рагатаннем з тых жартаў. Таксама чытаў 1984 у перакладзе і пераклад гэта нават ўзмацняе пачуцці ад рамана. На жаль не адшукаў нічога за Страгуцкіх, адны з улюбленых аўтараў
Галоўнае не саромейцеся трасянкі. Ды размаўляйце. А слоўнікавы запас прыйдзе. Дарычы, калі сам размаўляеш гэта станоўча уплывае на знаёмых. Як вашыя поспехі праз 4 месяцы?
Не магу не пагадзіцца. "Казкі жыцця" Коласа і рамантызм паэтычнага слова дарэвалюцыйнага Купалы адкрылі для мяне калісьці ўсю веліч і шматграннасць беларускай літаратуры, якая прадстаўленая многімі вялікімі талентамі.
Лепей у бібліятэцы набыць ці купіць у краме я сам шукаў у інтэрнэце нічога не находжу ,у вас павініы быць кнігі на беларускай мове ў краіне вы ўкраінец так?
Выбачайце, але гэта жах. Не спіс літаратуры, не. Жах тое, як вы пра яе распавядаеце. "Вельмі раю прачытаць" - гэта... гэта не ўзровень размовы пра літаратуру.
@@hodnaby С фразай усё ок, нічога дрэннага. Але калі акрамя яе нешта ёсць. Вы распавядаеце пра літаратуру, пра канкрэтныя кнігі. То бок калі вы нешта раеце, то цікава ведаць чаму. Рэцэнзію пабачыць у відэа, у якой распавядаюць, чаму кніга добрая. Не толькі фабула і "мне вельмі спадабалася", але ж і аргументацыя. Паглядзіце, дзеля прыкладу, як той жа Антон Долін распавядае пра расейскае ці закардоннае кіно. Або як пра літаратуру кажа Жарынаў на канале PunkMonk. Не, я не кажу, што вы павінны рабіць як нехта з іх ці іншых (і што ўвогуле штосьці павінны рабіць). Але ад дарослага чалавека хацелася бы чуць меркаванне ўзроўнем трошкі большым , чым "мне спадабалася, вельмі прыгожа і цікава, таму і вам спадабаецце. Або не спадабаецца."
Дякую за випуск! Тримайтеся своєї мови та підтримуйте вітчизняних діячів культури!
🇺🇦❤️⚪🔴⚪
Дзякуй за падтрымку!
Дзякую Раднуля 🌹.... ЎСЁ БУДЗЕ !!!!!!!! ЖЫВЕ 💪🪓🪓🪓
Толькі нядаўна задаўся пытаннем што гэта пачытаць з сучаснага на беларускай мове, і вось тут бац, відэа ад Лізы. Дзякуй!
Гэта ж 🔥
Дзякуй ❤
Дзякую за выпуск , абавязкова прачытаю нешта з зпiску
Дзякуй за такія цікавыя рэкамендацыі!
Дзякуй за рэкамендацыі. Са свайго боку параю Ганну Севярынец: “Гасцінніца “Бельгія” - пра трагічнае пакаленне беларускіх паэтаў і пісьменнікаў міжваеннай пары (Дудар, Дубоўка, Чарот і г.д.) - вялікая кніга; “Мая школа” - здавалася б, невялічкая па памерах кніга, але ж сапраўдная энцыклапедыя сучаснага беларускага школьнага жыцця, прачытаўшы яе вы зразумееце, што гэта і ваша школа таксама.
“Па што ідзеш, воўча?” Евы Вежнавец - абавязкова.
“Апошняя кніга пана А” Альгерда Бахарэвіча - паміж усяго іншага, гэта яшчэ і своеасаблівая нашая “Тысяча і адна ноч”.
Дзякуй.
ДЗЯКУЕМ🤍❤️🤍
Ліза, рада бачыць.
Чытай Садоўскага - ён цікавы даследчык.
Перадамо Лізе і самі пачытаем :)
Дзякуй!
Дзякую, Ліза, за рэкамендацыі. Абавязкова пачытаю з прапанаваных кніг...
Я раю прачытаць:
1. "Сабакі Эўропы"
2. "Нічые" Андрэй Федарэнка
3. "Сэрца мармуровага анёла" Людміла Рублеўская
4. "Вяртанне Ліліт" Юлія Шарова.
А яшчэ магу параіць два выдатных рамана на ўкраiнскай мове:
"Карбід" Андрій Любка i "Століття Якова" Володимир Лис.
Дзякую за выпуск)
Шчыра дзякую.
Я пачаў чытаць беларускую літаратуру менавіта з "Радзіва Прудок" у лютым 2020. З гэтае кнігі пачаўся мой шлях да каранёў. 1812 чытаў, насамрэч есьць такі жанр, калі зомбі-апокаліпсіс адбываецца або ў сапраўдным гістарычных падзеях або ў нейкім вядомым творы. Напрыклад "Пыха, перадузятасьць ды зомбі". Я раю яшчэ раман "Локсіаў"
Акрамя У. Садоўскага "1813" і А. Кулона "Сіняя кніга...", чытала ўсе кнігі, аб якіх ідзе размова. Насамрэч, вартыя сучасныя беларускія аўтары, гонар нашай літаратуры. Вось яшчэ некалькі годных кніг, розных па зместу і жанрах: Ахроменка У. "Музы і свінні", Бабіна Н. "Крыві не павідна быць відна", Глобус А. "Сталічныя казкі"... І адна з любімых - Адамовіч А. "Песня пра Цімура". Вялікі дзякуй за "Чытаем разам".
Ці ёсць у вас файл кнігі план бабарозы?
1813 чытаў, на хоррар не цягне, але як фэнтазі добра.
Раю "Ноч" Віктара Марціновіча. Кніга пра блэкаўт-апакаліпсіс у сучаснай Беларусі. Вельмі цікава. Кніжка напісана добрай, сучаснай мовай. Спачатку ня вельмі зручна, але потым чытаньне йдзе як трэба
Дякую за рекомендації! Зараз вивчає білоруську мову. Живе Білорусь!
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ🤍❤️🤍
А навошта вам наша мова?
Дзякуй вам, Ліза. З вашага спісу прачытала "Радзіва Прудок" і атрымала агромністую асалоду. Потым яшчэ і на спектаклі ў Купалаўскім была. Даўно гэта было, нажаль.
Яшчэ чытала "Ноч цмока" і яшчэ шмат чаго з твораў Гапеева, бо люблю фэнтэзі.
А яшчэ да вашага спісу вельмі хочацца дадаць "Мая школа" Ганны Севярынец. Гэта кніга апавяданняў, вельмі лёгка чытаецца, з гумарам і хочацца перачытваць.
Дзякуй за спіс!🤗
А я раб пачытаць "Італьянскае падарожжа" Аляксандры Хамянок. Пра дзяўчынку, якая па праграме паехала ў Італію. Асабліва цікава будзе тым, хто сам у дзяцінстве ўдзельчаў у такога плану падарожжах)
Супер, дзякуем!
Дзякуй вялікі. Рады, што беларуская мова жыве.
Очень хочется прочетать "План бабарозы", но пока что я и говорить на беларуской мове не могу, как и читать. Увы и ах, только на слух понимаю и немножечко коментарии
НО ЭТО ПОКА ЧТО!!! Я ОБЯЗАТЕЛЬНО ВЫУЧУ!!! И спасибо вам за ваши труды
Першы раз бачу, калі хтосьці раіць пачытаць кнігі, якія сам не чытаў. Выдатна, выдатна. Але спіс добры
Таксама раю Севярынец Дзень Святога Патрыка🔥 Актуальная для польскіх беларусаў Прытулак Кустоўскага❤️ Бахарэвіч Сабакі Эўропы, па якім нядаўна нашы зрабілі спектакль😍
Дзень Святога Патрыка таксам не так даўно прачытаў. Спадабалася. Я зайздрошчу вучням спадырыні Ганны. Яна так цікава распавядае гісторыю жыццяў аўтараў і іх твораў. Сабакі Эўропы таксама дадазеныя ў чаргу.
А як жа Марціновіча Мова, Рэвалюцыя, Параноя, Возера радасці, Сцюдзёны вырай, Ноч 🥰🥰🥰
Чытала гэты зомбі хорар - спадабаўся, і канешне Дзённік Горвата🤍❤️🤍
🇧🇾🇧🇾❤️ я чытаў мову Марціновіча спачатку цяжка а потым норм
Годны спіс. Шчыра дзякую. Некалькі тыдняў таму прачытала "Сем камянёў" Трохі дзіцячая, але спадабалася.
Людміла Рублеўская добра піша! Захаплальныя гістарычныя раманы, асабліва парэкамендую серыю пра прыгоды Вырвіча і Лёдніка.
Дзякуем!
Впервые слышу о таком сериале
Заинтриговпл
Дзякуй:)
С. Мінскевіч- Сад замкнёных гор. Вельмі цікавая кніга.
Дзякуй вам за парады. Радзіва Прудок ужо ў чарзе на чытанне, да Плана Бабарозы і Белай Мухі прыглядаўся але так і не наважыўся дадаць іх у спіс, а пра астатніх нават ня ведаў.
А мне вельмі падабаюцаа кнігі Сяргея Пясецкага. Раю пачытаць Запіскі афіцэра чырвонай арміі. Кніга гістарычная, з гумарам, чытаецца на адным дыханні.
Дзякуй
Радзіва прудок прачытаў у цягніку Магілеў-Мінск і пужаў сусездей сваім рагатаннем з тых жартаў. Таксама чытаў 1984 у перакладзе і пераклад гэта нават ўзмацняе пачуцці ад рамана. На жаль не адшукаў нічога за Страгуцкіх, адны з улюбленых аўтараў
ЗА Радзіва "Прудок", файная кніга ,вельмі незвычайная ,для мяне адрыцццё.
На мой погляд, аўтары, якіх неабходна прачытаць - Караткевіч і Васіль Быкаў.
Бясспрэчна, але ж назва відэа - СУЧАСНАЯ беларуская літаратура, таму было вельмі цікава паслухаць аб сённяшніх аўтарах.
Годна! Дзякуй за параду 👍
Дзякуй за парады!З усяго прапанаванага прачытала ,,Радые Прудок".Вельмi спадабалася.
Нясвіж вітае вас!! Дзякуй!!
Белую муху толькі ў сеціве магчыма знайсьці
Першую чытала, мне таксама спадабалася, але чытала даўно!
Марціновіча не хапае )
Мне падалося, Марціновіча ўсе будуць чакаць, таму пакінула яго на другі выпуск 🙈
@@ЛізаветаВетрава Ну й дзе другі выпуск?)
Я толькі пачаў вывучаць беларускую мову. Мая першая кніжка, гэта казкі на беларускай мове.😊
Галоўнае не саромейцеся трасянкі. Ды размаўляйце. А слоўнікавы запас прыйдзе.
Дарычы, калі сам размаўляеш гэта станоўча уплывае на знаёмых.
Як вашыя поспехі праз 4 месяцы?
Дякую за відео!
Раю пачытаць "Боты дзевяці салдат''
яка гарна мова
Няма грошай, таму чытаю класіку, але ўсё роўна дзякуй, што-небудзь знайду, каб убачыць гэтых зомбі 😅
Бахарэвича пачытаю абавязкова
калі спадабалася 'радзіва прудок', раю 'райцэнтр' Тані Скарынкінай!!
ды 'Дзеці Аліндаркі' Бахарэвіча
1813 - цікавы раман. Яшчэ параіў бы пачытаць "Бог кахання Марс"
Абавязкова на адпачынку трэба будзе пачытаць
Пакуль што нічога са спіса не чытаў, усё не жывых творцаў чытаю.
шаноўнае спадарства якуб колас янка купала на стагодзі
Не магу не пагадзіцца. "Казкі жыцця" Коласа і рамантызм паэтычнага слова дарэвалюцыйнага Купалы адкрылі для мяне калісьці ўсю веліч і шматграннасць беларускай літаратуры, якая прадстаўленая многімі вялікімі талентамі.
Але і сучасных аўтараў варта чытаць, яны ў сваіх творах адлюстроўваюць сучаснасць і акрэсліваюць напрамкі далейшага жыцця.
@@dzmitryihalyava2216, дык ніхто і не спрачаецца.
"Замак на ўзгорку" Аляксандр Хацкевіч. Беларускае фэнтезі
“Радзіва Прудок” ✅
Слухайце, а куды дзелася спонсарская падпіска, я памятаю што яна ў мяне была але зараз ня бачу каб можна было яе дадаць ці змяніць узровень.
Підкажіть будь ласка де можна скачати книги білоруською мовою?
Лепей у бібліятэцы набыць ці купіць у краме я сам шукаў у інтэрнэце нічога не находжу ,у вас павініы быць кнігі на беларускай мове ў краіне вы ўкраінец так?
Дзе набыць?)
Цiкавы спiс, але што не з сучаснай лiтаратуры параiце прачытаць?
З боку гледжання прыгажосці мовы і цікавасці сюжэта паспрабуйце Мележа, Шамякіна і Караткевіча) не чытанне, а адно задавальненне)
Апавяданні М. Зарэцкага.
"Дети Сатурна" ещё. Про тоталитаризм с женским лицом и борьбу женщины с диктатурой)
На рускай мове не пойдзе
@schatz6751вони всюди, бісяться що нації починають розуміти, що треба рятувати свої мови, а їхній вялікій і сосучій нікому не потрібен
а якія класічныя кнігі можаце рэкамендаваць, асабліва са школьнай літаратуры?
"У маёй спice" цiкава.)
Цмок
Не трэба нічога чытаць з мастацкай літаратуры, то марнаванне часу
Выбачайце, але гэта жах. Не спіс літаратуры, не. Жах тое, як вы пра яе распавядаеце. "Вельмі раю прачытаць" - гэта... гэта не ўзровень размовы пра літаратуру.
А што не так з гэтай фразай? Як бы вы сказалі?
@@hodnaby
С фразай усё ок, нічога дрэннага. Але калі акрамя яе нешта ёсць. Вы распавядаеце пра літаратуру, пра канкрэтныя кнігі. То бок калі вы нешта раеце, то цікава ведаць чаму. Рэцэнзію пабачыць у відэа, у якой распавядаюць, чаму кніга добрая. Не толькі фабула і "мне вельмі спадабалася", але ж і аргументацыя.
Паглядзіце, дзеля прыкладу, як той жа Антон Долін распавядае пра расейскае ці закардоннае кіно. Або як пра літаратуру кажа Жарынаў на канале PunkMonk. Не, я не кажу, што вы павінны рабіць як нехта з іх ці іншых (і што ўвогуле штосьці павінны рабіць). Але ад дарослага чалавека хацелася бы чуць меркаванне ўзроўнем трошкі большым , чым "мне спадабалася, вельмі прыгожа і цікава, таму і вам спадабаецце. Або не спадабаецца."
Дзякуй