Да прагляду гэтага відэа, была ўпэунена, што трушанка мае корань ад ангельскага “тру” і ужываецца у сэнсе чагосці сапраўднага, трушнага, такой праўды праўд. Вялікі дзякуй за тлумачэнне ❤
Сена -- гэта з батвы, а салома -- з ржы, пшаніцы. Дзякуй за кантэнт. Па апошнім падзеям я пераходжу на беларускую мову у зносінах паміж сваіх блізкіх, і на працы ❤️
Сена- гэта сухая трава. “идуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы, а краскі ніжэй гнуць галовы, пачуўшы косак звон сталевы…”- час , калі косяць траву, каб пасушыць яе на ежу жывеле. Салома - гэта сцябло ад жыта- кідалі на падсцілку той самай жывеле. У старыя часы сенам набівалі матрасы і гэта былі людзі багацейшыя, бо бяднота спала на матрасах з саломы - жорсткіх
Толькі пачала глядзець і, пакуль не забылася, адказваю на пытанне пра сена і салому) Сена - гэта сухая трава, яно мяккае і лёгкае, ідзе на корм скаціне. Салома атрымоўваецца з жыта, пшаніцы і іншых зерневых. Яна жорсткая, доўгая і пустая ўнутры. Салома таннейшая за сена, таму яе часам змешваюць з сенам для эканоміі.
чым больш моваў ведаеш, тым лепш для здароўя! Адное за то можна пачаць вывучаць родную. Склада будзе, так. Як і ў фітнэс зале спачатку. Але вынікі таго каштуюць)
Дзякуй. Я думала, што ведаю беларускую мову, таму што вырасла на Наваградчыге , скончыла 8 класау беларускай школы , Але кали у 93 годзе я паступила у БДУ, а гэта быу час адлиги у свабодзе, гэта были добрыя часы, чамусьци, для мяне зусим не ,,лихия 90 -я.,, Можа таму, што была маладосць и некаторыя рэчы зусим не хвалявали. У нас была беларуская мова, на жаль не помню прозвища выкладчыцы, але вельми удзячная гэтай жанчыне, менавита , дзякуючы ей, я напрыклад, адкрыла для сябе, што ,,да пабачэння,, штучнае слова, калька з рускай мовы ,, до свидания,, и шмат таких слоу было прыдумана проста на зьездах настауникау у пачатку станаулення БССР. У Беларуси у весках николи не казали да пабачэння, а казали- бывай, ци бывайце. Гэта мяне уразила тады.
Ліза! Дзякуй за тое што вы паказваеце прыгажосць і багацце нашай мовы. Слухаючы вас падумалася аб тым як “великий русский язык» сказіўся да двух слоў ( п… і х…) і мноства прыставак. І гэта гучыць па тв і каналах, у размовах інтэлігентаў і простых людзей. І гэта адлюстроўвае духоўнасць
Чакаць ад Бога выспятку :) Nie wypędzam, ale proszę won ... ой не, гэта ўжо па-польску)))) Дзякуй за цікавы аповяд. Вельмі цікаўлюся заўсёды этымалогіяй словаў, вось "стрый" паставіў нарэшце чарговую кропку над і. Ну а пра сена з саломаю тут ужо распавялі і без мяне)
Дзякуй вялікі! Зрабіце выпуск пра слова хватать: Не хопіць,бо схапіць можна адно за штосьці, а досыць, ці - годзе! Грошай мне стае ці выстачае, а розуму бракуе. Яшчэ цікава пра: даць рады, мець рацыю, выглядае на тое. Асобна дзеяслоў - мець. мае пайсьці дождж,то бок няпэўна, мо пойдзе,а мо й не. Я ўчора меўся напісаць ліста, але гэта быў адно намер, то бок я зьбіраўся, але не атрымалася. Гэта як у ангельскай - паст і прэзэнт пефект. І абавязкова: я маю жонку, добрую адукацыю, а не ў мяне ёсьць жонка і г. д. Працягваць можна бясконца, бо Мова- гэта космас!
Добрае відэа, дзякуй вялікі за работу! Калі будзеце працягваць, можна можа паглядзець якіх філолагаў, каб не атрымліваліся рэчы кшталту: "давайце спачатку вывучым адзіную сапраўдную літаратурную мову", "ці ёсць такое слова ў слоўніках?" Мова, на радасць, не так працуе, слоўнікі не перавага разнастайным жывым моўным працэсам) як людзі кажуць, тое нам і скарб, і праўда, і моўная разнастайнасць і ўнутраная дыягічнасць мовы, а слоўнікі пасля ўжо ўсё зафіксуюць ) Можа так атрымаецца глыбей і яшчэ цікавей
Пра пацеркі й пупыркі дужа цікава) Яшчэ па-беларуску трэ казаць ня “отчы наш”, а хаця б “Ойча”) Выкшталцоны - цудоўнае, але польскае слова. Для нашай мовы яно толькі запазычанае. Распавесьці - украінскае слова, у беларускую запазычылі нядаўна й дарэмна, бо ў нашай мове “весьці” - гэта задаваць кірунак руху. Ну й годзе ўжо вітацца назвай лексычнай катэгорыі)) (я пра “прывітаньне”) Неяк бяздушна выходзіць. “Вітаю”, “здароўкі”, “чалом” прыемней гучаць) І яшчэ, што такое “прамым рэчавЫм значэньні”? Калі ад слова “рэч”, то хіба ня “рЭчавым”? І слоўца “прамы” зусім не беларускае, лепш “просты”. Але ў слоўніках яно ёсьць. Застаецца пытаньне даверу да некаторых слоўнікаў) І апошнія памылкі: Канечне (канешне) - гэта толькі “абавязкова” “Хопіць” у значэньні “больш ня трэба” лепш не ўжываць, бо “хапаць” - гэта хутка браць. Можна сказаць “досыць”, “годзе”. А калі чагосьці ўжо столькі, колькі трэба, то можна сказаць “даволі”, “досыць”, “выстачыць”, “стане”. Хопіць - гэта калька, то бо даслоўны пераклад расійскага “хватит”
Дякую за детальний коментар! Хотів лише сказати про вибір "рэчавЫй/рЭчавый". По-українськи "рэч" це "річ", відповідно - речовИй (доказ, ринок і т.д.). В білоруській може простежуватися подібна тенденція наголосу. А якщо ні, то можливі впливи інших мов (цього разу точно не польської, там наголос на передостанній склад: rzeczowy [жэчОвы])
Дзякуй вялікі за Вашу працу! Вельмі цікавы выпуск атрымаўся. Мяне чамусьці асабліва захапіла тое, што ў нашай мове ёсць і ныркі, і пупышкі) Ажно два адпаведнікі адным толькі почкам ды яшчэ і якія прыгожыя! Дарэчы, у нас на Бярозаўшчыне ўжываецца слова збаёдаць, але, як і ў вас, у значэнні нешта сапсаваць. Так цікава!)
@@aksanaluhouskaya5419 Так, прабачце, недакладна выказалася. Я мела на ўвазе, што ў нашай мове адсутнічае ў гэтым моманце аманімія, ёсць свая асобная назва для абодвух выпадкаў. І гэта цудоўна)
У нас слова "збіёдаць" выкарыстоўваюць у сэнсе "згубіць, страціць, знесці з хаты". Напрыклад : «дзеці гуляліся - усе лыжкі з хаты зьбіёдалі, няма чым есці».
Моя бабушка говорила на трасянке, хоть и была учительницей русского языка, помню её присказку- " пустите и мои штаны в ЖЛУКТО (корыто.) Насчет трасянки я не згодна с вами, это народный этничный говор и нечего саромится его. Когда беларусы стесняются своей трасянцы, что отличает палачан от гомельчан, они больше русские имперцы, чем россиянцы. Я не против академичной беларуской мовы, но отношусь к её несколько снобистскому использованию с иронией. А к матулиной мове, с Родной земли с павагой.
У нашай вёсцы існуе выраз "чі мало". "Прынясі дроў! Колькі? Чі мало!" Гэта мера. Колькі гэта? Так, каб было ў досталь. Каб і ня мала і ня многа. Не шкадуючы. Спадзяюся, што гэта было цікава...
Прабабуля часта казала, ну что збiёндау? Что значыла : занасiу, згубiу, страцiу. Яму, а нiчога нi дай, ён усё збiёндае. Пацерамi называла малiтву, пацеры чытаць, пацеркi - бусы. У вёсцы я таксама дапамагау трасцi трасянку альбо трушанку, змешвау сена з саломай, каб быу меншы расход сена, потым гэта iшло на корм карове. Саломай называюць скошанае жыта, ячмень, авёс, а сена гэта скошаная трава. Вельмi добрыя успамiны нахлынулi, на душы пацяплела, у гэткiя жудасныя часы. Дзякуй вам за вiдэа.
3:32 варто подивитися словники діалектизмів, можливо в них саме така форма є. Пригадую такий епізод: моя бабуся якось сказала "що ж воно так СКУЦЬОРБИЛОСЬ" про молоде курча, що затиснулося у куток. Я гадав, що це слово означає "стиснутися", зменшити обсяг, який займає своє тіло у просторі. Але потім у словнику побачив літературну форму: СКОЦЮРБИТИСЯ. У значенні "скрутитися", "викривитися". Пригадую оте курча, воно дійсно тоді якось дивно скрутилося. І в контекст всієї розмови з бабусею це значення краще пасує. От така історія. Таку форму того слова, як я його почув, я у словниках не знайшов (хоча й не в багатьох шукав). Напевно, то був все таки діалектизм, бо як виявилося в подальшому, бабуся знала чимало народних українських пісень (я таких не знав і ніколи не чув!), слів... Але розмовляла з нами, з родиною, з онуками, переважно російською. Українське постійно проглядалося в окремих мовних зворотах, в назвах (рослин найчастіше), в застосуванні роду ("що ж ВОНО так скуцьорбилось", хоча рос. "цыплёнок" це ВІН, чоловічий рід, а от українською "курча", можливо "ципля", ВОНО, середній рід). Тож хочу закликати усіх, хто дочитав до цього місця: наші мовні корені можуть бути ближче, ніж ми думаємо, а тому задумайтеся, постарайтеся помітити такі речі, спитайте рідних, старше покоління, про свою мову і культуру, про їхню місцеву говірку (діалекти - безцінний скарб! Вони старіші за літературну мову і тягнуться безпосередньо від давньослов'янської!), запишіть (на аудіо чи краще відео) їхні спогади, їхнє мовлення, опис традицій, спів і так далі. Я згаяв час і можливості. Сподіваюся, це буде для когось наукою. P.S. про важливість та роль регіональних говірок мови та про те, як можна краще зберегти мову, раджу статтю професора *Костянтина Тищенка "Поки живі українські діалекти - живе Україна!" (2001 рік).* Білорусам однозначно буде у нагоді. Та й нам, українцям, не завадить хоча б зараз дотриматися деяких з рекомендацій пана професора, людини унікального кругозору та знайомств з мовами та культурами.
Сядрава(на улице) - когда в полпятого утра выходишь пасти коров и одеваешь куртку, потому что зябко, сыро и промозгло, т.е. сядрава (Ляховичский р-н). И збяёдаць у нас было сапсаваць. Халабуда - гараж деда, из досок, где он хранил свой хлам. Пуня - "сенохранилище".
Деточка, миленькая, мова чудова! Давно я читала стишок, детский, не могу его найти. Речь идёт о котике, заболел мой котик, наракае на животик, а далее, может знаете?
Зьбяёдаць. У Гарадзенскай вобласьці , а дакладней ў Іўеўскім райёне вельмі часта карысталіся гэтым словам. Што датычыцца асабіста мяне, то ў дзяцінстве я часта губляў ключы ад кватэрыі Мамуська зьвярталася такімі такімі словамі: І што зноў ключ зьбяёдаў?
З дзяцінства ведаю слова ЗБАЁДАЦЬ. Ой, а манаткі ,увогуле, вельмі папулярнае слова. А яшчэ ёсць цікавае слова БАШЛЫК, что у́яу́ляе слабой элемент адзення шляхты (капюшон). У рускай мове такога слова нЯма.
Шесть уроков русского и два урока беларуского в неделю было у меня в школе. И учителя беларускай мовы по полгода не бывало. План был, а уроков не было. Вось і не размаўляем.
@@s.m.493 Русіфікацыя Беларусі, расеіза́цыя - мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры. У шырокім кантэксьце - комплексны працэс агрэсіўнага паглынаньня беларускага этнасу расейскім. У Татарстане, напрыклад, родная мова не з'яўляецца абавязковай да вывучэння, у адрозненне ад рускай.
@@s.m.493Ды яшчэ такія былі вучыцелі беларускай мовы, як зараз кажуць, "обнять и плакать". Я вучылася у спецшколе з вывучэньнем ангельскай мовы з 1 класа. Дык у старэйшых класах нам было лягчэй размау́ляць на ангельскай, чым на родной мове.
@@jrtjtr543u Мая свякроу́ка (1938 г.н.) скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася, дарэчы, разам з будучай жонкай Лі Харві Освальда (да-да, таго самага, які "стрэліу́" Кенэдзі). Яна мне шмат расказвала пра рэформы беларускай мовы. Гэта была проста дзікасьць!!!
Згодны за пацяркі, то-бок бубачкі на ружанцу, але, такое слова як "МАЛИТВА" даслоўна перакладаецца як ПАЦЯРЫ.(у множным ліку). Дасканала не ведаю, гэта тычыцца, напэўна, толькі "нашай парафіі". У другіх рэгіёнах можа быць інакш
Ставім падабайку ўсе, хто заўсёды па-беларуску. Вы найлепшыя❤️
Дзякуй што працягваеце ствараць кантэнт у такія цяжкія часы 🤍❤️🤍
Мову ніколі ня вывучала, але пачала ёю карыстацца з 20 года. Раблю памылкі, але лепш размаўляць з памылкамі, чым хораша маўчаць
👍👏💐
@@Таццяна-т2л я ўжо бабуля 😸😸😸😸. Але,,, дзякуй. 💝💝💝💝💝
Изольда : Лепшых слоў для Вас і не трэба ,супер 👍 ДЗЯКУЙ ❤️👍🤗💐
@@user-ivv дзякуй😊
Да прагляду гэтага відэа, была ўпэунена, што трушанка мае корань ад ангельскага “тру” і ужываецца у сэнсе чагосці сапраўднага, трушнага, такой праўды праўд.
Вялікі дзякуй за тлумачэнне ❤
Дзякуй за вашу працу!
Сена -- гэта з батвы, а салома -- з ржы, пшаніцы. Дзякуй за кантэнт. Па апошнім падзеям я пераходжу на беларускую мову у зносінах паміж сваіх блізкіх, і на працы ❤️
Жыта
Так трымаць 💪🏽
Сена- гэта сухая трава. “идуць касцы, звіняць іх косы, вітаюць іх буйныя росы, а краскі ніжэй гнуць галовы, пачуўшы косак звон сталевы…”- час , калі косяць траву, каб пасушыць яе на ежу жывеле. Салома - гэта сцябло ад жыта- кідалі на падсцілку той самай жывеле. У старыя часы сенам набівалі матрасы і гэта былі людзі багацейшыя, бо бяднота спала на матрасах з саломы - жорсткіх
@@Амарат-ъ4щ Вы, малайчына ❤️, з Вамі згодна ,гэта так і ёсць 👏🤗👍
@Irena Janchanka Малайчына ❤️,ведаеце ,так і ёсць 👏🤗👍
Толькі пачала глядзець і, пакуль не забылася, адказваю на пытанне пра сена і салому)
Сена - гэта сухая трава, яно мяккае і лёгкае, ідзе на корм скаціне.
Салома атрымоўваецца з жыта, пшаніцы і іншых зерневых. Яна жорсткая, доўгая і пустая ўнутры. Салома таннейшая за сена, таму яе часам змешваюць з сенам для эканоміі.
Скорее сено корм, а солома подстилка
Збяедаваць -шыкоунае слова!Карыстаемся,любiм не забываем.
Дзякуй за тое, што вы не забываеце родную мову!
чым больш моваў ведаеш, тым лепш для здароўя! Адное за то можна пачаць вывучаць родную. Склада будзе, так. Як і ў фітнэс зале спачатку. Але вынікі таго каштуюць)
Вось пачалi б вывучаць як iтальянскую, напрыклад, праз ютуб цi iншую пляцоуку. Знайшлося шмат жадаючых)))).
@@Magilevetsяно таго вартае! Яно таго вартае! Яно таго вартае!
Зараз яшчэ на паперы сваёю рукой напішу, каб запомніць. Дзякуй, так і вывучаю!
@@Magilevets яно таго вартае)
@@Magilevets не, Гомель
Дзякуй. Я думала, што ведаю беларускую мову, таму што вырасла на Наваградчыге , скончыла 8 класау беларускай школы , Але кали у 93 годзе я паступила у БДУ, а гэта быу час адлиги у свабодзе, гэта были добрыя часы, чамусьци, для мяне зусим не ,,лихия 90 -я.,, Можа таму, што была маладосць и некаторыя рэчы зусим не хвалявали.
У нас была беларуская мова, на жаль не помню прозвища выкладчыцы, але вельми удзячная гэтай жанчыне, менавита , дзякуючы ей, я напрыклад, адкрыла для сябе, што ,,да пабачэння,, штучнае слова, калька з рускай мовы ,, до свидания,, и шмат таких слоу было прыдумана проста на зьездах настауникау у пачатку станаулення БССР. У Беларуси у весках николи не казали да пабачэння, а казали- бывай, ци бывайце. Гэта мяне уразила тады.
Ліза! Дзякуй за тое што вы паказваеце прыгажосць і багацце нашай мовы. Слухаючы вас падумалася аб тым як “великий русский язык» сказіўся да двух слоў ( п… і х…) і мноства прыставак. І гэта гучыць па тв і каналах, у размовах інтэлігентаў і простых людзей. І гэта адлюстроўвае духоўнасць
Чакаць ад Бога выспятку :)
Nie wypędzam, ale proszę won ... ой не, гэта ўжо па-польску))))
Дзякуй за цікавы аповяд. Вельмі цікаўлюся заўсёды этымалогіяй словаў, вось "стрый" паставіў нарэшце чарговую кропку над і.
Ну а пра сена з саломаю тут ужо распавялі і без мяне)
Выдатна, заходзиць нибыта халодны квас у спеку! :)
Мы часцяком карыстаемся словам "збяёдаць"😃
У нас таксама
Дзякуй вялікі! Зрабіце выпуск пра слова хватать:
Не хопіць,бо схапіць можна адно за штосьці, а досыць, ці - годзе!
Грошай мне стае ці выстачае, а розуму бракуе.
Яшчэ цікава пра: даць рады, мець рацыю, выглядае на тое.
Асобна дзеяслоў - мець.
мае пайсьці дождж,то бок няпэўна, мо пойдзе,а мо й не. Я ўчора меўся напісаць ліста, але гэта быў адно намер, то бок я зьбіраўся, але не атрымалася. Гэта як у ангельскай - паст і прэзэнт пефект. І абавязкова: я маю жонку, добрую адукацыю, а не ў мяне ёсьць жонка і г. д.
Працягваць можна бясконца, бо Мова- гэта космас!
Вельмі прыемна вас бачыць! Будзе мова,будзе гістарычная незалежнасць Беларусі!
Беларусь вольная и свабодная квитнее на зайздрасьць нелюдзям....
Дзякуй Вялікі !!! Добра, але мала ))))!!!!!
Добрае відэа, дзякуй вялікі за работу!
Калі будзеце працягваць, можна можа паглядзець якіх філолагаў, каб не атрымліваліся рэчы кшталту: "давайце спачатку вывучым адзіную сапраўдную літаратурную мову", "ці ёсць такое слова ў слоўніках?"
Мова, на радасць, не так працуе, слоўнікі не перавага разнастайным жывым моўным працэсам) як людзі кажуць, тое нам і скарб, і праўда, і моўная разнастайнасць і ўнутраная дыягічнасць мовы, а слоўнікі пасля ўжо ўсё зафіксуюць )
Можа так атрымаецца глыбей і яшчэ цікавей
Прачытала зраніцы, вось я душніла, канешне(
Пра пацеркі й пупыркі дужа цікава) Яшчэ па-беларуску трэ казаць ня “отчы наш”, а хаця б “Ойча”)
Выкшталцоны - цудоўнае, але польскае слова. Для нашай мовы яно толькі запазычанае. Распавесьці - украінскае слова, у беларускую запазычылі нядаўна й дарэмна, бо ў нашай мове “весьці” - гэта задаваць кірунак руху. Ну й годзе ўжо вітацца назвай лексычнай катэгорыі)) (я пра “прывітаньне”) Неяк бяздушна выходзіць. “Вітаю”, “здароўкі”, “чалом” прыемней гучаць)
І яшчэ, што такое “прамым рэчавЫм значэньні”? Калі ад слова “рэч”, то хіба ня “рЭчавым”?
І слоўца “прамы” зусім не беларускае, лепш “просты”. Але ў слоўніках яно ёсьць. Застаецца пытаньне даверу да некаторых слоўнікаў)
І апошнія памылкі:
Канечне (канешне) - гэта толькі “абавязкова”
“Хопіць” у значэньні “больш ня трэба” лепш не ўжываць, бо “хапаць” - гэта хутка браць. Можна сказаць “досыць”, “годзе”. А калі чагосьці ўжо столькі, колькі трэба, то можна сказаць “даволі”, “досыць”, “выстачыць”, “стане”.
Хопіць - гэта калька, то бо даслоўны пераклад расійскага “хватит”
Дякую за детальний коментар!
Хотів лише сказати про вибір "рэчавЫй/рЭчавый". По-українськи "рэч" це "річ", відповідно - речовИй (доказ, ринок і т.д.). В білоруській може простежуватися подібна тенденція наголосу. А якщо ні, то можливі впливи інших мов (цього разу точно не польської, там наголос на передостанній склад: rzeczowy [жэчОвы])
Вілейскі раён - выкарыстоўваецца слова збаёдаць у сэнсе сапсаваць, згубіць, страціць
Прывітанне, зямляк👍
я лічыла, што збіёдаваць - некуды падзець, засунуць
@@Лала-ц6ю і ў гэтым сэнсе таксама
Зрабіць нейкую шкоду праз страту чагосьці.
На Капыльшчыне "збуёдваць" у сэнсе псаваць
Велізарны Дзякуй! Спадзяюся, што калісьці настане той час,калі ўсе разам пачнем размаўляць па-нашаму. Жыве мова,яе не знішчыць!
Чего чакаць, размауляй зараз.. И будзе час...
Дзякуй! Сена нарыхтоўваў Ясь, калі касіў канюшыну.😊
Дзякуй
Дзякуй Вялікі 🤍❤️🤍
Siano to skoszona wysuszona trawa, a słoma to wysuszone łodygi np. z żyta, pszenicy.
Выдатна! Дзякуй! Спадабалася неверагодна! Дужа цікава!
Цудоўная праграма, дзякуй! Буду перегледжваць і завучваць новае
Прывiтанне! Добры дзень!
Сена гэта разнатраўе. А салома гэта сцябло збожжавых. Высушанае.
Дзякуй вялікі!
Вялікі дзякуй!)
дзякуй вялікі ❤️❤️❤️❤️
П'ять балів 🤟
У нас есць такое слова. Тольки кажуць збяедаць,што адзначае сапсаваць.
Я падпісалася і з гэтай хвіліны буду з вамі!!!
Дзякуй вялікі за Вашу працу! Вельмі цікавы выпуск атрымаўся. Мяне чамусьці асабліва захапіла тое, што ў нашай мове ёсць і ныркі, і пупышкі) Ажно два адпаведнікі адным толькі почкам ды яшчэ і якія прыгожыя! Дарэчы, у нас на Бярозаўшчыне ўжываецца слова збаёдаць, але, як і ў вас, у значэнні нешта сапсаваць. Так цікава!)
Дарэчы, Манацік - гэта прозвішча, не псеўданімам. А паходжанне сапраўды вельмі цікавае) Яшчэ нават і з італьянскімі каранямі, атрымліваецца))
Не два адпаведніка, ныркі ў чалавека, пупышкі на дрэвах. Наадварот, розныя словы і паняцці.
@@aksanaluhouskaya5419 Так, прабачце, недакладна выказалася. Я мела на ўвазе, што ў нашай мове адсутнічае ў гэтым моманце аманімія, ёсць свая асобная назва для абодвух выпадкаў. І гэта цудоўна)
Манаткі. Хахах я заўсёды ужываў гэтае слова не задумываясь))) а вось як яно аказалась)))
Каментар у падтрымку відэа. Жыве Беларусь!
Беларусь жыве и квитнее на зайздрасьць нелюдзям...
@@вусович а гэтыя зайздроснікі з вамі ў адным пакоі?
Якая паненка малайчына!
Збiёдаць - слыхаў, калi у дзяцiнстве гадаваўся ў вёске.
Малайчына, дзяўчына!
Дякую за відео!
Як цiкава, як прыгожа гучыць беларуская мова.
Вы лепшая ❤️
Я ведаю слова "збіёдаваць" ад маці. Яна выкарыстоўвала ў значэнні "падзець, згубіць"
У нас слова "збіёдаць" выкарыстоўваюць у сэнсе "згубіць, страціць, знесці з хаты". Напрыклад : «дзеці гуляліся - усе лыжкі з хаты зьбіёдалі, няма чым есці».
Трушанка от английского тру, настоящий, т.е. настоящая :)
Сено - трава сушеная, а солома остатки после уборки зерновых.
Трэба гата ведаць и разумець.
Вялікая падабайка!! ❤️
лайк за гумар и прыгажосць
Збяёдаць - чуў ад бабулі. Яна з захаду Беларусі.
Дзякую!
Вялiкi Дзякуй
Мяне больш за ўсіх спадабалася *збянтэжыць* і *пацеркі*. Першы раз на гэтыя словы натыкнулася)
Моя бабушка говорила на трасянке, хоть и была учительницей русского языка, помню её присказку- " пустите и мои штаны в ЖЛУКТО (корыто.) Насчет трасянки я не згодна с вами, это народный этничный говор и нечего саромится его. Когда беларусы стесняются своей трасянцы, что отличает палачан от гомельчан, они больше русские имперцы, чем россиянцы. Я не против академичной беларуской мовы, но отношусь к её несколько снобистскому использованию с иронией. А к матулиной мове, с Родной земли с павагой.
У нашай вёсцы існуе выраз "чі мало". "Прынясі дроў! Колькі? Чі мало!" Гэта мера. Колькі гэта? Так, каб было ў досталь. Каб і ня мала і ня многа. Не шкадуючы. Спадзяюся, што гэта было цікава...
Прабабуля часта казала, ну что збiёндау? Что значыла : занасiу, згубiу, страцiу. Яму, а нiчога нi дай, ён усё збiёндае. Пацерамi называла малiтву, пацеры чытаць, пацеркi - бусы. У вёсцы я таксама дапамагау трасцi трасянку альбо трушанку, змешвау сена з саломай, каб быу меншы расход сена, потым гэта iшло на корм карове. Саломай называюць скошанае жыта, ячмень, авёс, а сена гэта скошаная трава. Вельмi добрыя успамiны нахлынулi, на душы пацяплела, у гэткiя жудасныя часы. Дзякуй вам за вiдэа.
Часы, як часы. Кали чакаць лепшыя, няма кали жыць....
Цудоуная Лиза!
Заўсёды думала, што збянтэжыць - гэта "смутить, привести в растерянность"
Збіёдаваць - ведаем і выкарыстоўваем
3:32 варто подивитися словники діалектизмів, можливо в них саме така форма є.
Пригадую такий епізод: моя бабуся якось сказала "що ж воно так СКУЦЬОРБИЛОСЬ" про молоде курча, що затиснулося у куток. Я гадав, що це слово означає "стиснутися", зменшити обсяг, який займає своє тіло у просторі. Але потім у словнику побачив літературну форму: СКОЦЮРБИТИСЯ. У значенні "скрутитися", "викривитися". Пригадую оте курча, воно дійсно тоді якось дивно скрутилося. І в контекст всієї розмови з бабусею це значення краще пасує.
От така історія. Таку форму того слова, як я його почув, я у словниках не знайшов (хоча й не в багатьох шукав). Напевно, то був все таки діалектизм, бо як виявилося в подальшому, бабуся знала чимало народних українських пісень (я таких не знав і ніколи не чув!), слів... Але розмовляла з нами, з родиною, з онуками, переважно російською. Українське постійно проглядалося в окремих мовних зворотах, в назвах (рослин найчастіше), в застосуванні роду ("що ж ВОНО так скуцьорбилось", хоча рос. "цыплёнок" це ВІН, чоловічий рід, а от українською "курча", можливо "ципля", ВОНО, середній рід).
Тож хочу закликати усіх, хто дочитав до цього місця: наші мовні корені можуть бути ближче, ніж ми думаємо, а тому задумайтеся, постарайтеся помітити такі речі, спитайте рідних, старше покоління, про свою мову і культуру, про їхню місцеву говірку (діалекти - безцінний скарб! Вони старіші за літературну мову і тягнуться безпосередньо від давньослов'янської!), запишіть (на аудіо чи краще відео) їхні спогади, їхнє мовлення, опис традицій, спів і так далі. Я згаяв час і можливості. Сподіваюся, це буде для когось наукою.
P.S. про важливість та роль регіональних говірок мови та про те, як можна краще зберегти мову, раджу статтю професора *Костянтина Тищенка "Поки живі українські діалекти - живе Україна!" (2001 рік).* Білорусам однозначно буде у нагоді. Та й нам, українцям, не завадить хоча б зараз дотриматися деяких з рекомендацій пана професора, людини унікального кругозору та знайомств з мовами та культурами.
всю жизнь нравиться слов о. блакитны, небо, васильки (,волошки)
Ага, толькі мову так і не вывучылі
Тааак. Я чула слова "збіёдаваць". Мая мама заўсёды яго мне казала. І таксама ў сэнсе "сапсаваць".
Нава і забыла пра яго існаванне😅
Сядрава(на улице) - когда в полпятого утра выходишь пасти коров и одеваешь куртку, потому что зябко, сыро и промозгло, т.е. сядрава (Ляховичский р-н). И збяёдаць у нас было сапсаваць.
Халабуда - гараж деда, из досок, где он хранил свой хлам.
Пуня - "сенохранилище".
А ў мяне бабуля казала -збаёткалася - калі нешта некуды падзелася. І я так яго й ужываю.
Дзякуй!!!!!
Деточка, миленькая, мова чудова! Давно я читала стишок, детский, не могу его найти. Речь идёт о котике, заболел мой котик, наракае на животик, а далее, может знаете?
Гэта дзіцячы сьпеў. Франак Шэмет "захварэў мой коцік" - набярыце на UA-cam
Спасибо, попробую, раньше искала, но не знала автора.
Генадзь Шэмет музыка, аўтар многіх дзіцячык сьпеваў. Франак ягоны сын, што сьпявае пра коціка.
@@halinkap5217 во і я цяпер ведаю) дзякуй вялікі!
❤🌺🌻⚘
Дзякуй.
Як файна што вы ёсць! Вы наша будучыня
А вы??
дзякуй
Зьбяёдаць. У Гарадзенскай вобласьці , а дакладней ў Іўеўскім райёне вельмі часта карысталіся гэтым словам. Што датычыцца асабіста мяне, то ў дзяцінстве я часта губляў ключы ад кватэрыі Мамуська зьвярталася такімі такімі словамі: І што зноў ключ зьбяёдаў?
Оо, таак! Таксама
3:21 я ведаю слова "збяЁткаць" у гэтым сэнсе)
Godna!
о,ложак увесь збаёдалі! так казала мая бабуля і мама, калі мы на ім прыгалі, гулялі
У меня в деревне было слово збуёдать - перемешать, привести в беспорядок
Збіёдаваць - першы раз пачуў...
Ёсць-ёсць слоўка “збіёдаць”. “”Збіёдала” без “ва”, так казала мая бабуля.
Збянтэжыць гэта сапраўднае беларускае слова. Астатнія таксама выкарыстоўваюцца ў польскай мове альбо не ўжываюцца.
Слова Бімбус. Нас так бабуля называла, калі мы нашкодзім.
У маіх Ашмянах казалі "збяёдаваць" і таксама ў сэнсе " папорціць"
Я з Вішнеўшчыны (Валожынскі р-н) і ў нас - бяёдаць, зьбяёдаць. Вось, здавалася б, зусім побач, а ў вас слова даўжэйшае на адзін склад.
💖💖💖💖💖💖💖
Сена з сушанай травы,а салома з збожжа страмбулі.Я не ведаю як сказаць на чым трымаецца колас😂
Ліза! Цічулі вы та кое слова як салёнікі- гэта вароная бульба…. ( я з брэсцкай вобласці)
З дзяцінства ведаю слова ЗБАЁДАЦЬ. Ой, а манаткі ,увогуле, вельмі папулярнае слова. А яшчэ ёсць цікавае слова БАШЛЫК, что у́яу́ляе слабой элемент адзення шляхты (капюшон). У рускай мове такога слова нЯма.
🙂
Жыве Беларусь
Беларусь жыве и квитнее на зайздрасьць нелюдзям...
👍👍👍
Сено - сушеная трава, солома - сушеные стебли злаковых.
Шкада, вельмі мала беларусаў размаўляе на роднай мове :(
Шесть уроков русского и два урока беларуского в неделю было у меня в школе. И учителя беларускай мовы по полгода не бывало. План был, а уроков не было. Вось і не размаўляем.
@@s.m.493 Русіфікацыя Беларусі, расеіза́цыя - мэтанакіраваная палітыка сьвядомага адрыву беларускага народу ад гістарычных традыцыяў, роднай культуры і мовы і насаджэньня расейскай мовы і культуры. У шырокім кантэксьце - комплексны працэс агрэсіўнага паглынаньня беларускага этнасу расейскім.
У Татарстане, напрыклад, родная мова не з'яўляецца абавязковай да вывучэння, у адрозненне ад рускай.
@@jrtjtr543u Усё так, маеш рацыю... Нам доўгія гады патрэбна будзе адраджаць нашу культуру. Галоўнае, каб ніхто не перашкаджаў нам гэта рабіць.
@@s.m.493Ды яшчэ такія былі вучыцелі беларускай мовы, як зараз кажуць, "обнять и плакать". Я вучылася у спецшколе з вывучэньнем ангельскай мовы з 1 класа. Дык у старэйшых класах нам было лягчэй размау́ляць на ангельскай, чым на родной мове.
@@jrtjtr543u Мая свякроу́ка (1938 г.н.) скончыла філалагічны факультэт БДУ. Вучылася, дарэчы, разам з будучай жонкай Лі Харві Освальда (да-да, таго самага, які "стрэліу́" Кенэдзі). Яна мне шмат расказвала пра рэформы беларускай мовы. Гэта была проста дзікасьць!!!
Збаедаваць: значыць спакусіць чалавека да дрэнных учынкаў, альбо ужываюць у дачыненні да дзяўчат (спорціць)
Ачмурэнна!
Збаёдаць . Бабуля увесь час ужывала у гэткiм звучаннi .
У нас збіёдаць - згубіць, змарнаваць рэч. Лідскі раён
Сена - сухая трава, а салома - сцябліны ад збожжа
Сена гэта сухая трава, а салома - ссохлыя сцябліны жыта
На колькi я памятаю "пацеркi" гэта бусы.
Пацерки (бел.) = бусины (рус.)
Пацеркі - маністы.
Калi ужо пацеркi на нітачцы ці на вяровачцы, то тады каралі!)))
@@ЛёликКурэйчик Верна!
@@ЛёликКурэйчикпра каралі ў нашай вёсцы не казалі)), а якраз пацеркі
Згодны за пацяркі, то-бок бубачкі на ружанцу, але, такое слова як "МАЛИТВА" даслоўна перакладаецца як ПАЦЯРЫ.(у множным ліку). Дасканала не ведаю, гэта тычыцца, напэўна, толькі "нашай парафіі". У другіх рэгіёнах можа быць інакш
Так, у нас збіёткаваць кажуць
У вёсцы адкуль паходзіць мая матуля ужывалася слова збіёдаць як прапіць штосьці
Сена гэта сухая трава, а салома сухія сцяблінкі злакаў (полыя ўнутры)
Сена гэта трава. А салома гэта остатки от сбожжа)
Збуёдаваць казала бабуля