«Сьнег ідзе» беларускае караоке | «Śnieh idzie» | «Let it snow» Karaoke in Belarusian

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 13 гру 2019
  • LET IT SNOW
    калядна-сьнегавы заклён ад Андрэя ХАДАНОВІЧА
    У надвор’я дзень ня склаўся -
    Плача дождж па Санта-Клаўсе,
    Каб для нас калядным шоў
    Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў.
    Мікалай па вечнай слоце
    Крочыць на аўтапілоце,
    Бо і сам забыўся, дзе
    Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе.
    Дзед-Марозаў твар памяты -
    Ён штогод нам ладзіць сьвяты.
    Хай бы з рук яго, як мех,
    Выпаў сьнег, выпаў сьнег, выпаў сьнег.
    Памажы завеяй, Зюзя,
    Дзеткі б ехалі на пузе,
    А наўкол іх віражоў
    Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў.
    Хай далёкае замежжа
    Нам сьпяе tombe la neige,
    А брытанец скажа зноў
    Let it snow, let it snow, let it snow.
    Каб увечары і зранку
    На Чыжоўку, Серабранку,
    На цьвярозых, алкашоў
    Сьнег ішоў, сьнег ішоў, сьнег ішоў.
    Хто ня цешыцца Калядам,
    Тых намочыць лівень з градам,
    А прыстойнай грамадзе -
    Сьнег ідзе, сьнег ідзе, сьнег ідзе.
    сьнежань 2016

КОМЕНТАРІ •