СНЕГ ІДЗЕ

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 3 жов 2024
  • Снег ідзе - гэта пераклад вядомага хіта Let it snow
    І хай сабе на самі Каляды ў гэтым годзе снег не ішоў, але сёння за вакном мяце і настрой ўжо адпаведны. Гурт "Святло Усходу" зычыць усім людзям добрай волі Каляднага нстрою!
    Снег ідзе (Sammy Cahn, ЗША, 1945)
    1. О, надвор’е жахлівае сёння
    Ды агонь такі чароўны
    Мы ня можам пайсці нідзе
    Снег ідзе, снег ідзе, снег ідзе
    2. Зіма хай ўсё пакрые коўдрай
    І навонкі рух павольны
    Ліхтары свецяць цэлы дзень
    Снег ідзе, снег ідзе, снег ідзе
    Рэфрэн: Ты цалуеш мяне на сон
    Не хачу пакідаць я твой дом
    Абдымі мяне як мацней
    Ў дарозе мне будзе цяплей
    3. І паволі агонь дагарае
    А я ўсё цябе абдымаю
    Ты трымай, ты кахай мяне
    Снег ідзе, снег ідзе, снег ідзе
    Рэфрэн: Ты цалуеш мяне на сон
    Не хачу пакідаць я твой дом
    Абдымі мяне як мацней
    Ў дарозе мне будзе цяплей
    4. І паволі агонь дагарае
    А я ўсё цябе абдымаю
    Ты трымай, ты кахай мяне
    Снег ідзе, снег ідзе, снег ідзе
    Рэфрэн: Ты цалуеш мяне на сон
    Не хачу пакідаць я твой дом
    Абдымі мяне як мацней
    Ў дарозе мне будзе цяплей
    5. О, надвор’е жахлівае сёння
    Ды агонь такі чароўны
    Мы ня можам пайсці нідзе
    Снег ідзе, снег ідзе, снег ідзе
    Вакал - Кацярына Раюнец
    Вакаліз і гітара - Арцём Сітнікаў
    Пераклад - Сяргей Раюнец
    У відэа выкарыстана графіка "Прарок" з выставы "Вяртанне"
    Мастак - Аляксанд Бірук
    www.behance.ne...
    "Прарок, гэта чалавек які зазірае ў будучыню. Гэты падарожнік бачыць у сваёй падзорнай трубе тыя мясціны, дзе ён ня быў але ў нейкім часе магчыма будзе. У такім сэнсе гэта падобна на веру або на мэтапакладанне, якое таксама не абыходзіцца без веры. Чалавек бачыць нейкі вобраз, мэту, і пачынае да яе рухацца, і яна становіцца явай. У гэтым сэнсе "прароцтва" яно заўсёды дзвухбаковае. Падзорная труба, як свайго роду інструмент, азначае таксама і мудрасць ў шырокім сэнсе. У прыпавесцях ёсць момант "праведнік бачыць бяду і ўхіляецца", падзорная труба гэта інструмент адрознівання таго, што бачна на даляглядзе. Бо напачатку не зразумела: ці гэта пагроза, ці жаданая зямля. Таму марак мае гэты сродак - подзорную трубу, якая засцерагае яго ад небяспекі і адначасова паказвае яму шлях. Такое ж значэнне для нас мае Слова Божае. Яно светач нагам (нездарма ёсьць светач на караблі)... і умоўна кажучы, Слова Божае робіць кожнага ў нейкай ступені мудрым прарокам ў жыццёвым плаванні."
    Аляксандр Бірук

КОМЕНТАРІ •