Нарачанскія вандроўкі. Канстанцінава | Род Хамінскіх, Касцёл Узнясення Дзевы Марыі, Першая Сусветная

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 20 сер 2021
  • Падпісвайцеся на наш сайт, сацыяльныя сеткі і Telegram:
    ► bydobry.com/
    ► / bydobry
    bydobry
    ► / bydobry
    ► t.me/bydobryby
    Вы ўжо заўважылі, жнівень у нас праходзіць пад знакам Нарачанскага края. Сёння мы завіталі ў вёску Канстанцінава, якая знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах на захад ад возера Нарач, непадалёку ад вёскі Камарова, пра якую мы размаўлялі тыдзень таму. Прыгадаем самыя цікавыя моманты з гісторыі гэтагй вёскі: якім чынам ўзнікла такая яго дастаткова незвычайная назва, паглядзіце на галоўную архітэктурную адметнасць вёскі - касцёл Узнясення Дзевы Марыі і пагаворым пра незвычайную чыгунку, адным з ключавых прыпынкаў якой і было Канстанцінава.
    Вёска Канстанцінава з’явілася на картах беларускіх земляў толькі ў другой палове 18-га стагоддзя. Дагэтуль гэты населены пункт меў нашмат больш празаічную назву Слабодка. Падобных вёсак раскідана шмат па ўсёй Беларусі. Паходжанне падобных назваў збольшага падобнае і адносіцца яшчэ да перыяду Вялікага княства Літоўскага. У тыя часы шчыльнасць насельніцтва была нашмат меньшая чым цяпер. Зямлі было дастаткова шмат, і не заўжды хапала людзей, каб яе цалкам асвоіць. Пабудаваць новую вёску з нуля, апрацаваць новы ўчастак зямлі, ды і проста ўладкавацца на новым месцы заўжды было справай цяжкай ды энергазатратнай. Вось і пайшоў такі звычай, паводле якога землеўладальнікі вызвалялі ад падаткаў ды павіннасцяў тых сялян, якія пагаджаліся ісці асвойвайць новыя тэрыторыі. У выніку ўзнікалі паселішчы, якія і атрымоўвалі назвы Слабод альбо Слабодак. Падобных назваў вельмі шмат на беларускай зямлі, але вось менавіта гэты населены пункт вылучыўся з агульнага шэрагу і ў другой палове 18-га стагоддзя стаў вядомы як Канстанцінава. Гэта адбылося, дзякуючы яго колішняму ўладальніку - палкоўніку войска Рэчы Паспалітай - Канстанціну Хамінскаму.
    Увогуле, прадстаўнікі рода Хамінскіх зрабілі дастаткова шмат для Нарачанскага краю. Так, Напалеон Хамінскі стаяў ля вытокаў сядзібы ў Камарова, ну а яго родзіч Канстанцін стаў фундатарам касцёла ў Канстанцінава. На працягу дзеяцігоддзяў касцёл ніяк не будаваўся. Але ў яго будынак прыходзілі людзі, маліліся і нават праводзілі набажэнствы. Нават насуперак урадавай палітыкі Расійскай імперыі, якая пасля паўстання Кастуся Каліноўскага да каталікоў адносілася, мякка кажучы, халодна. Так ці інакш, але новае жыццё касцёл набыў у 1896-ым годзе, калі дбаннямі графа Віктара Старжынскага і аднаго з нашчадкаў Канстанціна Хамінскага - Аляксандра, тут быў пабудаваны вось гэты прыгожы неакласічны будынак, які і ў наш час упрыгожвае самы цэнтр Канстанцінава.
    У наш час Канстанцінава аддалена ад буйных транспартных артэрый. Але быў у гісторыі вёскі перыяд, калі яна была паўнавартаснай чыгуначнай станцыяй. Усё пачалося ў далёкім 1915-ым годзе. Ішла Першая Сусветная Вайна. У верасні войскі Расійскай імперыі з цяжкасцю здолелі спыніць немцаў пасля Свянцянскага прарыву, лінія фронту адносна стабілізавалася, і яе частка праходзіла ў раёне Нарачы. Немцы пачалі тут усталёўвацца ды будаваць абарончыя ўмацаванні. Прычым падыйшлі да працэсу з тыповай для сябе педантычнасцю. Відаць, яны цудоўна ўсведамлялі, што вайна набыла пазіцыйны характар, і ім давядзецца тут застацца надоўга. Таму ад Лынтупаў да Кабыльніка (цяпер гэта гарадскі пасёлак Нарач), яны працягнулі вузкакалейную чыгунку, адным з ключавых вузлоў якой і было Канстанцінава. Ад яго ішло 11-цікіламетровае асобнае адгалінаванне ў накірунку Шэметава, куды, дарэчы мы завітаем праз тыдзень. Чыгунка была пракладзеная па апошнім слове тэхнікі. Нават шпалы на ёй былі не абы якія, а са сталі з заводаў Крупа. Па гэтай вузкакалейкі немцы перавозілі снарады, баепрыпасы, харчаванне, медыкаменты на перадавую, а таксама і папаўненні ў франтавыя часткі. Пасля вайны Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе Польшчы. Палякі спачатку сумняваліся ў мэтазгоднасці гэтай чыгункі, і нават у 1924-ым годзе яе зачынілі. Але потым перадумалі, і ў 1937-ым годзе нават працягнулі яе на цэлых чатыры кіламетры - ад Кабыльніка да Купы. У савецкі час яна функцыянавала да 1963-га года, але і дагэтуль можна ў Нарачанскім краі адшукаць яе сляды.
    ---
    ❗️ У відэа выкарыстоўваліся кампазіцыі С. Бутоўскага:
    🔶 фон Средний
    🔶 Mountain Village
    🔶 Legends That Stones Can Tell
    🔶 To The Distant Shores
    - - -
    Канал "Карані і вытокі" - гэта праект Добрага канала з Мінска.
    Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.
    --
    Нарачанскія вандроўкі. Канстанцінава | Род Хамінскіх, Касцёл Узнясення Дзевы Марыі, Першая Сусветная | Гісторыя без межаў - Лявон Казакоў на канале Карані і вытокі - Добры канал
    #ДобрыКанал #Караніівытокі #ЛявонКазакоў #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыя #нарачанскікрай #нарачанскіявандроўкі #гісторыябеларусі #беларусь

КОМЕНТАРІ • 7

  • @karani_vytoki
    @karani_vytoki  2 роки тому +3

    *Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!*
    Напішыце ў каментарах, ці спадабалася вам наша займальная гісторыя? Задавайце свае пытанні! *Пішыце, якія тэмы па гісторыі Беларусі, Мінска і іншых гарадоў і мястэчак вас цікавяць?*

  • @anyelle
    @anyelle 2 роки тому +3

    Вашыя гісторыі заўсёды вельмі цікава глядзець! Дзякуй!

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 2 роки тому

      Дзякуй вялікі!!! Буду старацца і найдалей не расчароўваць)

  • @user-zr5sd8ed6w
    @user-zr5sd8ed6w 2 роки тому +2

    Вельмі цікавае мястэчка і яго гісторыя!

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 2 роки тому +2

      Увогуле, увесь Нарачанскі край надта цікавы)