- 137
- 267 862
Карані і вытокі
Belarus
Приєднався 22 гру 2020
Як сабакі Гаўры ды Стаўры стварылі Беларусь – паданні Беларусі / Беларускія міфы
Паданні роднага краю - як сабакі Гаўры ды Стаўры стварылі Беларусь.
Усе хто смелыя душой, ды з палкім сэрцам, тыя хто не забылі сваіх каранёў, на Стаўроўскія дзяды выходзяць ў поўнач на двор. Выходзяць ды гукаюць вартаўнікоў уваходу у сусвет памерлых двух сабак Гаўры ды Стаўры - гэтых двух спрадвечных сяброў нашага краю і ўлюбёнцаў князя падземнага царства памерлых Бая.
Хто ж не ведае, што ў Дзяды душам памерлых дазволена прыходзіць да сваіх родных, паглядзець на іх, а потым вярнуцца зноў туды, дзе можна адпачыць. А вось дапамагаюць ім знаходзіць прамы і адваротны шлях праз «Калінаў мост» менавіта сабакі Гаўры ды Стаўры.
Калісь, у тыя спрадвечныя часы, што былі калі яшчэ свет толькі зачынаўся, нічога вакол не было. Усюды толькі стаяла мёртвая вада... ды яшчэ пасярод вады тырчаў нібыта камень, нiбы што. І вось аднойчы, калі Пяруну было як звычай сумна ды нудна, пачаў ён шпурляцца стрэламі-маланкамі ў той камень. Але раптам трапіў у нейкую прыродную жылку, відаць ад Роду падарунак) і камень той раскалоўся як арэх пад молатам. І сярод іншых вылецелі тры вялікіх (жоўтая, белая ды чырвоная) яскраўкі на ваду нежывую. Ускаламуцілася яна і свет стаўся як суцэльная хмара - нічога не відаць.
А яшчэ па некаторым часе завялося i ўсякае жыццё i ў вадзе, i на зямлі. I лясы, i травы, i звяры, i рыба, а пасля й чалавек завёўся: цi ён прыйшоў адкуль, цi вырас тутака, ці бацька-Сварог пастараўся... Хто зараз рассудзіць? Як было так сплыло.
Першага чалавека звалі Бай, усё стараўся ён ва ўсім лад падтрымліваць, так бы мовіць, заводзіць свае чалавечыя парадкі. Цi доўга ён так жыў, цi мала, але меў ён ужо сваю добрую сялiбу, меў многа пекных жонак, нават багі на іх заглядаліся. Кажуць яшчэ, што і жыў Бай доўга і таму не дзіўна, што было ў яго шмат ды яшчэ трошачкі розных дзяцей. Ну, і не дзіўна, што шмат ён працаваў-паляваў ды таму і сабак для таго меў. Безліч год пражыў і багоў радаваў.
Кажуць, што Бай быў першым, каго з людзей стварыў Род... Першым нарадзіўся і першым пайшоў ў апраметную, дзе стаў Князем. Так ён і дагэтуль там уладарыць ды парадак трымае з дапамогай Гаўры ды Стаўры. А гэтыя два сабакі дарэчы вельмі любяць наш народ.
Хочаце ведаць чаму Гаўры ды Стаўры да месцічаў тутэйшых прыязныя? А таму што калі падышлі гады Бая да скону, то пазваў ён сваіх сыноў да сябе і раздаў ім надзелы па Зямлі, гледзячы на іх здольнасці ды пажаданні. А вось малодшы Белаполь хадзіў ў той час на любімае сваё паляванне з сабакамі, далёка хадзіў і на цёплае ды на халоднае мора. І таму прыйшоў позна, бо стаміўся ўжо тым часам радзіць Бай і таму падараваў Белаполю сваіх улюбёнцаў сабак Гаўры ды Стаўры і сказаў, што колькі з раніцы да вечара тыя аббягуць па тых землях, тое і будзе малодшаму.
Кемлівы Белаполь раніцой націкаваў сабак на птушак, якія паляцелі ў розныя бакі (бо была адна з паўднёвага мора, другая з заходняга). Крыкнуў сабакам Белаполь «Гам» і Гаўры ды Стаўры кінуліся кожны за сваёй птушкай ў пагоню, а там дзе яны прабеглі, утварыліся дзве галоўныя ракі нашага краю Днепр ды Дзвіна. З тых часоў на гэтай тэрыторыі і жывуць нашчадкі Белаполя, а іх апякуюць Гаўры ды Стаўры.
Дарэчы Старыя кажуць, што Стаўры ды Гаўры былі пахаваныя на беразе Дрысы. І наш народ ушаноўвае пахаваных сабак адзін раз на год напярэдадні Сёмухі. Дзень гэты і атрымаў назву Стаўроўскіх дзядоў. Даўней людзі ведалі дзе да што і таму прыходзілі на месца, дзе былі пахаваны Стаўры ды Гаўры, прыносілі ежу і пітво і балявалі да позняй ночы. Не баючыся не звяроў не нячысцікаў, бо былі пад аховай. Яны кідалі рэшткі страў у вогнішча і клікалі: «Стаўры, Гаўры, прыходзіце да нас! Гаўры, Гаўры гам!»
А тутэйшыя так i да гэтага часу па мясцінах акрэсленых Стаўрам ды Гаўрам ходзяць, зямельку скародзяць ды жыта сеюць, а калі прыходзе час продкаў памінаюць, падзякі ім кідаюць ды ад Бая ды яго сабак добрых сноў чакаюць.
❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: freebelarus.center/
❗️ Над відэа працавалі:
► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў
► Аўтар тэкста Сяржук Лапеха
► Агучванне Сяргей Беркутаў
► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха
► UA-cam-менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава
-
❗️ У відэа выкарыстана:
► Музычныя кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаныя для Добрага канала:
▪️ To The Distant Shores
-
Канал "Карані і вытокі" - гэта праект Добрага канала з Мінска.
Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.
--
Праект "Паданні старога месца": Як сабакі Гаўры ды Стаўры стварылі Беларусь - паданні Беларусі / Беларускія міфы
#ДобрыКанал #Карані і вытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды
Паданні старога месца - гэта: беларускія міфы, міфы беларусаў: сабакі гаўры ды стаўры, стаўроўскія дзяды, паданні беларусі, беларускія міфы, легенды беларусі, беларускія паданні, беларускі фальклор, край паданняў, міфы і легенды роднага краю, міфы і легенды беларусаў.

Переглядів: 663
Відео
Краіна цмокаў: Пра мужыка, цмока і разумную кабету | Паданні старога месца | Беларускія міфы
Переглядів 6079 місяців тому
Беларускія міфы: Краіна цмокаў - міфы легенды роднага краю... Не ўсе цмокі, што ў нас тут жылі, вялізным былі. Іншыя памерам не болей за каня. А некаторыя ўвогуле - з зайца. І такія сярэдненькія звычайна па лясох сноўдаліся, каго пужалі, ад каго сам хаваліся. Раскажу вам казку менавіта пра такога ляснога цмока-сераднячка пра добрага мужычка. А адбывалася, кажуць, усё на Лагойшчыне. Паехаў н...
Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў / Беларускія міфы
Переглядів 4759 місяців тому
І зноўку запрашаем у захапляльнае падарожжа з Цімохам Акудовічам. Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович) - выдатны эсэіст, гісторык, культуролаг актыўны абаронца спадчыны. Мы размаўляем пра міфы - не тольк як апавяданні, але як культурныя артэфакты, якія адлюстроўваюць гісторыю ідэнтычнасць беларусаў. Тэма нашага відэа: Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў...
Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-2: НЕ СКІФЫ МЫ - Беларуская цывілізацыя / Беларускія міфы
Переглядів 9049 місяців тому
Здавалася б прайшоў час вялікіх міфаў. Раней літоўцы зрабіл міф пра походжанне з Рыму, а паляк сармацкую тэорыю правял ў жыццё, у ўкраінцаў была скіфская. Між тым, мы засталіся без агульнага міфа, а вось суседз карыстаюцца гэтым міфам дагэтуль. Гэтыя аспекты мы паспрабавал агледзець з Цімохам Акудовічам. Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович) - выдатны эсэіст, гісторык, культуролаг актыўны абаронца...
Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы. Старадаўняя і нізавая міфалогія
Переглядів 4719 місяців тому
Запрашаем у захапляльнае падарожжа праз час культуру з Цімохам Акудовічам. Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович) - выдатны эсэіст, гісторык, культуролаг актыўны абаронца спадчыны. Мы размаўляем пра міфы - не тольк як апавяданні, але як культурныя артэфакты, якія адлюстроўваюць гісторыю ідэнтычнасць беларусаў. Тэма нашага відэа: Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-1: што такое міф? Беларускія міфы...
Полацк vs Фрода | Як гісторыя Беларусі пераклікаецца з гісторыяй Троі | Беларуская міфалогія
Переглядів 4649 місяців тому
Ва ўсходнееўрапейскім летапісе “Аповесць мінулых гадоў” першая згадка пра Полацак датуецца 862 годам. Але ў скандынаўскіх сагах Полацк ўзгадваецца значна раней. Нарманы называл яго Палтэск'я. Гэта быў першы буйны горад, як сустракал яны, рухаючыся з Паўночага мора па Заходняй Дзвіне ўглыб кантыненту. А дацк сярэднявечны гісторык Саксон Граматык дык ўвогуле кажа пра наш Полоцк як пра месца вялік...
Магія старажытнасці і менскае капішча | Паданне пра стварэнне свету: ад Дрэва Жыцця да Дзеда-каменя
Переглядів 3749 місяців тому
Радзіма, родзічы, радавод, продкі, нараджэнне, ураджай, адраджэнне, прырода, народ - гэтыя словы аб’ядноўвае іх Род. Міфы Беларус кажуць, што, кал свет яшчэ быў пустыннай безданню, Род, вышэйшая божасць крыніца ўсяго жывога, задумаў стварэнне ўсёй рэальнасці. Адбылася магія - з яго дыхання нарадзіліся Белабог Чарнабог - увасабленн гармоні хаосу, святла цемры. І даручыў Род ім стварыць раўна...
Пярэспа і ваўкалак | Паданне пра Пярэспу: ці магчыма пакахаць пярэваратня? | Міфы Беларусі
Переглядів 3859 місяців тому
У кожныя часы был драпежныя зграі, якія бавіліся рабаваннем забойствамі. Як сведчаць міфы Беларусі, напал неяк на невялічкую вёсачку чужынцы - там рабаваць не было чаго, толькі, можа, дзяўчаты там был занадта прыгожыя, што прывабіла злодзеяў з іншых краёў. Была ў іх выдатная зброя, белыя адзежы, ды чорныя душы, такое захавала беларуская міфалогія. Забіл яны тых, хто ім супраціўляюся, пачал ...
Цмок Лямок і млын Мянеска | Як цмок і асілак з абібокамі змагаліся | Беларуская культура ў міфах
Переглядів 2939 місяців тому
Цмок па мянушцы Лямок жыў з невядомых часоў у глыбін дрыгвы, якой был акружаны пагоркі, на якіх потым пачаў расц Менск развівалася беларуская культура. Яго сярэбраныя луск адліваліся святлом з Месяца, бо больш за ўсё ён любіў цемру - лічыў што ў ёй ён выглядае як вельм сур’ёзная пагроза. Струмен полымя, якія ён выдыхаў, дадавал таямнічасці... Між тым, кажуць мифы Беларуси, быў Цмок Лямок вельм...
Краіна цмокаў: Як князь Тур і Цмок дамаўляліся | Паданні старога месца | Беларускія міфы
Переглядів 5089 місяців тому
Беларусь... Краіна цмокаў, край паданняў. Сёння ў нашым праекце Паданн старога месца для вас цудоўнае паданне пра тое, як князь Тур Цмок дамаўляліся. Аб чым? Глядзім слухаем Нарманы - яны ж вікінг - яны ж варагі” з’явіліся на землях беларускіх вельм даўно. Шмат дзе веславал іх дракары. Нават да Амерыкі, кажуць, даплыл задоўга да Калумба. Уся Еўропа лякалася з-за іх. Бо напачатку з варагам пры...
Беларусы і Горад Залаты | Як беларусы ў сваёй краіне іншаземцамі сталі | Падкаст на беларускай мове
Переглядів 32510 місяців тому
Я, нарэшце, зразумеў, што іншаземец на роднай старонцы са сваёй шляхетнасцю, якую маюць беларусы, звычайнасцю ліцвіна, з Нямігай-Алюсяй, з Белым ваўком ды Залатой горкай. 30 год таму я пачаў пісаць паданні. Але ўжо ў 1999 годзе, кал я занёс свае занатоўк ў часопіс “Маладосць”, я пачаў думаць, што іншаземец са сваёю мовай, бо пішу на беларускай мове, якой хочацца дыхаць. І таму мне трэба было з...
Цмок сумуе - народ пакутуе | Паданне пра вернага цмока Вяля | Беларуская міфалогія
Переглядів 39710 місяців тому
Ёсць ля Астраўца незвычайная гара - Замкоўкай завецца. Калісьц даўно стаяў тут замак, сведчыць беларуская міфалогія. Да нашага часу захаваўся ўзгорак ад муроў метраў на 300. Тамтэйшыя жыхары да той гары хадзіць не раяць. Кажуць мифы, у ёй - “дзірулёха” глыбачэзная: уваліцца можна. Кінеш камень, а ён доўга ляціць. І такая ж гара з дзіркай была, кажуць, пасярод Гальшанаў. Няйначай, гэта уваходы ...
Цуд і боль жыцця чалавечага | Паданне Старога Месца: як людзі з багамі пасварыліся | Міфы Беларусі
Переглядів 26310 місяців тому
Раней, кажуць міфы Беларусі, усе людз жыл ў выраі. Жыл весела ды ладна. Бывал спрэчкі, паразуменне было. Але ўсё ж кожны ганарыўся сваім паходжаннем. Бачыл багі, сведчыць беларуская міфалогія, што людз пачал раўняць сябе з ім нават абмяркоўвалі, як бы добра было без гэтых “занадта разумных” істот. Як зафіксавал легенды Беларуси, параіліся людз напісал статут “Горада Залатога”, у якім павінн...
Пярун і збеглая жонка | Паданне пра Мокаш: з нябёс у апраметную дзеля кахання | Міфы Беларусі
Переглядів 54110 місяців тому
У яе шмат імёнаў. Шырокім был абсягі, дзе ў яе верылі, у тым ліку беларуская культура мае сведк аб ёй. Розныя плямёны крыху па-свойму звалі: Макаш, Мокаш, Мокша, Макеша. Яе ўшаноўвал як багіню шлюбу, нараджэння, урадлівасці, заступніцу жанчын. Яшчэ адзін адказны абавязак Мокашы: кручэнне нітак лёсаў чалавечых злучэнне іх у адно палатно. Вось тольк адно з паданняў пра яе, што захавал міфы Бела...
Цмок і прыгажуня | Паданне пра Лукомскага цмока: трагічная гісторыя кахання | Беларуская міфалогія
Переглядів 70710 місяців тому
Кажуць, калісьц цмокаў было так многа на тутэйшых землях, што іх нават назвал краінай цмокаў. Вось паслухайце пра таго, каго беларуская міфалогія заве цмок Лукомскі. Багута намагалася сабраць казлянят, якія разбягаліся. Хуста спаўзла з русявай галавы. Шчок заружавелі, на ілбе зайграл кропл поту - але вочы, нязважна на стому, па-ранейшаму гарэл пракудлівым агнём. Тым самым, што так вабіць лукомс...
Шляхта Беларусі і анатомія лёсу | Паданне пра шляхетнасць: ліцвіны vs маскалі | Міфы пра беларусаў
Переглядів 69410 місяців тому
Шляхта Беларус анатомія лёсу | Паданне пра шляхетнасць: ліцвіны vs маскал | Міфы пра беларусаў
Залатая Горка і помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосці панаваць над лёсамі?
Переглядів 52411 місяців тому
Залатая Горка помслівы скнара | Паданне пра Залатую Горку: як не даць злосц панаваць над лёсамі?
Няміга і закаханы Бог | Паданне пра прыгажуню Нямігу: чаму побач з ёй заўсёды вецер? | Міфы Беларусі
Переглядів 64511 місяців тому
Няміга закаханы Бог | Паданне пра прыгажуню Нямігу: чаму побач з ёй заўсёды вецер? | Міфы Беларусі
Стары Менск і рака Свіслач | Паданне пра Мянеска: па кім плача асілак? | Беларуская культура ў міфах
Переглядів 97711 місяців тому
Стары Менск рака Свіслач | Паданне пра Мянеска: па кім плача асілак? | Беларуская культура ў міфах
Беларуская міфалогія | Паданні старога месца: прадмова | Падкаст на беларускай мове
Переглядів 72511 місяців тому
Беларуская міфалогія | Паданн старога месца: прадмова | Падкаст на беларускай мове
Скарбы беларускай мовы/ Ладны пераклад: беларуская мова - справаздача
Переглядів 2,8 тис.2 роки тому
Скарбы беларускай мовы/ Ладны пераклад: беларуская мова - справаздача
Валожыншчына. Вёска Дзясятнікі: Могілкі ў вёсцы Дзясятнікі - Першая сусветная вайна/ Карані і вытокі
Переглядів 3 тис.2 роки тому
Валожыншчына. Вёска Дзясятнікі: Могілк ў вёсцы Дзясятнік - Першая сусветная вайна/ Каран вытокі
Беларускія загадкі для дзяцей. На роднай мове/ Ладны пераклад - Беларуская мова дзецям
Переглядів 1,8 тис.2 роки тому
Беларускія загадк для дзяцей. На роднай мове/ Ладны пераклад - Беларуская мова дзецям
Сядзіба рода Храптовічаў АДРАВОНЖ: Ян Чачот, Адам Міцкевіч, беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло
Переглядів 9922 роки тому
Сядзіба рода Храптовічаў АДРАВОНЖ: Ян Чачот, Адам Міцкевіч, беларуская паэтэса Канстанцыя Буйло
Той герой хто прыняў бой! - народныя выслоўі пра вайну | Карані і вытокі: Моўныя скарбы
Переглядів 8162 роки тому
Той герой хто прыняў бой! - народныя выслоў пра вайну | Каран вытокі: Моўныя скарбы
Вішнева: Легенда касцёла ў Вішнева, нобелеўскі лаўрэат, прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс і Сымон Будны
Переглядів 6142 роки тому
Вішнева: Легенда касцёла ў Вішнева, нобелеўск лаўрэат, прэзідэнт Ізраіля Шымон Перэс Сымон Будны
Архітэктура Беларусі: Жыліцкі палац - Беларускі Версаль у Жылічах/ Карані і вытокі - Добры канал
Переглядів 4562 роки тому
Архітэктура Беларусі: Жыліцк палац - Беларуск Версаль у Жылічах/ Каран выток - Добры канал
Вучым мову разам: беларускія прымаўкі ды прыказкі пра валасы/ Навошта цырульніку пэндзаль і прасік?
Переглядів 1,4 тис.2 роки тому
Вучым мову разам: беларускія прымаўк ды прыказк пра валасы/ Навошта цырульніку пэндзаль прасік?
Маёнткі Беларусі: займальная гісторыя вёскі Жылічы/ Славутыя гаспадары, (не) каханне часу Адраджэння
Переглядів 5012 роки тому
Маёнтк Беларусі: займальная гісторыя вёск Жылічы/ Славутыя гаспадары, (не) каханне часу Адраджэння
Да мяне і побач: каманды для сабак на беларускай мове!/ Как обучить собаку командам | Ладны пераклад
Переглядів 5982 роки тому
Да мяне побач: каманды для сабак на беларускай мове!/ Как обучить собаку командам | Ладны пераклад
Траскоушчына, Пятроўшчына, Рылаушчына, мая прабабка Заяш была эканомкай ў пана
Які цікавы канал! Вялікі дзякуй аўтарам за працу. Шкада, што праглядаў небагата...
Мяне бабуля спаць укладала, и так казала---ишоу бай па сьцяне, нес сямера лапцей, и дзиценку па лапценку, и жане, и сабе, а ци баиць, а ци не?... ❤
Nemiga - lietuviškas žodis, bieloroZZianų/roZZianų kalba - bezsonnica 😅 Kai nežino teikšmės, tai prigalvoja išgalvotų istorijų. RoZZianiškas mentalitetas nestebina.
І яшчэ раз праслухалі. Сыну цікава і гэта добра.
Татары мусульмане с самага пачатку сваго існаваньня на нашай Зямлі былі добрымі абаронцамі і працаўнікамі на корысць ужэ сваёй Радзіме.Не было у маскаля большага ворага як літоўскія татары.І калі у часы Вітаўта іх было сотні тысяч,то за часы змаганьня з Масковіяі і потым Расіяй(а гэта больш за 300 гадоў) і потым акупацыі засталося іх многа менш..Велькая падзяка спадару Казакову за цікавыя веды пра места Смілавічы.Слухаючы маеш надзею што не прападзе наш люд,не страціцца мова і гісторыя слаўнай Краіны -Краіны Права і талерантнасці і інтэлігенцыі нашага народа.
Вельмі цікава
👍👍
Вельмі цікава было паслухаць, дзякуй вялікі за годны выпуск. 👍
Файна
Вельмі цікава, дзякую!
Дзякуй Вам вялікі. За змест і за форму. За людзей.
Больш важна хто мы зараз і што мы нясём ў будучыню.
Мода на цмокаў. Дакладна так. І хай сабе. Дзякуй за беларушчыну.
👍✌️
Дужа цікава. Жадаю плёну ў Вашай працэ. Усяго найлепшага.
Хвала і росквіт Бабгуйску😅
Дзякую за цікавую інфармацыю , за працу, а нам цікава
Дзякую за край Віцебшчыны
А адкуль гэтыя мифы узяты? Цикава слухаць.
а вы паглядзіце самы першы выпуск - Прадмова ua-cam.com/video/LY8UfMsh5Ps/v-deo.html
Дзякуй вялікі. Любіла шпацыраваць па гэтай мясціне. Калісьці і вада ў рацэ была іншая...,,а цяпер абмежавалі берагі і там цячэ штосьці😮
дзякуй за выпуск! неверагодна цікава!
Хай усё будзе добра!
Адразу пішу дзякуй дзеля павелічэння папулярнасці відэа. 🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉🎉
Будзем старацца за дабро дабром аддзячыць , але колькі праўды ў паданні.....
Так. Нездарма ж кажуць: можа, і казка, але нам падказка.
Ой файна вышла! Аж яшчэ перагледзець хочацца. Толькі вось калі пра галоўныя рэкі, то за Бацьку Нёмана крыўдна - яго наша зямля нарадзіла. Ну, спадзяюся, рака гэта заслугоўвае асобнай легенды. А так жадаю аўтарам натхнення на новыя сюжэты многа - многа і яшчэ трошачкі.
Сапраўды шкада Нёмана. Але хоць гэта апрацоўка легенды, але яна такая пра Дзвіну і Дняпро... І дарэчы, калі ведаеце добрае паданне пра Нёман раскажыце, будзем рады папрацаваць і з ёй. Ці нават некалькі сумясціць разам )
Малайцы!!! Усе цікава і прыгожа!!!
Цудоуная казачка!!! І вельмі добра, што Дабро перамагло Зло!!! Але, на жаль, у жыцці бывае і наадварот!
На жаль. Але многае і ад нас залежыць. Казка гэтаму і вучыць.
Ці быў той, Бай, ці не, але супакой для душ якія сканалі, а жыхарам цяпер жыць у любові з мірам
Як звычайна: усё фантазіійна прыгожа і цікава. Дзякуй!
Дзякуй, праўда тут фантазіі амаль няма, амаль толькі кампіляцыя версій спецыялістаў )
@@letutennik я пра фантазіі ў візуалізацыі)
Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!* Напішыце ў каментарах, ці спадабаліся вам нашыя паданні? Задавайце свае пытанні!
Вельмі цікава
👋❤👋
Трохі шкада дракончыка, нейкім прывабным вы яго намалявалі)
За прывабнай вывескай бывае яшчэ той цырк )
Зьем, сьвет, сьмерць - вымаўляюцца мякка гукі З і С. У беларускай мове іменна так. Павінна быць так.
Дзякуй вялікі за казачку перад сном для сына.
👋❤👋🥰☀️
Добрая казка
Так, і яе перапевы ў розных варыяцыях ёсць. Звычайна з ваўком. Але ёсць і такі, з цмокам.
*Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!* Напішыце ў каментарах, ці спадабаліся вам нашыя паданні? Задавайце свае пытанні!
Чужыя на сваёй зямлі. На жаль.
Усе міфы цікавяць, але для цяперашняга часу болей падходяць гераічныя міфы!!
У нас ёсць шанс самім стаць героямі і міфамі )
Адмыслова! Шансы есць!!!@@letutennik
Хочацца больш гераічнага, герояў, якія ўласна беларускія. І, канечне, працягу паданняў пра цмокаў!
Гэта вы файны цыкл зрабілі! Для мяне сённяшняе адлюстраванне - гэта дакументалка, але ж і сучасныя жарты "да тэмы"
Плену ў вашай працы
*Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!* Напішыце ў каментарах, ці спадабаліся вам нашыя паданні? Задавайце свае пытанні!
Выдатны міф! Але ж на такі музычны лад, ды на такі прыемны голас спавядальніка - напершыню. Дзякуй за яшчэ адну цікавую гісторыю пра свой родны Менск)
Дзякуй за працу!! Будзем спадзявацца, што і моладзь будзе цікавіцца даунінай нашай Бацькаушчыны!
З кожным пражытым годам жыцця прыходзіць мудрасць, мяняем погляды на рэчы, факты , А моладзь сталее, некаторых цікавіць мінулае, іншых не . Віна і на нас, бацьках, не ўдзялілі выхавання, не паказалі прыклад, цяпер шукаем апраўдання. Шкада вёсак, там столькі было міфаў...
Хто мастак?! Гэта ж нешта неверагоднае! Напішыце, калі ласка.
Мастак - ШІ (штучны інтэлект))
На сумнаватай ноце скончылі. Можа вырасце на Беларусі які новы міфалагічны сусвет.
Не завершалі... працяг будзе )
*Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!* Напішыце ў каментарах, ці спадабаліся вам нашыя паданні? Задавайце свае пытанні!
Класны і карысны выпуск! 🙂 звяртае ўвагу на рэчы, пра якія звычайна не думаю ўжо, пра партызан, напрыклад