Старажытны Мінск. Ад Пярэспы да Старажоўкі, ч.1 | Старажытная гісторыя Беларусі з Лявонам Казаковым

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 19 чер 2024
  • Сёння мы працягваем знаёміцца з мінуўшчынай Мінска.
    Поўнач старога Мінска. Ад Пярэспы да Старажоўкі (Частка 1).
    У новым выпуску праекта "Гісторыя без межаў" Лявон Казакоў запрашае накіравацца ў паўночную частку старога Мінска, якая зараз вядомая пад назвамі Пярэспа ды Старажоўка.
    У першай частцы гэтай вандроўкі вы даведаецеся адкуль жа пачынаўся горад Менск паводле даўніх паданняў, дзе можа знаходзіцца магіла легендарнага заснавальніка горада - млынара, волата ды чарадзея Менеска, што цяпер знаходзіцца на месцы былых Старажоўскіх могілак, а таксама што звязвае паміж сабою царкву Марыі-Магдаліны і славутую беларускую песню "Купалінка".
    #ДобрыКанал #КаранііВытокі #ЛявонКазакоў
    -
    ❗️ В оформлении этого видео использовалась музыка Сергея Бутовского написанная специально для Доброго Канала, а также его композиция “By The River”.
    -----
    ► Таймкоды:
    00:00 Сёння даведаемся пра старажытны центр Мінска, адкуль пайшлі назвы Пярэспа і Старажоўка і што звяязвае паміж сабою царкву Марыі-Магдаліны і славутую беларускую песню "Купалінка"
    00:54 Дзе ж пачынаўся горад Менск? І дзе знаходзіцца магіла легендарнага заснавальніка горада - млынара, волата ды чарадзея Менеска?
    02:37 Што вызначаюць словы Пярэспа і Старажоўка? І што звязвае Старажоўку і сябра Пушкіна, дэкабрыста, Вільгельма Кюхельбекера?
    03:31 Дзе пахаваны Менеск, заснавальнік Мінска? Гісторыя царквы Марыі-Магдаліны
    07:11 Міхась Чарот, Уладзімір Тэраўскі і славутая беларуская песня "Купалінка"
    #ГісторыяБезМежаў #займальнаягісторыя #старажытнымінск #старажоўка #пярэспа #купалінка #купалинка
    -
    Подписывайтесь на нас в социальных сетях и в Telegram:
    ► / bydobry
    bydobry
    ► / bydobry
    ► t.me/bydobryby
    #гісторыябеларусі #беларусь #гісторыя #мінск #менск
    Аскепкі старога Мінска. Гісторыя без межаў на Добрым канале "Карані і вытокі"
    Старажытны Мінск. Ад Пярэспы да Старажоўкі - старажытная гісторыя Беларусі з Лявонам Казаковым
    - - -
    Канал "Карані і вытокі" - это проект Доброго канала из Минска.
    Добры канал - это площадка, которая объединяет независимых авторов и их помощников, ценящих честную журналистику и желающих внести свой вклад в будущее нашей страны.
    На Добром канале будет всё: подкасты, статьи, видео - вы обязательно найдёте что-то интересное для себя. Над этим проектом работают прекрасные журналисты, которые по разным причинам ушли с радио и телевидения и хотят освоить новые площадки, новые подходы, все те, кто ищет нового зрителя и новую возможность роста для себя.
    Это здорово, что мы с вами встретились и теперь сможем быть вместе.

КОМЕНТАРІ • 22

  • @karani_vytoki
    @karani_vytoki  3 роки тому +4

    *Падпісвайцеся на наш канал "Карані і вытокі", падтрымлівайце нас лайкамі!*
    У гэтым відэа мы даведаліся пра старажытны центр Мінска, адкуль пайшлі назвы Пярэспа і Старажоўка і што звязвае паміж сабою царкву Марыі-Магдаліны і славутую беларускую песню "Купалінка".
    Напішыце ў каментарах, ці спадабалася вам наша займальная гісторыя? Задавайце свае пытанні! *Пішыце, якія тэмы па гісторыі Беларусі, Мінска і іншых гарадоў і мястэчак вас цікавяць?*

    • @Slaweniskadela
      @Slaweniskadela 3 роки тому +2

      Вельмі добры, вельмі цікавы канал. Мне парэкамендаваў вас знаёмы. Жадаю вашаму каналу шмат поспехаў. Хацелася б з Вамі як-небудзь супрацоўнічаць у будучыні. Выбачайце за мае памылкі ў беларускай мове.
      Я падпісауся. Вельмі рады, што нарэшце-то знайшоў цікавы кантэнт на беларускай мове

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +3

      @@Slaweniskadela Дзякуй вялікі за словы добрыя! Вельмі прыемна, што кантэнт наш спадабаўся - будзем рабіць яшчэ)) Ну і канешне ж наконт супрацоўніцтва - гэта мы заўжды рады)))

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 Рік тому +1

    Дзякуй за цікавую інфармацыю і за сапраўдную гісторыю нашай краіны і нашага народу..

  • @litvin_is__belarusian8157
    @litvin_is__belarusian8157 2 роки тому +1

    Дзякую за цікавую інфармацыю і за сапраўдную гісторыю нашай краіны. Вельмі цікава было паслухаць

  • @user-yy9jk4ot6u
    @user-yy9jk4ot6u 3 роки тому +5

    Вялiкi дзякуй, паважаны. Ужо чакаю вашых вандровак.

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +2

      Дзякуй вялікі за словы добрыя! Хутка будзе працяг)

  • @user-mo5nm3lc4v
    @user-mo5nm3lc4v 3 роки тому +2

    Дзякуй, што адкрываеце таямніцы Мінска, спадар Лявон!!! Я лічыла чамусь, што Менеск з дружынай атабарыўся на месцы сучаснай вёскі Гарадзішча пад Мінскам...

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +1

      Дзякуй вялікі! Там, мяркуецца, было старое Менскае гарадзішча, якое ў 1067-ым спалілі. А Менеска неяк прынята да Пярэспы менавіта прывязваць.

  • @user-zr5sd8ed6w
    @user-zr5sd8ed6w 3 роки тому +2

    Лявон, як заўсёды цікава! Дзякуй за адкрыццё новых для мяне мясцін у Менску!

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +3

      Трэба ўжо пакрысе за межы горада выбірацца))

    • @user-zr5sd8ed6w
      @user-zr5sd8ed6w 3 роки тому +2

      @@user-rv7vm5no4i будзем чакаць цікавых падарожжаў

  • @ritamolochnikova7844
    @ritamolochnikova7844 2 роки тому +1

    Цiкава, прафесiйна зроблена програма. Магчыма, калi расказваеце пра гiстарычных асоб , пускайце радок з подпiсам, бо на слых незнаемыя iмены цяжка успрымаюцца. Дзякуй!

  • @jz2644
    @jz2644 3 роки тому +2

    Дзякуй за Вашу працу!!!! Цікава, нічога з гэтага не ведала ўвогуле 🙈

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +1

      Дзякуй вялікі за словы добрыя!!!

  • @yk6496
    @yk6496 3 роки тому +4

    Некалькі ўдакладненняў.
    Паводле падання ў пераказе Паўла Шпілеўскага і даследавання краязнаўцы Міхася Маліноўскага, Менеск і жыў, і быў пахаваны на месцы Старажоўскіх могілак. Горад жа ён заснаваў на Замчышчы, дзе пасяліў дружыну каля млына. Замкавы млын сапраўды існаваў у XV-XVIII ст., а ў 1986 г. археолагі знайшлі яго рэшткі, пра што пісаў Пётра Русаў. На Пярэспе млыны для вырабу мукі ды паперы дазволіў будаваць кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт III Ваза ў 1592 г., але ці быў той млын пабудаваны, невядома. Прынамсі, літоўскі даследчык Эдмундас Лауцявічус не знайшоў паперы, вырабленай у Менску.

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +3

      Дзякуй вялікі за ўдакладненні! Наконт магілы Менеска - цалкам згодны, хаця ў прынцыпе не бачу супярэчанняў, бо царква Марыі-Магдаліны якраз такі і была цэнтрам Старажоўскіх могілак (пакуль іх не знішчылі). Наконт горада і дружыны таксама цалкам лагічна, але прывязка млына да месца ўпадзення Пярэспы ў Свіслач таксама існавала. Ну а наконт млыноў - то іх увогуле шмат было - яшчэ Гваньіні, калі апісваў Менск крыху раней, пазначаў, што млыноў на Свіслачы багата. Так што калі быў выдадзены дазвол наконт Пярэспы, то лагічна будзе меркаваць, што рабіўся ён у адпаведнасці з пажаданнямі цэхавых майстроў)

    • @yk6496
      @yk6496 3 роки тому +3

      @@user-rv7vm5no4i Прывязка млына да вусця Пярэспы слаба абгрунтаваная і вядомая толькі з публікацый 1990-х гг. ды пазнейшых. Найранейшая з вядомых мне - нарыс "Менск: горад і час" Алега Дзярновіча 1993 г. У самога Шпілеўскага Пярэспенскі масток згадваецца толькі як арыенцір у шэрагу аб'ектаў (Віленскі шлях, Татарскі канец), якія атачалі колішнія могілкі. Люстрацыі XVIII ст. млын на Пярэспе не згадваюць. На планах пачатку XIX ст. у вусці Пярэспы ёсць сажалка, але млын не абазначаны. Тапаграфія Старажоўкі ды Пярэспы моцна змянілася, таму разабрацца цяжка. Адсюль і такія меркаванні, падмацаваныя скульптурай Канстанціна Селіханава "Млын Пярэспы".

  • @user-fj6rf2zw6r
    @user-fj6rf2zw6r 3 роки тому +3

    Дзякуй, паважаны Лявон! Менавіта прагледзяушы Ваш сюжет, даведалася пра такую назву Пярэспа і где знаходзіцца гэтае месца!

    • @user-rv7vm5no4i
      @user-rv7vm5no4i 3 роки тому +2

      Дзякуй вялікі за добрыя словы!

  • @user-pj4gk2yg4u
    @user-pj4gk2yg4u 3 роки тому

    Полагаю, что Менеск чистая выдумка современников