Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў / Беларускія міфы

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 27 вер 2024
  • І зноўку запрашаем у захапляльнае падарожжа з Цімохам Акудовічам. Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович) - выдатны эсэіст, гісторык, культуролаг і актыўны абаронца спадчыны. Мы размаўляем пра міфы - не толькі як апавяданні, але і як культурныя артэфакты, якія адлюстроўваюць гісторыю і ідэнтычнасць беларусаў.
    Тэма нашага відэа: Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў / Беларускія міфы
    Беларускія міфы, зафіксаваны на нашай тэрыторыі, часта бываюць сухімі і, магчыма, недастаткова прывабнымі для звычайнага чалавека. У нашым праекце мы стараемся перарабляць міфы не проста ствараючы з іх літаратурны твор, а рабіць больш жывымі і, як нам здаецца, больш цікавымі для сучаснага чалавека. Ці, ўсё ж, трэба суха пераказваць міфы і ўсё?
    Беларуская міфалогія гэта добрая база для таго, каб адштурхнуцца і пайсці далей. Гэта цудоўны інструментарый, каб расшыфраваць наш код генафонду, нашу нацыянальную ДНК. Але міфалогія - гэта не Біблія для верніка, і яе не трэба завучваць і прытрымлівацца дасканала. Яе трэба выкарыстоўваць, як інструмент, як вобраз, які можна пашыраць, паглыбляць або згадваць мімаходзь. Такі падыход да міфалогіі дазваляе не толькі проста гуляцца з ёй, але і з дапамогай старажытных гісторый зірнуць па-новаму на сучаснасць ці справы зусім нядаўна пражытых гадоў. Зафіксаваць для будучыні і іх праз беларускія паданні, праз міфы і легенды Беларусі. Безумоўна, трэба старацца не страціць аўтэнтычнасць, напрыклад, гаворку ці іншыя атрыбуты.
    Нам вельмі пашанцавала, што ў нас было шмат адмыслоўцаў (мясцовых і не толькі), якія збіралі беларускі фальклор, але расшыфроўка гэтага матэрыялу зойме вельмі шмат часу, а яго асэнсаванне яшчэ больш. У тых, хто гэтым займаецца вельмі шмат працы, але рабіць гэта трэба для таго, каб развіваць нашу культуру. Каб зразумець па-сапраўднаму нас саміх.
    Безумоўна, многія міфы ва ўсе часы і ва ўсіх народаў цярпелі змены. Кожнае пакаленне пераказвае па-іншаму гэтыя міфы і яны мяняюцца... няхай і патроху. Гэта ў мінулым было ўсё больш аднолькава - сонечны цыкл, які прыводзіў у дзеянне ўзаемасувязь міфалагічнага і бытавога. Ну можа быць крыху нейкія гульні ўнутры саміх міфаў і адбываліся, але агулам не так моцна.
    І калі ў спакойныя часы для тэрыторыі распаўсюджвання пэўных міфаў яны фіксаваліся, то ў часы змен пераасэнсоўваліся часам кардынальна. Змяняліся стандарты, напрыклад, калі Бог гэта адлюстраванне стыхій ці ён проста на небе сядзіць, а можа сярод людзей дзейнічае.
    І гэта адбывалася не проста як адлюстраванні таго, што здаралася з людзьмі знешне, але і тое, што праходзіла пераасэнсаванне ў іх уяўленні аб свеце і аб сабе.
    Найбольшыя змены пачалі адбывацца з індустрыялізацыяй, а вось яна з затрымкай прыйшла на нашу тэрыторыю і таму ў нас паспела добра захавацца шмат вельмі старажытнай вуснай інфармацыі да таго часу, калі збор аўтэнтычнага матэрыялу стаў мэйнстрымам.
    Дарэчы, самі гісторыі, якія выкарыстоўваюцца ў міфах не проста зафіксаваныя на тэрыторыі, а можна прасачыць іх сляды, напрыклад, ад шумерскага Эпаса пра Гільгамешэ. Многія архетыпы паступова дайшлі праз усе міфы ад вельмі даўніх часоў і, магчыма, мелі адну прародзіну.
    Так нават беларускія міфы аб стварэнні Зямлі накашталт "Бог праплываў на лодцы, а чорт кудысьці плюнуў" гэта перамяжоўваецца з егіпецкімі і іншымі міфамі. Таксама як і легенда аб сабаках Стаўры і Гаўры, па слядах якіх утварыліся Днепр ды Дзвіна, які і сталі своеасаблівымі памежнымі арыенцірамі арэола рассялення нашага народу.
    А, на ваш погляд, якія міфы змогуць адгукнуцца зараз? Што для вас з'яўляецца адлюстраваннем цяперашніх дзён?
    ❗️ Дзякуй незалежнай грамадскай ініцыятыве "Free Belarus Center" за разнастайную падтрымку: freebelarus.ce...
    ❗️ Над відэа працавалі:
    ► Менеджар праекта Сяргей Беркутаў
    ► Запрошаны госць Цімафей Акудовіч
    ► Агучванне Сяргей Беркутаў
    ► Відэааператар Алена Вахрамеева
    ► Рэжысёры мантажа Алена Вахрамеева і Сяржук Лапеха
    ► UA-cam менеджары Тамара Кудзевіч і Гогі Хочалава
    - - -
    ❗️ У відэа выкарыстана:
    ► Музычныя кампазіцыя С. Бутоўскага, напісаныя для Добрага канала:
    ▪️ Walking The Streets Of The Ancient Town
    ▪️ The White Silence
    -
    Канал "Карані і вытокі" - гэта праект Добрага канала з Мінска.
    Добры канал - гэта пляцоўка, якая аб'ядноўвае незалежных аўтараў і іх памочнікаў, якія шануюць сумленную журналістыку і жадаюць ўнесці свой уклад у будучыню нашай краіны.
    --
    Праект "Паданні старога месца": Цімох Акудовіч (Тимофей Акудович)-3. Міфатворчасць: Нацыянальны ген беларусаў / Беларускія міфы
    #ДобрыКанал #Карані і вытокі #ПаданніСтарогаМесца #беларускаямова #беларусь #легенды
    Паданні старога месца - гэта: беларускія міфы, нізавая міфалогія, паданні беларусі, аповеды пра край паданняў, старадаўнія міфы беларусі, беларускія паданні, міфы і легенды беларусі, нізавая міфалогія беларусі, сучасныя міфы беларусі, беларуская міфалогія,міфы беларусі, міфы і легенды беларусаў, міфы і легенды роднага краю, беларускі фальклор, дзяржаўныя міфы

КОМЕНТАРІ • 8