Пілігрымка з Пінска да Маці Божай Лагішынскай прайшла прасторамі Палесся (2024)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 18 жов 2024
  • 12 мая адбылася традыцыйная аднадзённая майская пілігрымка з Пінскай катэдральнай базылікі ў санктуарый Маці Божай Лагішынскай, Каралевы Палесся, Апякункі Пінскай дыяцэзіі.
    Ужо 34 разы шматлікія пілігрымы не толькі з парафій горада Пінска, але і з іншых рэгіёнаў Палесся ад Брэста да Гомеля пешшу прайшлі шляхам «рэкалекцый у дарозе», давяраючыся заступніцтву Маці Божай.
    Асаблівасцю майскай пілігрымкі з Пінска ў Лагішын з’яўляецца тое, што паломніцтва пачынаецца напярэдадні вечарам адмысловым малітоўным чуваннем моладзі і пілігрымаў у старадаўняй Пінскай катэдры.
    Сёлета таксама больш за паўтары сотні маладых людзей і пілігрымаў сабраліся спачатку на супольную малітву 11 мая.
    Пасля вячэрняй літургіі ў касцёле ўсе сабраныя мелі таксама забаўляльную праграму са спевамі і гульнямі на ўтульныым прыкасцёльным падворку.

КОМЕНТАРІ •