П'еса "Целам сваім": чытка. Ганна Комар і Элі Нова

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 8 вер 2024
  • П'еса Ганны Комар "Целам сваім". Чытка ў Беларускай бібліятэцы ў Лондане, 17 верасьня 2022 года.
    Гэта інтымны, шчыры аповед пра досьвед зьняволеньня падчас пратэстаў 2020 году і эміграцыю, які адгукнецца многім людзям зь Беларусі.
    Кароткае апісаньне п’есы:
    Восень 2021. Маладая жанчына прыехала ў Лондан зь Беларусі. Падавалася б, можна супакоіцца, але яе перасьледуюць успаміны пра гвалт у краіне і зьняволеньне. Яна прачынаецца па начох і вядзе гутаркі з успамінамі, зь ценямі, з сваёй трывогай. Антыдэпрэсанты не дапамагаюць адказаць на пытаньне, ці зможа яна вярнуцца дадому.
    Яна адчувае разьяднанасьць са сваім целам, якое існуе паасобку. Узгадвае, што, каб зьменшыць трывожнасьць, трэба вярнуць кантакт зь целам. Каб вярнуць сувязь зь целам і не губляць сувязь з домам, яна просіць сяброў, якія засталіся ў Беларусі, напісаць пра месцы ў Лондане, у якіх яны хацелі б пабываць. Яна выходзіць у горад, адсочваючы кожны рух унутры і вонкі, колеры і гукі, думкі. Кожны выхад даецца цяжка, але яна працягвае выходзіць з дому. І вяртае сабе сябе, крок за крокам.
    У тэксце цытуюцца наступныя кнігі і аўтаркі/аўтары: “Язык и тело”, Мария Рахманинова; “The Body Keeps The Score”, Bessel van der Kolk, Інстаграм блог Dr. Nicole LePera; “King Rat”, China Miéville; часткі апісанняў з выставы “The Making of Rodin” у галерэі Tate Moder; Франц Кафка

КОМЕНТАРІ •