*** Не прылятай. Не прылятай, ты чуеш? Сцюдзёны вецер выварочвае душу І у кішэнях днюе і начуе. Не прылятай, прашу. Не прылятай. Тут рукі вечна стынуць, І ў снежні каляндар застыў бадай. За шыбаю скавыш у акарыну Няспынна дзьме. І цень вісіць за спінай. Не прылятай...
***
Не прылятай.
Не прылятай, ты чуеш?
Сцюдзёны вецер выварочвае душу
І у кішэнях днюе і начуе.
Не прылятай, прашу.
Не прылятай.
Тут рукі вечна стынуць,
І ў снежні каляндар застыў бадай.
За шыбаю скавыш у акарыну
Няспынна дзьме. І цень вісіць за спінай.
Не прылятай...