Кола веснавых святаў - ад Стрэчання да Духа

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 2 лис 2024
  • 📍 Запіс куратарскай лекцыі “Кола веснавых святаў - ад Стрэчання да Духа"
    🚩 Запытайцеся любога сучаснага чалавека: "Калі пачынаецца вясна?" Адказ, хутчэй за ўсё, будзе - 1-га сакавіка.
    Але ці пагадзіліся б з гэтым нашыя продкі? Калі ўвогуле пачыналася вясна ў часы без звыклага нам календара? Чаму ў адносна непрацяглы веснавы перыяд важных святаў больш, чым за ўвесь астатні год? І пры чым тут, нарэшце, неглюбскі "вядзьмедзь"?
    Адказы на ўсе гэтыя пытанні знойдзеце ў дадзенай лекцыі.
    👨‍🎓 Лектар: Мікола Асмалоўскі, супрацоўнік Веткаўскага музея.
    #веткаўскімузей #vetkamuseum #ветковскиймузей #музей #экскурсия #экскурсія #музеібеларусі #музеибеларуси

КОМЕНТАРІ • 7

  • @marynastruneuskaja3816
    @marynastruneuskaja3816 7 місяців тому

    Дзякуй вялізны .

  • @spiavannie
    @spiavannie 7 місяців тому

    Дзякуй вялікі!

  • @marynastruneuskaja3816
    @marynastruneuskaja3816 7 місяців тому

    Дзякуй, Мікалай! вельмі каштоўная інфармацыя. Так і не расказаў пра мядзьведзя, альбо не ўвайшло ў відэа? Можна яшчэ інфармацыю пра мядзьведзя. І есць пытанне: чаму мядзьведзь у Каляднай традыцыі - ён жа ў гэты час спіць?

    • @vetka.museum
      @vetka.museum  7 місяців тому

      Мядзведзь у некаторых фальклорных запісах ёсць індыкатарам вясны. Як мы запісалі падчас экспедыцый: "Мядзведзь да Стрэчання на адным баку спіць, на Стрэчанне - пераварочваецца, а на Соракі прачынаецца".
      Мядзведзь у каляднай традыцыі займае тое ж месца, што і Каза - гэта персаніфікацыя духаў продкаў, што ў пэўныя часы (Каляды, Вялікдзень) маюць наведваць сваіх нашчадкаў і, пры выкананні пэўных рытуалаў, адорваць іх сваёй апекай і павялічваць дабрабыт.
      Найбольш блізкая паралель тут - з богам Воласам язычніцкіх часоў, але, відавочна, вобраз гэты куды больш старажытны і можа быць прасочаны аж да часоў неаліту, дзе мог выступаць у якасці татэмічнага першапродка.

  • @СветланаКрутько-т1д
    @СветланаКрутько-т1д 7 місяців тому

    ВельмI тIкава

  • @АллаАгажельская
    @АллаАгажельская 7 місяців тому +1

    Сре́тение Госпо́дне, также Сретение, Принесе́ние во Храм - христианский праздник, отмечаемый в Исторических церквях и некоторых протестантских конфессиях. Принесение в Иерусалимский храм младенца Иисуса Христа его родителями состоялось на 40-й день после Рождества и на 32-й день после Обрезания. Википедия. Ду́хов день или День Свято́го Ду́ха - христианский праздник в честь Святого Духа. В православии празднуется на 51-й день после Пасхи, то есть на следующий день после Пятидесятницы. Что-то Николай на 14 минуте сказал?

    • @vetka.museum
      @vetka.museum  7 місяців тому +1

      Дзякуй за заўвагу. Мікалай абгаварыўся. Мелася на ўвазе Сёмуха - Тройца, пяцідзясяты дзень ад Вялікадня.