Частка 2 - 1 Подых навальніцы - Раман / Іван Мележ / Аўдыякніга

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 4 тра 2024
  • Чытае Андрэй Каляда.
    Апейку ледзь не штодня даводзілася выпраўляцца ў дарогу. Як непадобная была прырода, зямля, такімі ж непадобнымі, заўважыў старшыня райвыканкома, былі і людзі. «Былі сярод заможных багацеі-кулакі, п'яўкі, што толькі і жылі з чужой крыві, з чужога поту, а былі і такія заможнікі, дзе дастатак увесь набываўся тым, што сям'я ўся - з падрослых, працавітых дзяўчат ды хлопцаў, якімі правіць суровы, бязлітасны камандзір -бацька... камандзір катаржнай каманды. Былі і такія заможнікі, у якіх адно лічылася зямлі больш, як у іншых; але як зямля тая жаўцела жоўценькім пясочкам, то заможнікі тыя праўдзіва нагадвалі голых каралёў... Не блізнятамі былі, бачыў Апейка, і тыя, каго аб'ядноўвалі адным імем - бядната... Бедныя - ад беднасці зямлі, ...ад недахвату цягла... паспрабуй, разгарніся без каня! - ад таго, што хворыя кармільцы... Былі бедныя, што век у працы, у клопаце, і бедныя, што чухаліся і то з лянотаю; былі век цвярозыя і век п'яныя».

КОМЕНТАРІ •