Частка 3 - 5 Подых навальніцы - Раман / Іван Мележ / Аўдыякніга

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 26 вер 2024
  • Чытае Андрэй Каляда.
    Адкрываў сесію ЦВК Чарвякоў. Старшыня Саўнаркома Галадзед гаварыў пра тэмпы калектывізацыі. 3 думкай, што калгасны рух у «шэрагу раёнаў перарастае нашы адпаведныя органы», Апейка не пагадзіўся. Не пагадзіўся таксама, што «сяляне... нечуванай хваляю ўліваюцца ў калгасы». Гаварылася на сесіі «пра насільственную калектывізацыю», пра высяленне кулакоў, класавую пільнасць, падрыўную дзейнасць варожых элементаў, а побач з гэтым - пра недахоп кадраў, тэхнікі і самага звычайнага - адзення, абутку, гузікаў, нітак...
    З сесіі Апейка вёз адчуванне, што сур'ёзная размова заменена шмат у чым святочнай, што не ведае, як зрабіць, каб «удзесяцярыць тэмпы», калі няма тэхнікі, патрэбных кадраў. «Няўжо я, праўда, не разумею чагосьці, - як мне паказвае Башлыкоў... Пагрозным успомнілася тое, што жорстка абвясціў у першы вечар ...Чарвякоў: жыццё бязлітасна адкіне ўсіх, хто не зможа ісці нага ў нагу! Нібы папярэджанне сабе чуў Апейка...»

КОМЕНТАРІ •