Майстар-клас па вырабу яйка-бразготкі з гліны (майстар ЦТК Календа Вера)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 20 вер 2024
  • У майстар-класе мы паказваем і расказваем, як з дапамогай простай гіпсавай формы і кавалачка гліны зрабіць сваімі рукамі падарунак на Вялікдзень, які спадабаецца і дзецям, і дарослым.
    Выбачаемся адразу за некаторыя тэхнічныя моманты, бо тэхніка ў нас далека не прафесійная.
    "Прыйдзе Вялічка з чырвоным яечкам", - кажуць пра Вялікдзень, вясновы час, калі дзень стаў вялікі, роўны ночы і працягвае расці далей. На Вялікдзень мы фарбуем яйкі і прыгадваем пачатак жыцця, стварэнне самога нашага свету.
    Пра тыя часы распавядае паданне пра тое, як адразу было вялікае мора, а ў ім збіўся вялікі камень і, у той камень пачаў біць пярун. З камяня адляцелі тры яскаркі: белая, чырвоная і жоўтая. Раздзяліліся зямля і вада, з'явіўся першы чалавек.
    Яйка, якое мы фарбуем у чырвоны колер і ўпрыгожваем узорамі на Вялікдзень, а таксама і на Юр'е і, нават на Тройцу нагадвае пра тыя старажытныя падзеі. Бо яйка сваёй формаю нагадвае той першакамень, у які біў пярун. Гэта варта ўспомніць, калі гуляеш у "біткі". "Цік! Цік! Цік!", - у "бітках" перамагае той, чыё яйка мацнейшае, хто раскалоў шкарлупінку ўдарам свайго яйка ў яйка іншага. Мы гуляем, і старыя, і малыя ў "біткі", каб праз свае дзеянні прыгадваць даўнюю і вельмі важную падзею - стварэнне нашага свету і ўзнікненне жыцця. Гэтак у нашай старой дахрысціянскай спадчыне, многія рысы якой прыняў ад нашага народа і пазнейшы хрысціянскі свет.
    *музычны фон - Стары Ольса
    *футаж - • Футаж Ветрянная мельница

КОМЕНТАРІ • 2