Майстар-клас па вырабу керамічнага пано з адбіткамі кветак і траў (майстар ЦТК Календа В.А.)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 20 вер 2024
  • Сябры! Прапануем вам далучыцца да нашага майстар-класа і адбіць свае любімыя траўкі-кветачкі ў глінцы. Гліна --- вельмі падатлівы матэрыял і, праца з ёй заўсёды ў радасць. Як матэрыял, яна вельмі дакладна перадае ўсе пражылкі-малюнкі. А пасля абпякання ў печцы, надзейна захоўвае прыродны малюнак-адбітак. Такое пано можна падфарбаваць акварэльнымі фарбамі, дадаўшы колеру і глыбіні вырабу ці аздобіць дадаткова палівай і абпаліць яшчэ раз.
    Што вам спатрэбіцца для працы:
    *гліна мяккая гатовая
    *шлікер (гліна, разведзеная з вадой да стану смятанкі)
    *пэндзлік
    *вільготная паралонавая губка
    *стэкі, стрыжні, ножык
    *падложка-сурвэтка
    *скалачка
    *невялічкія травінкі і кветкі, якія вам падабаюцца
    Музычны фон: Стары Ольса
    футаж:https:www.youtube.co...

КОМЕНТАРІ •