Eros RAMAZZOTTI - «За табой» караоке | «Za taboj» | «Più che puoi» Belarusian Karaoke

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 10 жов 2019
  • Слухай ды трэніруйся тут: • Дмитрий Никонович и Ол...
    Калі б я мог вярнуць назад
    той нечаканы лістапад,
    то я ня даў бы веры
    восеньскім вачам.
    Няхай тваё сузор'е рыб
    камусьці іншаму гарыць,
    ну а мне прыходзіць
    зрэдку па начах.
    За табой, за табой
    я не пайду калі паклічаш,
    бо з табой, бо з табой
    я губляю свой спакой.
    Няхай мае дарогі зьнікнуць
    за дажджом,
    але не павядуць больш
    за табой.
    Каб я магла пражыць інакш
    той першы дзень - ня мой, а наш -,
    я б яго зьмяніла
    на календары
    Няхай цяпло тваіх вачэй
    сагрэе некага яшчэ -
    ты мне ўсё калісьці
    гэта падарыў.
    За табой, за табой
    я не пайду, калі паклічаш,
    бо з табой, бо з табой
    страціла спакой.
    Ды не ўва ўсіх гісторый
    ёсьць адзін працяг
    За табой, за табой
    я не пайду, калі паклічаш,
    бо з табой, бо з табою
    я губляю свой спакой
    няхай мае дарогі зьнікнуць
    за дажджом,
    але не павядуць больш
    за табой.
    Ня трэба вяртацца,
    пачынаць усё ізноў -
    цяпер нам плыць да новых берагоў!
    Толькі па-асобку ў гэты раз.
    За табой, за табой
    я не пайду, калі паклічаш,
    бо з табой, бо з табой
    страціла спакой.
    Ды не ўва ўсіх гісторый ёсьць
    адзін працяг...
    За табой, за табой
    я не пайду, калі паклічаш,
    бо з табой, бо з табой
    я губляю свой пакой.
    Няхай мае дарогі зьнікнуць
    за дажджом,
    але не павядуць больш
    за табой...
    ...але не павядуць больш
    за табой...

КОМЕНТАРІ •