znak stop - Адзінства

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 7 лют 2025
  • Мы верым, што з'яднаўшыся можна перамагчы усё.
    А для таго, каб па-сапраўднаму з'яднацца - трэба перамагчы сябе.
    Сябры, спадзяёмся, што гэта песня натхніць вас
    Запіс адбыўся пры падтрымцы фонда культурнай салідарнасці.
    Дзякуем усім, хто прыняў удзел у выданні гэтай песні. З вамі мы ўжо дасведчылі адзінства. Дзякуем Сашу Бондараву за здымкі і працу над відэа, дзякуем Сяргею Кудзелічу, які заўсёды робіць нашы песні ў самай лепшай якасці.
    Дзяліцеся гэтым відэа з сябрамі!
    Падтрымаць творчасць Laudans можна тут
    laudans.tilda.ws/
    Калі вымыць добра рукі,
    не браць нічога бруднага ў іх -
    будуць прыгожыя, белыя і чыстыя,
    ды навошта патрэбны яны:
    ні да чаго не дакранешся-
    шкада сапсаваць чысціню.
    Адзінства, нам патрэбна адзінства
    Я патрабую тваёй чысціні,
    каб адысціся ад свайго балота.
    Не бойся сваю руку працягнуць -
    гэта табе не пашкодзіць.
    А, можа, калі прыглядзішся -
    не так усё брудна ўва мне.
    Будзь хоць самым чыстым -
    гэтага недастаткова,
    калі абыходзіш на сваёй дарозе
    ўсё, што непрывычна воку.
    Калі адварочваешся ад таго,
    хто ідзе не тваім шляхам.
    Усе жывуць сваёй праўдай,
    і ў канцы кожны прыйдзе да сваіх варот -
    і што ўбачыць за імі:
    вароты праўды толькі адны

КОМЕНТАРІ • 6