#31 Спадчына Храптовічаў у Шчорсах: што мелі, як ратавалі і што будзе далей | Ганна Булда

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 4 гру 2024
  • ⭐️ Госця эпізода - Ганна Булда, заснавальніца і кіраўніца ліквідаванага фонда “Шчорсы і Храптовічы”.
    Спадарыня Ганна прыйшла да дзейнасці ў Шчорсах праз сон, пошукі неабходнай сядзібы і дыпломны праект ва ўніверістэце. Фонд быў створаны ў 2017 годзе і за гэты час была праведзена вялізарная праца, каб захаваць матэрыяльную спадчыну Храптовічаў, літаральна паказаць яе за хмызнякамі і заахвоціць грамадства праз летнікі, супрацу з інстытутамі і актывістамі.
    Аб чым ідзе размова?
    🔻 як спадарыня Ганна праз сон прыйшла да сядзібы;
    🔻 як ствараўся фонд і якія былі першыя крокі;
    🔻 што было зроблена ў першыя гады дзейнасці фонда;
    🔻 што з сябе ўяўляе сядзібны комплекс;
    🔻 чаму сядзіба ў Шчорсах павінна быць аб’ектам міжнароднага значэння;
    🔻 чаму гаспадарчы двор стаіць ў кіламетры ад сядзібы і выглядае нібыта палац;
    🔻 як вярталіся кнігі з бібліятэкі Храптовічаў;
    🔻 дзе можа знаходзіцца культурная спадчына Храптовічаў;
    🔻 як наладжваўся кантакт фонда з грамадствам;
    🔻 якімі былі стасункі з сядзібай Шчорсы;
    🔻 якія перспектывы ліквідаванага фонда і сядзібнага комплекса Храптовічаў.
    Шчырая парада - даслухаць выпуск да канца. Там кранальны і ёмісты адказ пра сучасны стан тых, хто займаўся і займаецца беларускай культурай.
    ❗️ Сядзібны комплекс Храптовічаў месціцца ў вёсцы Шчорсы (Навагрудскі раён, Гродзенская вобласць).
    👉 Сайт сядзібы Хратопвічаў (перароблены сайт фонда "Шчорсы"): ⁠chreptowicz.org⁠
    👉 Facebook-старонка сядзібы Храптовічаў: ⁠ / chreptowicz.org⁠
    Асобая падзяка патронам за падтрымку!
    ***
    🖐️ Калі вам адгукаецца дзейнасць, падтрымайце ў меры сваёй магчымасці. Гэта можна зрабіць праз:
    Patreon: / vandraby
    Boosty: boosty.to/vand...
    Ko-fi: ko-fi.com/vand...
    PayPal: www.paypal.com...
    Праект VANDRA: vandra.by/
    Telegram: t.me/vandra_by
    Instagram: / vandra.by
    Facebook: / vandra.by
    Па пытаннях супрацы: r.klevzhits@gmail.com
    #падкаст #беларусь #vandra #турызм #подкаст #туризм #вандра #шчорсы #храптовічы #спадчына #сядзіба #культура #щорсы #наследие #хрептовичи #усадьба

КОМЕНТАРІ • 2

  • @МаркМарко-й9ф
    @МаркМарко-й9ф 8 місяців тому

    Сумна і нават страшна, што будзе з намі і з нашай спадчынай...

    • @vandra_by
      @vandra_by  8 місяців тому

      дакладна нешта застанецца, але ж то пытанне часу: колькі і ў якім выглядзе