Агляд "Крышталь"

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 6 вер 2024

КОМЕНТАРІ • 9

  • @user-wo5ge7fw8p
    @user-wo5ge7fw8p  6 років тому +1

    Шаноўнае спадарства! Вельмі цешыць, што вы падтрымліваеце дыскусію на тэму фільма і пішаце сваё меркаванне ў каментарах. Але я хачу нагадаць, што ад вас таксама залежыць лёс "Крышталя" . Таму не саромцеся падтрымаць яго гэтым відэа: прапаноўвайце агляд ў розныя тэматычныя групы і суполкі, дзяліцеся ім, пакуль фільм яшчэ не знялі з пракату. Такім чынам вы дапаможыце патэнцыйным гледачам больш пра яго даведацца. А таксама гэта непасрэдна дапамагае нашаму каналу, што для нас таксама вельмі важна. Дзякуй!

  • @SerGoPro
    @SerGoPro 6 років тому +3

    Прыгожий агляд👍

  • @MalharetasLair
    @MalharetasLair 6 років тому +1

    Дзякуй за агляд і за меркаванне. Улічваючы, ШТО цяпер здымаюць "на замову МінКульта", мабыць і варта было б паглядзець "Крышталь" у кінатэатры. Хаця б такім чынам падтрымаць нашае кіно...

  • @1MrSnowdrop
    @1MrSnowdrop 6 років тому +1

    Я як раз думаў, што паглядзець. Шчыры дзякуй.
    P.S.: спадзяюся, што выразаныя кадры фільма з'явяцца ў рэжысерскай версіі.

  • @71petrovech
    @71petrovech 6 років тому +2

    А дзе яго можна паглядзець? Бо на юцюбе яго няма і Гугл таксама маўчыць.

  • @walerianrakieta4685
    @walerianrakieta4685 6 років тому +1

    0:32 Дзяўчынка слухаўкамі карыстацца не ўмее

  • @arranged_silence
    @arranged_silence 6 років тому +1

    Последний белорусский фильм, который зацепил - "В тумане" Сергея Лозницы. Да, это не вполне белорусский фильм, но если сравнивать, то может даже более белорусский, чем Хрусталь. Сценарий - от классика белорусской прозы, исполнитель главной роли - белорус, режиссёр - родился в Беларуси. При этом "В тумане" не то, что лучший белорусский фильм, он на голову лучше всех "Брестких крепостей" и "Битв за Севастополь" вместе взятых. Возможно, это даже одна из лучших Быковских экранизаций.
    По поводу "Хрусталя" - я пока не смотрел, но не могу понять, почему его хвалят. По описанию и по нарезкам кадров создается впечатление о каком-то очередном клипе Ленинграда. Так что хорошего в фильме помимо того, что он "наш", что даже перекрывает ностальгический треш? Хотя бы в двух словах хотелось бы понять?

    • @user-wo5ge7fw8p
      @user-wo5ge7fw8p  6 років тому

      "У тумане" я глядзеў даволі даўно, калі ён паказваўся ў межах Лістапада ў Менску, таму зараз я яго вельмі салаба памятаю, трэба пераглядзець. Але магу прынамсі сказаць, што на маю думку, не малую (калі не асноўную) ролю ў фільме граюць сюжэт і сцэнар. Для "У тумане" сюжэт ужо быў напісаны адным з найлепшых класікаў беларускай літаратуры, а сцэнар, як я сам пасля прагляду праверыў, параўнаўшы некаторыя сцэны з кніжкай, моцна ў фільме не змяняўся, а часам быў проста слова ў слова. І я не лічу, што гэта кепска: амаль кожны першы шэдэўр сусветнага кінематографу быў заснаваны на якім-небудзь рамане ці іншым літэратурным творы. Але я вельмі цаню, калі рэжысёр і сцэнарыст ствараюць нешта новае, што яшчэ не было напісана, і робяць з гэтага арыгінальную гісторыю. За гэта я і люблю такіх, як Таранціна, якія не лянуюцца самі прыдумваць сюжэт, ідэю, а яшчэ і сцэнар па ім пішуць. Для "Крышталя" ніякі класік не пісаў сюжэт -- ён узяты з галавы рэжысёркі. І на мой погляд, атрымаўся ён вельмі нават някепскі. І хаця бы толькі гэты факт ужо ёсць моцным плюсам для фільма, як незалежнага новага твору, пра што не скажаш у выпадку "У тумане" (пры гэтым я ні ў якім разе не крытыкую аўтараў "УТ" за гэта і не лічу гэта мінусам).
      Здаецца, у аглядзе я моцна не распінаўся, а наадварот "у двух словах" як раз і патлумачыў пра ўсё добрае. У любым выпадку, не раю вам судзіць фільмы па трэйлерам. Часам лепш іх наогул не глядзець. Паглядзіце фільм і можа тады зразумееце, чаму яго хваляць. У любым выпадку, шмат не згубіце - саенсы ў кіно ў нас не дарагія.