“Прыйшлі Калядкі - бліны ды аладкі»
Вставка
- Опубліковано 26 січ 2025
- У дзіцячым садку №485 прайшлі Калядкі, як у народзе кажуць: шчадруха.
Наша «Каляда» была насычана казачнай атмасферай, вясёлымі песнямі, карагодамі, гульнямі. Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў. Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята, актыўна прымаюць у ім удзел: спяваюць калядкі, чытаюць вершы-дражнілкі і частуюцца смачнымі прысмакамі.