Літаратурная хвілінка Таццяна Абызава чытае басню Кандрата Крапівы Дыпламаваны баран (3 клас 2024 )

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 30 вер 2024
  • Літаратурная хвілінка
    Таццяна Абызава чытае басню Кандрата Крапівы
    Дыпламаваны баран (3 клас, красавік 2024 )
    Ў адным сяле (не важна - дзе)
    Хадзіў Баран у чарадзе.
    Разумных бараноў наогул жа нямнога,
    А гэты дык дурней дурнога -
    Не пазнае сваіх варот:
    Відаць, што галава слабая.
    А лоб дык вось наадварот -
    Такога не страчаў ніколі лба я:
    Калі няма разумніка другога,
    Пабіцца каб удвух,
    Дык ён разгоніцца ды ў сцену - бух!
    У іншага дык выскачыў бы й дух,
    А ён - нічога.
    I вось за дурасць гэту
    Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,
    А каб двара не перабег,
    На шыю прывязалі мету.
    - Вось,- кажуць,- і дыплом табе.
    Што гэта за «дыплом»,
    Баран - ні «мя», ні «бэ»,
    Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
    - А што ж ты думала, сястрыца!
    Хіба мне пахваліцца няма чым?
    Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
    I не раўнуйся ты са мною.
    - Аб гэтым лепей памаўчы,-
    Сказала яму Кошка.-
    Каб ты быў разумнейшы трошка
    Ды розумам раскінуць мог авечым,
    То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
    Бо заслужыў ты свой дыплом
    Не галавой, а лбом.
    Другі баран - ні «бэ», ні «мя»,
    А любіць гучнае імя.
    1926
  • Ігри

КОМЕНТАРІ •