Аксамітны летні вечар

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 28 вер 2024
  • Аксамітны летні вечар ахінуў зямлю,
    Я вазёрную сінечу вуснамі лаўлю.
    Моўчкі слухаю ў росах песню салаўя.
    Над маім лунае лёсам Беларусь мая.
    А над лесам, над сусветам выпрастаў крыло
    Залацісты човен ветах, зорнае вясло.
    Стан дзявочы Белай вежы, подых ручая,
    Я адной табе належу, Беларусь мая!
    Там, дзе гойдае вятрыска залаты мурог,
    Паўставалі камяніскі ля тваіх дарог.
    Чырванее раньні золак, рэха ў гаях,
    А ў грудзях тваіх асколак, Беларусь мая.
    Мне краёў чужых не трэба, як ні варажы,
    Не хачу чужога хлеба, радасцяў чужых,
    Бо чужына сэрца джаліць, цісне, як змяя,
    Бо гукае з дальніх даляў Беларусь мая.

КОМЕНТАРІ • 12