Калыханка. Муз. Аліны Безенсон. Верш А. Вольскага.

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 8 лют 2025
  • Выконвае хор "Гарошынкаі" ДШМ №1 г. Мінска. Дырыжор Ірына Мілічэнка. Канцэртмайстэр Марыя Мігун.
    Сл. Артура Вольскага Муз. Аліны Безенсон
    Калыханка
    1. Змрок ляжыць навокал,
    Як гушчар лясны.
    Да сцямнелых вокнаў
    Падыходзяць сны.
    Рэфрэн:
    Спаць усім належыць
    На зыходзе дня.
    Недзе ў Белавежы
    Дрэмле зубраня.
    2. Між ялін кашлатых,
    У сваім дупле,
    Спяць ваверчаняты
    Ў цішы і ў цяпле.
    Рэфрэн.
    3. За акном мільгае
    Зорак карусель.
    Глянь табе міргае.
    Зорны карабель.
    Рэфрэн.
    4. Спяць у лузе краскі -
    Ты чаму не спіш?
    Можа сёння ў казку
    Ў сне ты паляціш…
    Рэфрэн.

КОМЕНТАРІ •