Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 15 жов 2024
  • Беларусы з розных гарадоў і краін у чарговы раз сабраліся разам у анлайне, каб праспяваць нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня».
    У запісе песні паўдзельнічаў вядомы оперны барытон Ілля Сільчукоў, зайгралі на гуслях і праспявалі Алесь Чумакоў і Таццяна Ячная, мастацкі кіраўнік і дырыжор хору Concordia Галіна Казіміроўская. Праект «Спяваем Годна» мы робім сумесна з Сержуком Доўгушавым.
    Падтрымаць нашую працу праз спонсарскую падпіску можна тут: / @hodnaby
    Ранейшыя выпускі:
    Спяваем Годна нацыянальны гімн Беларусі «Пагоня»: • Спяваем Годна нацыянал...
    Спяваем Годна гімн БНР «Ваяцкі марш»: • Спяваем Годна гімн БНР...
    Спяваем Годна і па-беларуску «Перамен»: • Спяваем Годна і па-бел...
    Спяваем Годна з Лявонам Вольскім «Паветраны шар»: • Спяваем Годна з Лявона... ​
    Спяваем Годна са Змітром Вайцюшкевічам «Я нарадзіўся тут»: • Video ​
    Спяваем Годна карагодную песню «Што й па мору»: • Video
    Гімн «Пагоня» (караоке-версія): • Video
    Гімн «Пагоня» (Vilnia video): • Нацыянальны гімн Рэспу...
    Гімн «Пагоня» (lyric video): • Нацыянальны гімн Рэспу...
    Тэкст: Максім Багдановіч
    Музыка: Мікола Шчаглоў-Куліковіч
    Толькi ў сэрцы трывожным пачую
    За краiну радзiмую жах,
    Успомню Вострую Браму святую
    I ваякаў на грозных канях.
    У белай пене праносяцца конi,
    Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць,
    Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
    Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
    Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
    Не разбiць, не спынiць, не стрымаць!
    У бязмерную даль вы ляцiце,
    А за вамi, прад вамi - гады.
    Вы за кiм у пагоню спяшыце?
    Дзе шляхi вашы йдуць i куды?
    Мо яны, Беларусь, паняслiся
    За тваiмi дзяцьмi наўздагон,
    Што забылi цябе, адраклiся,
    Прадалi i аддалi ў палон?
    Што забылi цябе, адраклiся,
    Прадалi i аддалi ў палон?
    Бiце ў сэрцы iх - бiце мячамi,
    Не давайце чужынцамi быць!
    Хай пачуюць, як сэрца начамi
    Аб радзiмай старонцы балiць.
    Мацi родная, Мацi-Краiна!
    Не ўсцiшыцца гэтакi боль.
    Ты прабач, ты прымi свайго сына,
    За Цябе яму ўмерцi дазволь!
    Ўсё лятуць і лятуць тыя коні,
    Срэбнай збруяй далёка грымяць...
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
    Старадаўняй Літоўскай Пагоні
    Не разьбіць, не спыніць, не стрымаць.
    Падрабязней пра кампанію «Годна»: hodna.by/
    Далучайцеся да старонак кампаніі ў сацыяльных сетках, каб не прапусціць годныя падзеі:
    / hodnaby
    / hodnaby
    t.me/hodnaby
    / hodnaby
    hodnaby
    ok.ru/hodnaby
    / hodnaby
    / hodnaby

КОМЕНТАРІ • 961