Беларуская літаратура, якую вы не ведалі. Лекцыя Віктара Марціновіча

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 23 тра 2024
  • Мы пачынаем з «Ладдзі распачы» Уладзімера Караткевіча - гісторыі хлопца, які пасля таго, як яму не змагла даць рады каралева Бона Сфорца, вырашыў сыграць у шахматы са смерцю. Наступны твор - «Леаніды не вернуцца да зямлі»: гісторыя кахання на фоне зорак, якая пачынаецца падчас паўстання Каліноўскага. Пасля - «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага і «Запіскі Самсона Самасуя» Андрэя Мрыя пра загадчыка аддзела культуры райвыканкама, які хоча «насаждаць культуру». Наступныя творы - «Каханак Вялікай Мядзведзіцы» і «Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі» Сяргея Пясецкага, гэта сапраўдны Гай Рычы па-беларуску. І напрыканцы - «Авантуры майго жыцця» Саламеі Пільштынавай пра тое, як яна працавала лекарам у Стамбуле.

КОМЕНТАРІ •