ПЕСНЯРЫ - «Зачарованая мая» караоке | PIEŚNIARY - «Začarovanaja maja» Belarusian Karaoke

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 19 сер 2019
  • слухай ды трэніруйся тут: • ПЕСНЯРЫ - «Зачарованая...
    сл. Г. Бураўкін, муз. І. Лучанок
    Патухаюць, цямнеюць высі,
    Зоркі ўспыхваюць над сінявой.
    Да пляча майго прытуліся
    Залатою сваёй галавой.
    Чуеш - вецер, чуеш - вечар,
    Чуеш - ціха шапоча сад.
    На твае худзенькія плечы
    Асыпае ноч зарапад.
    Прыпеў:
    Гэта я з табой вечарую,
    Туманамі цябе я чарую,
    Васількоў шапатліваю моваю
    Зачароўваю, зачароўваю,
    Закалыхваю я цябе.
    І ад рук няўмелых, нясмелых
    Не схаваешся ты нідзе,
    Поўня белая яблыкам спелым
    На далоні твае ўпадзе.
    Ты шапнеш мне адчайныя словы,
    Што шаптаў табе ўчора я,
    Вечаровая, зачарованая,
    Закалыханая мая.

КОМЕНТАРІ •