Дзяўчаты, дзякуй за разбор тэмы. Яшчэ больш мяне зацікавілі пачытаць гэты мандат. Спадабалася, што вы скептычна разабралі важныя пытанні, шмат адгукнулася. Мне асабіста страшна назіраць як палярызуюцца партыі і якая прорва між актыўнымі дэмакратамі і рэспубліканцамі. Чалавецтва не вывучае свае ўрокі з гісторыі і таму відаць давядзецца пражыць дыктатуру і самой Амэрыцы.
Выбачце але трэ лепей рыхтавацца да перадачы. Адкажыце сабе на пытанне дзе заканьчваецца адукацыя, а дзе пачынаецца парнаграфія. разбор тэхнік мінета трэба школьнікам? Ну і агулам слабенька. Яна дзякуй за прыклады і за размеркаванне грантаў у вашай галіне і нюансы працы энэргетычнай сферы. P.S. Магчымы “Міністр абароны” то не толькі тэлеведучы, а шчэ і баявы ветэран мае годнасць маёр.
@@АндрусьДундукоўДзякуй, што вы паглядзелі і пакінулі свой водгук. Гэта ня праўда, што ў школьных бібліятэках ёсць кнігі пра мінет ці апісанне любых тэхнік сэксуальнага акта. Няма доказаў гэтага. Але існуе такая прапаганда і мізінфармацыя ў інтэрнэце. Некаторыя кнігі ў бібліятэках ахопліваюць такія тэмы, як сэксуальнае выхаванне, згода і здаровыя адносіны, і часта яны накіраваны на прадастаўленне дакладнай і адпаведнай узросту інфармацыі. Звычайна гэтыя матэрыялы праходзяць праверку і выбіраюцца педагогамі і бібліятэкарамі, каб адпавядаць адукацыйным мэтам і мясцовай палітыцы.
@@АндрусьДундукоўНу, самая галоўная прычына так лічыць - Трамп ужо аднойчы спрабаваў захапіць уладу. 6 студзеня 2021 Трамп са сваімі адэптамі спрабавалі захапіць уладу і ўчыніць дзяржпераварот. Справа ў доказамі ўжо ў судзе і Трампа павінны былі судзіць. Але ж з дапамогай кансерватыўных судзьдзяў, якіх ён прызначыў падчас мінулага прэзідэнцтва , ён адмяніў для сябе адзін самы галоўных пунктаў Канстытуцыі ЗША - усе роўныя перад законам. І яго не маглі судзіць да выбараў. Але ж і пасля выбараў хутчэй за ўсё ня будуць. Маючы ўладу прэзідэнта Трамп ці скасуе ўсе крымінальныя справы ці паставіць іх на бестэрміновую паўзу. Перадвыбарчая кампанія Трампа была пабудавана на ідэях парушэння правоў чалавека, нянавісць да апанентаў (такіх жа грамадзян ЗША) , атацы вяршэнства права і канстытуцыйны парадаку. Трамп у адкрытую пагарджае ўчыніць расправу і рэпрэсіі супраць сваіх палітычных апанентаў. У 2020м ён хацеў увесьці закон, які б дазваляў гвалтоўна падаўляць мірныя пратэсты. Ён можа зрабіць гэта зараз. Зьявілася навіна, што ёсць ліст генералаў, якіх ён звольніць. Магчыма каб замяніць сваімі прыхільнікамі і кіраваць арміяй. Праект 2025 прапаноўвае ці распусціць міністэрствы ці звольніць усіх супрацоўнікаў (якіх тысячы) і замяніць на правых, правераных і лаяльных Трампу. Ну, і з апошніх навін Трамп хоча абыйсці правіла сагласавання кандыдатаў у сваю адміністрацыю ў Сенаце ЗША. Ён набраў у адміністрацыю сваіх сяброў, з вельмі сумнеўнай рэпутацыямі- як сэкс з непаўгадовымі, сувязі з Расеяй, аматары тэорый замоваў.
Займальна выйшла , наконт важнасцi бацькi ў сям'і не згодны , падаецца наадварот , прысутнасць верагодней можа травмаваць чым адсунасць , прынамсi грунтуючыся на тым што бачыў асабiста . Ну i недарэчна сказана пра ўбоства ва ўсёй цэнтральнай амерыцы - Панама , Коста-рыка , Белiз райскiя месцы , ну i Сальвадор файны !
У мяне быў менавіта такі досьвед у дзяцінстве. Бацька піў, тэрарызаваў усю сям'ю. І нават калі не піў, то дастаткова маральна траўмаваў сваіх дзяцей. Я прасіла маму развесціся. Яна казала: "А на што мы жыць будзем, я адна не пацягну дзяцей" Так, што, таксама лічу, што без бацькі ў мяне было б менш траўм
22:55 ёсць такія Community centers. Але ўсе актыўнасці канешне платныя, яны ўсе ў звычайны працоўны час. А калі ты адна з дзецьмі -- няма часу на дадатковыя заняткі.
Вось праз тое што яны ў працоўны час, платныя, яны не сапраўдныя кам’юніці цэнтры, у якія ўсім хочацца ісьці. Нармалёвы кам’юніці цэнтр гэта падобна на бібліятэку амерыканскую, толькі без фокусу на кнігах)
Вітаю, калі вы лічыце што людзі могуць выбіраць - саздаваць сям’ю альбо не, чаму дзяржава павінна болей людзям які не бяруцца шлюбам? Чым сямейныя горш? Згодна што неяк парадаксальна але менавіта з гэтых пасобій і пачалося разбурэнне інстытутв сям’і. Вядома адменай адной грашовай дапамогі нічога не вырашыш , і гэта пытанне павінна быць на павестцы абодзьвух бакоў і пераходзіць з аднаго презідэнскага тэрміну на іншы
@@MarynaKazak Напрыклад, таму, што нават пасля гвалту жанчын і маленькіх дзяўчынак у кансерватыўных штатах прымушаюць нараджаць дзецей, але дапамагаць з гэтымі дзецьмі ня хочуць. Але статыстычна маці-адзіночак, якіх згвалтавалі менш, чым жанчын якія па нейкай прычыне самі гадуюць дзіця. То нават гэтым жанчынам патрэбна дапамога, таму што хто іх будзе забясьпечваць пасля родаў, ці ўвесь заробак можа ісьці на садок? Не ва ўсіх стаіць чарга з кавалераў, гатовых узяць іх замуж і гадаваць іх дзіця. Ці давайце возьмем выпадак, калі жанчына вырашыла развесціся з мужам абьюзерам, а ня можа, бо адна не пацягне дзяцей. Прычын і абставін многа. Вельмі шмат жанчын у крытычных абставінах.
Дзякуй за пытаньне, Марына! На мой сціплы погляд дзяржава НЕ павінна даваць больш пасобій ні сямейным, ні без сямейным. Сямейны статус гэта НЕ падстава для пасобія. Дзяржава мусіць дапамагаць па меры таго хто больш безабаронны і ў большай патрэбе і ня мае іншай дапамогі апроч як ад дзяржавы. Калі гэта ўдава з дзіцём, тады трэба дапамога у параўнаньні з поўнай сям’ёй. Але не таму што яна адна, а таму што ў патрэбе. У поўнай сям’і больш варыянтаў як выкруціцца фінансава - недзе тата, а недзе мама падпрацуюць, і дома з дўіцём без садочка пабудуць. Падкажыце, а пра якія канкрэтна пасобія Вы кажыце з якіх, на ваш погляд, разбурэньне сямей пачалося ў ЗША?
Усё што Вы сказалі праўда, але я кажу пра тое што стуацыя такая адна старана грошы раздае налева і направа і шмат людзей гэтым карыстаюцца. Ну а другая ідзе прымітыўным шляхам - забаронай. Але пытанне важкае і патрабуе вялікай ўвагі
@@yana.karslyanВось так і павінна разглядацца пытанне, а не так што калі ты лічышся адзінокім і аб’юзаеш сістэму і карыстаешся ўсімі бенефітамі, у мяне суседзі маладыя амерыканцы , 2 е дзетак не муж і жонка а гёрлфрэд і бойфрэнд , каб скарыстацца бенефітамі. Другі прыклад - у блізкіх сяброў ( таксама амерыканцы) пляменнік не абіраецца шлюбам каб не згубіць дапамогу дзяржавы- яны нават гэта не хавают, адкрыта кажуць. Ну я думаю такіх прыкладаў шмат. І справа тут па большаму не ў грашах, а ў тым што гэта разбуральная практыка- проста даваць грошы. Як кажуць - лепей даць вуду і навучыць вудіць рыбу чым проста даць рыбы. Яшчэ раз паўтаруся- проста адмяніць дапамогу - вельмі прымітыўна. Але хаця б пытанне агучанна, і годна было б гэта пытанне працягваць вырашаць і не только раздаваннем грошай
@@MarynaKazak . Сапраўды такім жанчынам ці мужчынам патрэбна дапамога з перакваліфікацыяй, ці пошукам працы, ці садкамі. Але дэмакратам прасьцей адкупіцца грашым а рэспубліканцам забараніць, чым будаваць сыстэму падтрымкі.
Для мяне сказаць, што ў Плане 2025 ёсць нешта добрае - гэта як сказаць, што не ўсё пры Гітлеру было дрэннае. Магчыма не ўсё....але ж каммон... Дарэчы, Трамп як і Лукашэнка хваліў Гітлера і казаў, што "эх, вось бы мне такіх генералаў , як у Гітлера" Цікава што б тады? Спальвалі б разам людзей у печах?
Кантэкст важны. Без яго ня мае сэнсу абмяркоўваць сказанае. Мы даволі падрабязна пагаварылі і выснова зусім не тое, што праект 2025 - гэта нешта добрае, але сказаць што ў праекце 2025 ёсьць нешта добрае можна. Аб’ектыўна кажучы, можна сказаць, што не ўсё пры гітлеру было дрэнна (аўтабаны, ракетабудоўля, прагрэс у медыцыне і г.д.), але гэта не выснова, проста кантэкст апушчаны, кантэкст - тое як дасягнута было тое ня тое што дрэнна, а катастрафічна.
Дзяўчаты, дзякуй за разбор тэмы. Яшчэ больш мяне зацікавілі пачытаць гэты мандат. Спадабалася, што вы скептычна разабралі важныя пытанні, шмат адгукнулася. Мне асабіста страшна назіраць як палярызуюцца партыі і якая прорва між актыўнымі дэмакратамі і рэспубліканцамі. Чалавецтва не вывучае свае ўрокі з гісторыі і таму відаць давядзецца пражыць дыктатуру і самой Амэрыцы.
@@hanna6477 дзякуй за прагляд і водгук ❤️
Як вы бачыце захоп улады рэспубліканцамі/трампам. Хаця б тэзісна.
Выбачце але трэ лепей рыхтавацца да перадачы. Адкажыце сабе на пытанне дзе заканьчваецца адукацыя, а дзе пачынаецца парнаграфія. разбор тэхнік мінета трэба школьнікам?
Ну і агулам слабенька. Яна дзякуй за прыклады і за размеркаванне грантаў у вашай галіне і нюансы працы энэргетычнай сферы.
P.S. Магчымы “Міністр абароны” то не толькі тэлеведучы, а шчэ і баявы ветэран мае годнасць маёр.
@@АндрусьДундукоўДзякуй, што вы паглядзелі і пакінулі свой водгук. Гэта ня праўда, што ў школьных бібліятэках ёсць кнігі пра мінет ці апісанне любых тэхнік сэксуальнага акта. Няма доказаў гэтага. Але існуе такая прапаганда і мізінфармацыя ў інтэрнэце.
Некаторыя кнігі ў бібліятэках ахопліваюць такія тэмы, як сэксуальнае выхаванне, згода і здаровыя адносіны, і часта яны накіраваны на прадастаўленне дакладнай і адпаведнай узросту інфармацыі. Звычайна гэтыя матэрыялы праходзяць праверку і выбіраюцца педагогамі і бібліятэкарамі, каб адпавядаць адукацыйным мэтам і мясцовай палітыцы.
@@АндрусьДундукоўНу, самая галоўная прычына так лічыць - Трамп ужо аднойчы спрабаваў захапіць уладу.
6 студзеня 2021 Трамп са сваімі адэптамі спрабавалі захапіць уладу і ўчыніць дзяржпераварот. Справа ў доказамі ўжо ў судзе і Трампа павінны былі судзіць. Але ж з дапамогай кансерватыўных судзьдзяў, якіх ён прызначыў падчас мінулага прэзідэнцтва , ён адмяніў для сябе адзін самы галоўных пунктаў Канстытуцыі ЗША - усе роўныя перад законам. І яго не маглі судзіць да выбараў. Але ж і пасля выбараў хутчэй за ўсё ня будуць. Маючы ўладу прэзідэнта Трамп ці скасуе ўсе крымінальныя справы ці паставіць іх на бестэрміновую паўзу.
Перадвыбарчая кампанія Трампа была пабудавана на ідэях парушэння правоў чалавека, нянавісць да апанентаў (такіх жа грамадзян ЗША) , атацы вяршэнства права і канстытуцыйны парадаку.
Трамп у адкрытую пагарджае ўчыніць расправу і рэпрэсіі супраць сваіх палітычных апанентаў. У 2020м ён хацеў увесьці закон, які б дазваляў гвалтоўна падаўляць мірныя пратэсты. Ён можа зрабіць гэта зараз. Зьявілася навіна, што ёсць ліст генералаў, якіх ён звольніць. Магчыма каб замяніць сваімі прыхільнікамі і кіраваць арміяй.
Праект 2025 прапаноўвае ці распусціць міністэрствы ці звольніць усіх супрацоўнікаў (якіх тысячы) і замяніць на правых, правераных і лаяльных Трампу.
Ну, і з апошніх навін Трамп хоча абыйсці правіла сагласавання кандыдатаў у сваю адміністрацыю ў Сенаце ЗША. Ён набраў у адміністрацыю сваіх сяброў, з вельмі сумнеўнай рэпутацыямі- як сэкс з непаўгадовымі, сувязі з Расеяй, аматары тэорый замоваў.
-пра царкву не кажу, мяне гэта не кранула,Дзякуй Богу 😂
Спроба перадаць словамі тое што словамі не перадаецца 🤣
Павага Яне за крытычны падыход да ўсіх пытанняў.
@@4amu_nie дзякуй за ваш водгук 🙌🏻
Займальна выйшла , наконт важнасцi бацькi ў сям'і не згодны , падаецца наадварот , прысутнасць верагодней можа травмаваць чым адсунасць , прынамсi грунтуючыся на тым што бачыў асабiста . Ну i недарэчна сказана пра ўбоства ва ўсёй цэнтральнай амерыцы - Панама , Коста-рыка , Белiз райскiя месцы , ну i Сальвадор файны !
@@Al-do1jo дзякуй за прагляд і што падзяліліся меркаваньмі ❤️
У мяне быў менавіта такі досьвед у дзяцінстве. Бацька піў, тэрарызаваў усю сям'ю. І нават калі не піў, то дастаткова маральна траўмаваў сваіх дзяцей. Я прасіла маму развесціся. Яна казала: "А на што мы жыць будзем, я адна не пацягну дзяцей"
Так, што, таксама лічу, што без бацькі ў мяне было б менш траўм
22:55 ёсць такія Community centers. Але ўсе актыўнасці канешне платныя, яны ўсе ў звычайны працоўны час. А калі ты адна з дзецьмі -- няма часу на дадатковыя заняткі.
Цікава ,якая там статыстыка. Ці ходзяць туды мужчыны?
Вось праз тое што яны ў працоўны час, платныя, яны не сапраўдныя кам’юніці цэнтры, у якія ўсім хочацца ісьці. Нармалёвы кам’юніці цэнтр гэта падобна на бібліятэку амерыканскую, толькі без фокусу на кнігах)
Вітаю, калі вы лічыце што людзі могуць выбіраць - саздаваць сям’ю альбо не, чаму дзяржава павінна болей людзям які не бяруцца шлюбам? Чым сямейныя горш? Згодна што неяк парадаксальна але менавіта з гэтых пасобій і пачалося разбурэнне інстытутв сям’і. Вядома адменай адной грашовай дапамогі нічога не вырашыш , і гэта пытанне павінна быць на павестцы абодзьвух бакоў і пераходзіць з аднаго презідэнскага тэрміну на іншы
@@MarynaKazak Напрыклад, таму, што нават пасля гвалту жанчын і маленькіх дзяўчынак у кансерватыўных штатах прымушаюць нараджаць дзецей, але дапамагаць з гэтымі дзецьмі ня хочуць. Але статыстычна маці-адзіночак, якіх згвалтавалі менш, чым жанчын якія па нейкай прычыне самі гадуюць дзіця. То нават гэтым жанчынам патрэбна дапамога, таму што хто іх будзе забясьпечваць пасля родаў, ці ўвесь заробак можа ісьці на садок? Не ва ўсіх стаіць чарга з кавалераў, гатовых узяць іх замуж і гадаваць іх дзіця. Ці давайце возьмем выпадак, калі жанчына вырашыла развесціся з мужам абьюзерам, а ня можа, бо адна не пацягне дзяцей. Прычын і абставін многа. Вельмі шмат жанчын у крытычных абставінах.
Дзякуй за пытаньне, Марына! На мой сціплы погляд дзяржава НЕ павінна даваць больш пасобій ні сямейным, ні без сямейным. Сямейны статус гэта НЕ падстава для пасобія. Дзяржава мусіць дапамагаць па меры таго хто больш безабаронны і ў большай патрэбе і ня мае іншай дапамогі апроч як ад дзяржавы. Калі гэта ўдава з дзіцём, тады трэба дапамога у параўнаньні з поўнай сям’ёй. Але не таму што яна адна, а таму што ў патрэбе. У поўнай сям’і больш варыянтаў як выкруціцца фінансава - недзе тата, а недзе мама падпрацуюць, і дома з дўіцём без садочка пабудуць.
Падкажыце, а пра якія канкрэтна пасобія Вы кажыце з якіх, на ваш погляд, разбурэньне сямей пачалося ў ЗША?
Усё што Вы сказалі праўда, але я кажу пра тое што стуацыя такая адна старана грошы раздае налева і направа і шмат людзей гэтым карыстаюцца. Ну а другая ідзе прымітыўным шляхам - забаронай. Але пытанне важкае і патрабуе вялікай ўвагі
@@yana.karslyanВось так і павінна разглядацца пытанне, а не так што калі ты лічышся адзінокім і аб’юзаеш сістэму і карыстаешся ўсімі бенефітамі, у мяне суседзі маладыя амерыканцы , 2 е дзетак не муж і жонка а гёрлфрэд і бойфрэнд , каб скарыстацца бенефітамі. Другі прыклад - у блізкіх сяброў ( таксама амерыканцы) пляменнік не абіраецца шлюбам каб не згубіць дапамогу дзяржавы- яны нават гэта не хавают, адкрыта кажуць. Ну я думаю такіх прыкладаў шмат. І справа тут па большаму не ў грашах, а ў тым што гэта разбуральная практыка- проста даваць грошы. Як кажуць - лепей даць вуду і навучыць вудіць рыбу чым проста даць рыбы. Яшчэ раз паўтаруся- проста адмяніць дапамогу - вельмі прымітыўна. Але хаця б пытанне агучанна, і годна было б гэта пытанне працягваць вырашаць і не только раздаваннем грошай
@@MarynaKazak . Сапраўды такім жанчынам ці мужчынам патрэбна дапамога з перакваліфікацыяй, ці пошукам працы, ці садкамі. Але дэмакратам прасьцей адкупіцца грашым а рэспубліканцам забараніць, чым будаваць сыстэму падтрымкі.
Для мяне сказаць, што ў Плане 2025 ёсць нешта добрае - гэта як сказаць, што не ўсё пры Гітлеру было дрэннае. Магчыма не ўсё....але ж каммон...
Дарэчы, Трамп як і Лукашэнка хваліў Гітлера і казаў, што "эх, вось бы мне такіх генералаў , як у Гітлера"
Цікава што б тады? Спальвалі б разам людзей у печах?