Новы раман Бахарэвіча: Беларусь і бязмежны свет, пуцінская Расія, рэцэпты дапамогі тым, каму цяжка

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 17 чер 2024
  • «Капітан Лятучая Рыба» - прыгодніцкая кніга Альгерда Бахарэвіча. Кніга будзе цікавая для ўсіх, бо разлічана на чытачоў ад 14 да 140 гадоў. Нядаўна раман «Капітан Лятучая Рыба» выйшаў у выдавецтве Андрэя Янушкевіча. Гэта выдатная нагода для таго, каб разам з героямі рамана пагрузіцца ў прыгоды і авантуры і адправіцца ў падарожжа па розных краінах. Сёння мы разам з вамі будзем перыжываць гісторыю, якая адбываецца далёка ад Беларусі, але - яна пра Беларусь і беларусаў.
    Падпісвайцеся на канал Андрэя Хадановіча і стаўце званочак, каб не прапусціць наступнае відэа: / @chadanovic
    Стаўце падабайкі, дзяліцеся спасылкамі! А таксама пішыце, пра якія яшчэ творы вы хацелі б пачуць.
    Змест:
    00:00 - «Капітан Лятучая Рыба» - прыгодніцкая кніга Альгерда Бахарэвіча
    02:04 - як Альгерд Бахарэвіч ствараў кнігу і прычым тут Лявон Вольскі і Сяргей Шупа
    07:46 - фемінізм у рамане «Капітан Лятучая Рыба»
    11:56 - «Калі ты правільна паставіш словы, яны здольныя на сапраўдны цуд», - як робяцца літаратурыя творы
    21:04 - тэрапеўтычная каштоўнасць кнігі
    32:09 - «Няхай усе дзеткі танчаць бугі», - музыка ў рамане
    Глядзіце таксама:
    📗 Ці можна супрацьстаяць злу і застацца чалавекам у цынічным свеце? | Сапкоўскі, Час ганьбы: • Ці можна супрацьстаяць...
    📗 Літоўская літаратура: што трэба ведаць і прачытаць па-беларуску? Шкема, Гавяліс, Кунчынас, Венцлава: • Літоўская літаратура: ...
    📗 Хто скраў "Сымона-музыку"? Што жорстка выдалена цэнзурай? Як і дзе пісаў паэму Якуб Колас?: • Хто скраў "Сымона-музы...
    📗 БССР - білет у адзін канец: Мойшэ Кульбак геніяльна пра габрэйскі Менск і Беларусь у кнізе Зэлмэняне: • БССР - білет у адзін к...
    📗 АКУДЖАВА: супраць "рускага свету" і вайны, сяброўства з Быкавым і ў чым сувязь з Беларуссю: • АКУДЖАВА: супраць "рус...
    #Беларусь #літаратура #Бахарэвіч

КОМЕНТАРІ • 23

  • @chadanovic
    @chadanovic  7 днів тому +8

    А якую кнігу Бахарэвіча вы любіце найбольш?
    Набыць: knihauka.com/pl/p/Капітан-Лятучая-Рыба-Альгерд-Бахарэвіч/135
    Глядзець: ua-cam.com/video/oOKWF3IHu0I/v-deo.htmlsi=BwTk-AgpRqojzaRG

  • @alenabaravik6011
    @alenabaravik6011 7 днів тому +12

    Вялікі дзякуй паважаны спадар Андрэй за цікавы аповед і знаёмства з новым раман выдатнейшага пісьменніка Беларусі А. Бахарэвіча!❤

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 4 дні тому +3

    Я ж паслухала і захацела прачытаць! І дзецям абавязкова прапанаваць. Заўсёды любіла прыгодніцкія раманы 👍 Дзякуй

  • @ladonnichca
    @ladonnichca 7 днів тому +9

    Вялікі дзякуй!❤

  • @HelloFromBell
    @HelloFromBell 7 днів тому +7

    Дзякуй за расповед!

  • @Kniazhnami
    @Kniazhnami 6 днів тому +4

    Дзякуй за агляд. Зараз, нажаль, мала чытаю, але паставіла ў спіс

  • @hybridarmyoffreeworld
    @hybridarmyoffreeworld 6 днів тому +6

    Кітайскі акадэмік Дэн Сіцзэ : «Час мангола-маскоўскай імпэрыі пайшоў : думкі пра вайну ва Ўкраіне, ...такія імпэрыі больш ня будуць прымаць ».
    Імперыю мангола-маскоўскага стылю можна акрэсліць як пануючую, драпежную імперыю, якая трымаецца гвалтам, асабліва некіравальным гвалтам, і мае тры прыкметныя характарыстыкі.
    Па-першае, ён выкарыстоўвае некіравальны гвалт як звычайны сродак вырашэння міжнародных спрэчак. У той час як гвалт з'яўляецца звычайнай з'явай і часам неабходным у палітычным або сацыяльным кіраванні, у сучаснай прававой дэмакратычнай сістэме ўстаноўлены правілы яго выкарыстання. У адрозненне ад старажытных часоў, прымяненне гвалту цяпер падпадае пад жорсткія абмежаванні і з'яўляецца «прадказальным». Такая эвалюцыя адносіцца і да міжнародных адносін.

  • @uadzisau8527
    @uadzisau8527 6 днів тому +4

    Fajnaja kniha

  • @user-iw6pt9no1n
    @user-iw6pt9no1n 7 днів тому +5

    Як жа трапна падмеціў Бахарэвіч пра "віну" бацькоў галоўнай гераіні - яны няправільна думалі.

  • @alexto5594
    @alexto5594 7 днів тому +4

    Я пасля анты-Айвенгаўскай "Плошчы Перамогі" думаў, што ніколі больш не буду чытаць Бахарэвіча. А глядзі ж ты - можа, калі захоча.

  • @user-zw3dy1mx4e
    @user-zw3dy1mx4e 7 днів тому +1

    Бла -бла-бла и ко-ко -ко

    • @yuliyamroia
      @yuliyamroia 7 днів тому +9

      Спадабалася, як вы віртуозна валодаеце літарамі! А яшчэ ўсяго толькі з дзвюх можна слова "баабаб" скласці. :)

    • @user-iw6pt9no1n
      @user-iw6pt9no1n 7 днів тому +1

      Певень, мабыць?

    • @hybridarmyoffreeworld
      @hybridarmyoffreeworld 6 днів тому +2

      Багдан Хмяльніцкі, тыпу таго, падпісаў некалі "глыбокую" інтэграцыю з
      ардой ... Украінскія гісторыкі кажуць, што Хмяльніцкі нічога не
      падпісваў, і ўсё гэта хлусня! І папер ніякіх не было і няма! А маскоўцы
      кажуцуь, што Хмяльніцкі -- падпісваў, але паперы не захаваліся бо моль
      іх паела. А ў выніку што? Украіна-Русь на доўгія стагоддзі патрапіла пад
      маскоўскі бот. Маскоўская арда скрала назву Украіны -- Русь, усю яе
      гісторыю, міталёгію, культуру і выдае яе за сваю. Узяць бы таго князя
      Уладзіміра, які, нібыта, хрысціў маскавітаў, яшчэ і помнікі яму нахабна
      ставяць. А далей і згадваць не хочацца.... Бальшіцкі джыхад , акупацыя БНР
      , вайна з Польшай , Эстоніей , Фінляндыей, Галадамор, рэпрэсіі, Курапаты, генацыд,
      Новая эмпэрыя , алеграхі, карупцыя , эмперыялізм ...

    • @user-zw3dy1mx4e
      @user-zw3dy1mx4e 6 днів тому

      @@yuliyamroia Эти "лiтары" просто кратко передают суть сказанного ведущим видеоролика.

    • @yuliyamroia
      @yuliyamroia 6 днів тому +1

      @@user-zw3dy1mx4e 🫡 дзякуй за тлумачэнне! Эх, хутчэй бы ў школьных падручніках з'явіліся такія кароткія пераказы твораў. Нарэшце не трэба было б нічога ні чытаць, ні слухаць)

  • @SergeyGurianov
    @SergeyGurianov 7 днів тому +4

    +10000000000500