Беларуская батлейка (Бел)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 26 лют 2022
  • Наш канал в социальных сетях: wsewsem
    Батлейка - беларускі народны лялечны тэатр. Ён вядомы з XVI ст. Як жа выглядала батлейка?Рабілася вялікая скрынка ў выглядзе хаткі ці вясковай царквы з дверцамі замест вакон. Вопратку для лялек шылі з тканіны. Валасы, бровы і вусы ў іх былі з лёну, паклі ці аўчыны. Лялька насаджвалася на драўляны або металічны шпень (штыр), які рухаўся па проразях у падлозе.Сцэна ўпрыгожвалася тканінай, каляровай паперай,фігуркамі з тоненькіх палачак і нагадвала балкон на якім адбывалася дзеянне. Батлеечнік знаходзіўся за скрынкай, вадзіў лялек, гаварыў тэкст, падбіраючы голас персанажа. Батлеечнік звычайна быў таленавітым артыстам-самародкам.Многія гады адзінай пастаноўкай была п’еса “Цар Ірад”. Страшны Ірад даведаўся, што нарадзіўся хлопчык, які стане замест яго царом. І ён загадвае знішчыць усіх хлопчыкаў да трох гадоў. Аднак, таго хлопчыка, Ісуса Хрыста, выратоўваюць пастухі.Пазней батлеечнікі пачалі паказваць камічныя сцэнкі з народнага жыцця, у якіх было шмат песень, танцаў. Іншы раз батлеечніку дапамагалі музыканты. Яны ігралі на дудках, цымбалах, скрыпках,бубнах, а пазней - на гармоніках. Героямі гэтых сцэн былі: гультай-п’яніца, злодзей, доктар-шарлатан, хітры карчмар і інш., якіх высмейвалі батлеечнікі. А праслаўлялі яны працавітага, вясёлага, кемлівага селяніна.Жылі гэтыя спектаклі доўга, іграліся па некалькі разоў. Нават, захаваліся іх назвы: “Мацей і доктар”, “Антон з казой і Антоніха”, “Вольскі - купец польскі”.Батлеечнікі вандравалі па ўсёй Беларусі. Іх прыезд у горад ці вёску станавіўся сапраўдным святам. Асабліва радаваліся дзеці.З гадамі батлейка мянялася. У пачатку XX ст. у камічных сцэнках замест лялек удзельнічалі артысты. Называлася гэта відовішча “Жывой батлейкай”.Пасля вайны пачаўся заняпад батлейкі. На змену ёй прыйшлі прафесійныя тэатры.
    #Беларусь #Радзіма #ЧалавекІСвет

КОМЕНТАРІ •