У Мiнску да канца года здадуць у эксплуатацыю тры школы і столькі ж дзіцячых садкоў

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 7 жов 2024
  • Так, першага верасня навасёлаў прыме новая навучальная ўстанова па вуліцы Чачота. Гэта школа нумар 204. Тут змогуць вучыцца больш за тысячу школьнікаў. У будынку адразу два басейны, яркія інтэр'еры і камфортныя класы. У школьным двары ёсць тэнісны корт і баскетбольная пляцоўка. А вось гарадскі ландшафт мікрараёна Лябяжы дапоўніў новы будынак дзіцячага садка на 230 месцаў. Першых выхаванцаў ён прыме таксама ў верасні. Дзеці змогуць займайцца плаваннем ў басейне. Для іх жа - утульныя гульнявыя і навучальныя класы. Яшчэ адзін дзіцячы садок ўзводзяць і ў мікрараёне Дружба, недалёка ад 204 школы-новабудоўлі. Такім чынам сёння Маскоўскі і Цэнтральны - раёны з найбольш інтэнсіўнай забудовай жылых дамоў і сацыяльных аб'ектаў.

КОМЕНТАРІ •