Божае Нараджэнне 2020. Пастырскае Слова. Бп Юзаф Станеўскі

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 23 гру 2020
  • Любыя майму сэрцу браты і сёстры.
    Сардэчна вітаю вас у час падзякі Пану Богу за 2020 год і малітвы аб дараванні нам Божым Провідам новага 2021 года.
    Як мы ўжо ведаем, папа Францішак 3 кастрычніка бягучага года ў Асыжы падпісаў энцыкліку Fratelli Tutti - Аб братэрстве і сацыяльным сяброўстве - у якой між іншым прыходзіць да высновы што: "Жыццё - гэта не час, які мінае, але час сустрэчы". І таму, лічыць пантыфік, што "ніхто не можа адчуць каштоўнасць жыцця без рэальных твараў тых, каго ён любіць". А "Бог не глядзіць вачыма, Бог глядзіць сэрцам". Таму дзякуем Вам людзі ў белых халатах, за ваш "позірк сэрцам", за "час сустрэчы", за ваш "дар самаго сябе", за вашу барадзьбу за кожнае жыццё. Мы не бачым вашых твараў, з-за анцівірусный маскі цяжка разпазнаць хто пахыляецца пры мне, хто гэты самаранін? За Вашу "умеласць бачыць сэрцам", мы дзякуем і молімся да Бога.
    Мае дарагія сябры. Час мінае, а з ім да гісторыі адыходзіць высакосны 2020 год, і толькі час сустрэчы ў братэрстве і сацыяльным сяброўстве з дэлікатным полымем цяплыні сэрца і позіркам спачування заставяць свой след ў памяці кожнага з нас як пазітыўны багаж які мы ахвотна забярэм з сабой у новы 2021 год - "новы час сустрэчы". Якім ён будзе для нас, і што запамятаюць з нашай сустрэчы тыя якіх даў нам Пан.?
    Таму, за папай Францішкам хочацца паўтарыць, што "Касцёл - гэта дом з адчыненымі дзвярыма, бо ён - маці. І падобна Марыі, Маці Езуса, мы хочам быць Касцёлам, які служыць, які выходзіць з дому, выходзіць са сваіх святыняў, выходзіць са сваіх сакрыстый, каб суправаджаць жыццё, падтрымліваць надзею, быць знакам адзінства, каб будаваць масты, разбураць муры, сеяць насенне прымірэння" (гл. FT 276). Гэтыя і іншыя шляхетныя намаганні, на думку пантыфіка, маюць права на рэалізацыю, калі сучасныя зразумеюць, што: "зямля ёсць пазыкай, якую атрымлівае кожнае пакаленне і павінна перадаць яе наступнаму пакаленню". Аднак вельмі важна "каб мы не страцілі здольнасці заўважаць неабходнасць перамены сэрца, звычаяў і ладу жыцця".
    Мае дарагія. Новы 2021 год згодна з воляй святога айца Францішка прысведчаны святому Юзафу, апекуту Дзіцяткі Езуса і абранніка Насвяцейшай Панны Марыі. З гэтай нагоды святы айцец напісаў Апостальскі ліст Patris corde («Бацькоўскім сэрцам) прысвечаны 150-годдзю прызнання святога Юзафа апекуном Каталіцкага Касцёла. У гэтым лісце пантыфік заахвочвае нас нанова «зразумець сэнс працы, якая надае годнасць», якая «становіцца ўдзелам у справе збаўлення» і «магчымасцю рэалізацыі» для сябе і сваёй сям’і. Ён заклікае « адкрыць каштоўнасць, важнасць і неабходнасць працы», каб закласці асновы «новай нармальнасці, дзе нікога не выключаюць, каб з годнасцю і радасцю «есці хлеб, які з’яўляецца плёнам працы». «Ніводзін малады, ніводзін чалавек, ніводная сям’я без працы!»- такі дэвіз прапануе Папа у 2021 годзе.
    Заахвочваю Вас, браты і сёстры, сябры, людзі добрай волі, суайчыннікі, да малітвы пры Яслях Езуса Хрыста нашага Пана і Збаўцы, за нашу Айчыну і яе народ на парозе і на працягу новага 2021 года - аб "хвале Богу на вышынях, аб супакоі людзям на зямлі сінявокай Бацькаўшчыны, і каб на нашым стале заўсёды быў хлеб і да хлеба".
    Са святам і Новым Годам.

КОМЕНТАРІ •