Зянон Пазьняк: Каб змагацца за Беларусь, патрэбна воля

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 11 січ 2024
  • Інтэрвью Зянона Пазьняка каналу "Обычное утро".
    Тэмы размовы: навагодні зварот Зянона Пазьняка, заклік да абмену палонных, санкцыі, змаганьне, беларуская душа.
    0:04 - Вытрымкі з навагодняга звароту Зянона Пазьняка
    1:45 - Вольга Залатар
    2:33 - Дзяніс Івашын
    3:05 - Паліна Шарэнда-Панасюк
    3:58 - Пачатак размовы з Зянонам Пазьняком
    4:10 - Ці была рэакцыя беларускіх уладаў на зварот Пазьняка аб абмене палітвязьняў
    7:15 - І ўкраінцы і беларусы зацікаўленыя ў тым, каб разарваць саюз Лукашэнкі-Пуціна
    8:50 - Самае галоўнае - чалавек. Мы павінны выратаваць жыцьці
    11:35 - Пра габрэяў і абмен палонных
    12:50 - Псеўдаапазыцыя і санкцыі
    13:50 - Вольная Беларусь ім непатрэбная, патрэбны мост
    17:45 - Палітвязьні - гэта палонныя
    19:50 - Прагнозы для Беларусі на 2024 год
    21:50 - Беларус спакойна і без эмоцый будзе адразаць ім галовы
    23:00 - Зараз мы перажываем вельмі цяжкі час
    30:00 - Беларус застаўся беларусам. Не трэба баяцца
    33:15 - Павінна быць воля да пераменаў, ідэалы, вера
    35:15 - Кожны беларус за мяжой прадстаўляе ўсю Нацыю
    36:18 - Мы вялікі культурны народ. Мы баранілі ўсю Эўропу

КОМЕНТАРІ • 55

  • @volnaja-bielarus
    @volnaja-bielarus  5 місяців тому +25

    Падтрымлівайма Полк Каліноўскага!
    www.bns-volnayabelarus.org/post/zbor-srodkau-polk-kalinouskaha
    Вольная Беларусь у Тэлеграме: t.me/volnaja_belarus

  • @user-kq7zf8ek4y
    @user-kq7zf8ek4y 5 місяців тому +39

    Камэнтар у падтрымку развіцьця канала. Жыве вольная Беларусь!

  • @isidoranipel6350
    @isidoranipel6350 5 місяців тому +31

    Верым! Можам! Пераможам! Жве вольная незалежная Беларусь! Жыве вечна!

    • @Yurij220
      @Yurij220 5 місяців тому +1

      Сьветкіным лозунгам тута не мейсца.... Тупымі лозунгамі з-пад лавы справу не зрушыш.

  • @Freedom-yg2rh
    @Freedom-yg2rh 5 місяців тому +35

    Дзякуй, Зянон Станіслававіч!!!👏👏👏👍👍👍🙏🙏🙏🤍♥️🤍💪💪💪

  • @emerifort8850
    @emerifort8850 5 місяців тому +19

    Як жа заўсёды прыемна слухаць Зянона Станіслававіча!
    Дай Бог яму сіл!
    ЖЫВЕ ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ! Дзякуй.

  • @leored9497
    @leored9497 5 місяців тому +16

    Дзякую шаноунаму госцю за размову! Iдзем да Волi! Жыве Беларусь! ✊

  • @user-qk2pk6nv3k
    @user-qk2pk6nv3k 4 місяці тому +5

    Зянон Пазьняк - нацыянальны лідар беларускага народа. Заўсёды дбае пра нацыянальныя інтарэсы і незалежнасць Беларусі.

  • @jacktwain5077
    @jacktwain5077 5 місяців тому +53

    Зянон Пазьняк сумленьне Беларусі.Трэба слухаць і самаму пачаць думаць як гэта усё скончыцца.

    • @NiccoloCicogna
      @NiccoloCicogna 5 місяців тому +2

      ВЕр! Мажы! Перамажы. Εδω η Ροδος εδω το πήδημα!

    • @emerifort8850
      @emerifort8850 5 місяців тому +3

      Лепш думаць як баранiць Айчыну

  • @natalliaprothmann5263
    @natalliaprothmann5263 5 місяців тому +7

    Дзякуй, Зянон Станіслававіч! 🙏 Жыве Вольная Беларусь! 🤍❤🤍

  • @user-sp6qc6ht7b
    @user-sp6qc6ht7b 5 місяців тому +13

    Ты не згаснеш, ясная зараначка,
    Ты яшчэ асвеціш родны край.
    Беларусь мая! Краіна-браначка!
    Ўстань,свабодны шлях сабе шукай.
    (Максiм Багдановiч)
    Ворагам Беларушчыны
    Чаго вам хочацца, панове?
    Якi вас выклiкаў прымус
    Забiць трывогу аб тэй мове,
    Якой азваўся беларус?
    Чаму вам дзiка яго мова?
    Паверце, вашай ён не ўкраў,
    Сваё ён толькi ўспомнiў слова,
    З якiм радзiўся, падрастаў.
    Цяпер i вы загаварылi,
    З апекай выйшлi, як з зямлi;
    А што ж дагэтуль вы рабiлi?
    А дзе ж дагэтуль вы былi?
    Ваш брат i цёмны, i галодны;
    Хацiнка свой зжывае век;
    I век не знаў ён дум свабодных,
    I крыўдзiў свой брат - чалавек.
    Вам страшна нашай слёзнай песнi
    I жальбы страшна вам глухой?
    Вам жудка сонца напрадвеснi?
    Мiлей вам холад з цемнатой?
    А што ж вам беларус такога
    Пасмеў зрабiць, пасмеў сказаць?
    Эх, трэба ўчыць яшчэ вас многа,
    Як свайго брата шанаваць!
    Эх, кiньце крыўдамi кармiцца, -
    Кожны народ сам сабе пан;
    I беларус можа змясцiцца
    Ў сям'i нялiчанай славян!
    Напасцю, лаянкай напраснай
    Грудзей не варта мазалiць!
    Не пагасiць вам праўды яснай:
    Жыў беларус i будзе жыць!
    Не столькi “хамскiя” натуры
    На карках вынеслi сваiх!
    I свiст даношчыкаў пануры,
    Паверце, не запудзiць iх!
    К свабодзе, роўнасцi i знанню
    Мы працярэбiм сабе след!
    I будзе ўнукаў панаванне
    Там, дзе сягоння плача дзед!
    Янка Купала
    Роднае слова
    Магутнае слова, ты, роднае слова!
    Са мной ты на яве і ў сне;
    Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
    Ты песень наўчыла мяне.
    Бяссмертнае слова, ты, роднае слова!
    Ты крыўды, няпраўды змагло;
    Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
    Дый дарма: жывеш як жыло!
    Свабоднае слова, ты, роднае слова!
    Зайграй ты смялей, весялей!
    Хоць гадзіны сыкаюць, кружацца совы,
    Жывеш ты на хвалу людзей.
    Загнанае слова, ты, роднае слова!
    Грымі ж над радзімай зямлёй:
    Што родная мова, хоць бедная мова,
    Мілей найбагатшай чужой!
    Гэта крык, што жыве Беларусь
    Цi завылi ваўкi, цi заенчыў вiхор,
    Цi запеў салавей, цi загагала гусь, -
    Я тут бачу свой край, поле, рэчку i бор,
    Сваю матку-зямлю - Беларусь.
    Хоць гарыста яна, камянiста яна,
    Вераб’ю па калена, што сею, расце,
    Дый люблю ж я яе, шкада хаткi, гумна:
    О, такiх няма, мусiць, нiдзе!
    З саламянай страхой мая хатка, гумно;
    Непачэсна, што праўда, вiднеюць яны,
    Дый на iх жа сваёй клаў рукой бервяно
    I зямлю раўнаваў пад званы!
    З саламянай страхой мая хатка, тачок!
    Многа чутак наводзяць i дум на душу;
    Я ў сне бачу iх, помню кожны разок
    I ў сэрцы, як веру, нашу.
    Хатка сведкай была, як пазнаў божы свет;
    З хаткi бегаў да школы вучыцца чытаць;
    Пры лучыне не раз гаварыў казкi дзед;
    У двор з хаткi хадзiў зарабляць.
    У тачок збожжа, сена я клаў кожны год;
    У iм першы раз Зосi сказаў, што люблю…
    У iм з дзеткамi после збiраў умалот
    I цяпер пры iм лазню таплю.
    А хоць гора зазнаў, знiкла доля навек,
    Зося парыць зямлю, у свет дзецi пайшлi, -
    Тут жа неяк прывык да ўсяго чалавек,
    Прырос неяк, як корч да зямлi!…
    Тут усякая рэч як гавора з табой:
    I крывая бярозка, i столетнi дуб,
    Снег халоднай зiмой, траўка летняй парой,
    I асвер, i абцiснены зруб…
    А бурлiвы ручай i зялёненькi сад! -
    Хоць, брат, сэрца аддай i душу хоць аддай!..
    Сам садочак садзiў гадкоў дваццаць назад,
    А цяпер жа вялiкi, як гай!
    З садам гэтым я зжыўся, як з хаткай сваёй;
    Знаю, колькi з яго маю яблык i слiў;
    Ночак шмат скаратаў у iм з Зосяй даўней,
    Шмат чаго у iм я пераснiў!
    Ой, бывала, як сонейка блiсне вясной,
    То ж то рай, далiбог! - захлiпаецца дух, -
    Як на ўсе на лады, на садок ўвесь той
    Засвяргоча рой птушак-пяюх!
    Тут кукуе зязюля, цi шмат пражыву;
    Там чырыкае шпак, там пяе салавей;
    Тут крычаць вераб’i i клююць крапiву;
    А на ўсё сонца грэе цяплей i цяплей!..
    Цяпер глянь, брацце, вокам на поле, на луг,
    На свiнец-сенажаць, на вузкiя шнуры,
    Дзе свiстала каса, бараюбанiу дзе плуг,
    Дзе з зары працаваў да зары.
    Тут даўгi-даўгi шнур зелянее з аўсом;
    Блiжэй гонi адны, на iх бульба у шар;
    А там далей даўгi шнур вiднее з жытцом;
    А там голы, як бубен, папар.
    Пасяродку аўса галавiсты лянок
    Зелянее, iнакш адбiвае сабой;
    Там вусаты ячмень, а там далей на бок
    Ад ячменю - дзiрванчык з лазой.
    Ды i што гаварыць - дзе я толькi гляджу,
    Бачу родненькi край, сваю матку зямлю;
    Тут i людзi… ат… што!… аб iх после скажу…
    Долi iх надта ж я не люблю!
    А вось як не любiць гэта поле, i бор,
    I зялёны садок, i крыклiвую гусь!..
    А што часам тут страшна заенча вiхор, -
    Гэта ён, гэта крык, што жыве Беларусь!
    Верш «Гэта крык, што жыве Беларусь» Янка Купала напісаў ў 1905 годзе, яму тады было 23 гады! І менавіта Янку Купалу лічаць аўтарам спокліча «Жыве Беларусь!», які ўжо стаў і нацыянальным, і народным.

  • @WeltohneRaschismus
    @WeltohneRaschismus 5 місяців тому +8

    Вялікі дзякуй шаноўнаму пану Пазьняку за непахісную веру ў Народ і слушныя, прароцкія думкі й словы, якія, як с'лёд, заўжды спраўдзяцца.

  • @DimaZinkiv
    @DimaZinkiv 5 місяців тому +5

    Жыве і квітнее Беларусь! Акупацыя павінна скончыцца!

  • @user-je7iq1tj1o
    @user-je7iq1tj1o 5 місяців тому +10

    Дзякуй за гостя!
    👍👍👍

  • @user-sp6qc6ht7b
    @user-sp6qc6ht7b 5 місяців тому +18

    Але голас праўды, згоды
    Не замрэ ў душы ніколі:
    Будзе клікаць ён да волі,
    Будзе ў сэрцы жыць заўсёды,
    Як той вобраз лепшай долі....
    О, край родны, край прыгожы!
    Мілы кут маіх дзядоў!
    Што мілей у свеце божым
    Гэтых светлых берагоў,
    Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
    Дзе бары-лясы гудуць,
    Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
    Нівы гутаркі вядуць;
    Гэтых гмахаў безгранічных
    Балатоў тваіх, азёр,
    Дзе пад гоман хваль крынічных
    Думкі думае прастор;
    Дзе увосень плачуць лозы,
    Дзе вясной лугі цвітуць,
    Дзе шляхом старым бярозы
    Адзначаюць гожа пуць?
    Край мой родны! Дзе ж у свеце
    Край другі такі знайсці,
    Дзе б магла так, поруч з смеццем,
    Гожасць пышная ўзрасці?
    Дзе бы вобруку з галечай
    Расквітнеў багацтва цуд
    I дзе б з долі чалавечай
    Насмяяліся, як тут?..
    Скрозь вяночкі дрэў вясёла
    Над мястэчкам ці сялом
    Цэрквы, стромкія касцёлы
    Вежы ўзносяць к небясом.
    А званіцы перад святам
    У касцёл, царкву завуць,
    Каб «прад Богам і прад братам
    Віны ўсе свае пачуць».
    Родны край! у Божа імя,
    У чэсць косцелаў, царквоў
    Паміж дзеткамі тваімі
    Многа легла камянёў;
    Многа выйшла трасяніны -
    Меч, агонь знішчалі край:
    Якуб Колас. З "Сымон-музыка"
    Перад бурай
    Што бачу? - ўсё ціха, ўсё спіць пад няславай...
    Ці ж праўда? - няўжо гэта вораг асіліў?
    Няўжо ўсе байцы за народную справу
    Тыранамі зможаны, леглі ў магіле?
    Няўжо ўвесь народ упаў гэтак нікчэмна
    І даўся без голасу дэспату ў рукі?
    Няўжо дух свабоды, дух сілы мяцежнай
    Замёр і не ўскрэсіш ніякай прынукай?
    Ці ж мала няшчасцяў, ці ж мала слёз мора?
    Ці ж мала кайданаў, мучэнняў не ў меру?
    О, не! Штосьці сэрца іначай гавора,-
    Я гэтакай цішы не веру, не веру!
    Так толькі бывае прад летняю бурай -
    І птушка замрэ, й пагляд сонца нясмелы,
    На небе ж збіраюцца хмура за хмурай,
    І гром заграхоча, і дрогне свет цэлы!
    (Янка Купала)

    • @emerifort8850
      @emerifort8850 5 місяців тому +6

      Вялiкi дзякуй 🤝

  • @vladislavshnaidman5613
    @vladislavshnaidman5613 5 місяців тому +12

    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!
    ⬜⬜⬜⬜⬜⬜⬜
    🟥🟥🟥🟥🟥🟥🟥
    ⬜⬜⬜⬜⬜⬜⬜

  • @user-qk2pk6nv3k
    @user-qk2pk6nv3k 4 місяці тому +5

    Пераказвайце тую інфармацыю, якую пачулі ад Зянона Пазьняка, сваім сябрам, знаёмым, родзічам. Толькі сам народ можа зараз распаўсюдзіць інфармацыю: ад чалавека да чалавека.

  • @tatianal7112
    @tatianal7112 5 місяців тому +28

    Ведущие с низкой моральной ответственностью. Дзякуй Зянону Станиславовичу.

    • @Nioman
      @Nioman 2 місяці тому

      У ведущих русская ментальность.

  • @Tamara-ty7io
    @Tamara-ty7io 5 місяців тому +11

    Уважаемый Зенон Позняк
    После великой отечественной в Белоруси много русских солдат осталось
    А генетика берет своё
    Да и мужчины Беларуси уважают силу Путина
    Менталитет долго менять понадобиться
    Благодарю Вас за мудрое терпение
    Во всем вы абсолютно правы 🙏🙏🙏🙏🙏🙏🌞🌞🌞🌞🌞

    • @GWa-rc5cd
      @GWa-rc5cd 5 місяців тому +12

      Глупости не надо писать, кто уважает моль, карники?😂😂😂😂

    • @sag-zc5ug
      @sag-zc5ug 5 місяців тому +1

      Не пиши ерунду.Путин полутораметровый старый карлик.Кто его уважает?Он действует не как мужчина,а крыса,так как он гбшник.Уважения ему не видать).

    • @user-ec5uh8uy2j
      @user-ec5uh8uy2j 5 місяців тому +7

      Не салдат засталося, а навалач прыязджала, каб асіміляваць у імперыю і " поруководить".

    • @emerifort8850
      @emerifort8850 5 місяців тому

      Па першае, гэта другая мiравая.
      А па другое тых, каму Богi далi жыццё i ахоýваюць, раziйцам не знiшчыць.

    • @Cat_in_boots
      @Cat_in_boots 5 місяців тому +3

      Много солдат осталось - это сколько? До 1945 года в Беларуси было 300 тыс. заезжих. После 1945 и до 1991 их увеличилось до 1.5 млн. Однако после 1991 года их количество сократилось до 750 тыс. к 2020 году. Приехавшие либо уехали, либо ассимилировались. И почему вся страна должна прогибаться под понаехавших россиян?

  • @user-il7vx7zm6j
    @user-il7vx7zm6j 5 місяців тому +1

    НЕ ТОЛЬКО ВОЛЯ НО САМОЕ ГЛАВНОЕ ДЕНЬГИ, ВОТ ДВИЖУЩАЯЯ СИЛА, ВСЕЙ НАШЕЙ, "ОППОЗИЦИИ".

    • @emerifort8850
      @emerifort8850 5 місяців тому +4

      Браво, сходи за серебрянниками

  • @NiccoloCicogna
    @NiccoloCicogna 5 місяців тому +1

    Памятаю, Гітлер таксама патрабаваў волі ад сваіх салдат. Акрамя волі трэ багата чаго. То Зянон мо ведае што трэ. Нішчымнымі рукамі не падолець аружнага ворага.
    І от што шчэ. Гісторыя сьведчыць, што эміграцыя амаль нічога не знача: што італьянская пры Мусаліні, што расейская пры бальшавіках, што нямецкая пры Гітлеры, што беларуская пры Лук. Гідка многіх слухаць.

    • @Palymeeagmen7445
      @Palymeeagmen7445 5 місяців тому +1

      Трапна. Гістарычна эміграцыя фіксуецца і кансервуецца ў часе , калі пакінулі краіну. І пры гэтым насамрэч ня мае амбіцый вярнуцца, каб канвертавацца ў рэальны палітычны рух.

    • @user-ec5uh8uy2j
      @user-ec5uh8uy2j 5 місяців тому +3

      Агідна ад такіх каментатараў, але пішыце. Пішыце больш і часцей

  • @Vaisrus33
    @Vaisrus33 5 місяців тому +1

    🤮

  • @user-pv5bs6uo8c
    @user-pv5bs6uo8c 5 місяців тому

    А сам Пазняк у ЗША жыве, а яго хто выбiрау? 😮

  • @user-lw5zu4ol2y
    @user-lw5zu4ol2y 5 місяців тому +3

    У 1996, я Пазняка абiрау у прызiдзенты Але дурнi абралi лукашнка! А што пазняк, ён не стай змагацца, ён з"ехау за мяжу. Тут у Беларусi, людзй забiвалi, катавалi, эдзеквалiся, што i робяць па сей час, а ён зараз сядзiць i абмярковая становiща, i што рабiць! НЕ сорамна?? Вiдаць НЕ!

    • @GWa-rc5cd
      @GWa-rc5cd 5 місяців тому +2

      Глупыши верят в выборы. Луку с первых дней ва уладу прасунуу крэмль.

    • @user-lw5zu4ol2y
      @user-lw5zu4ol2y 5 місяців тому +2

      @@user-fx8ce3wb9j Не, бот, бо жыву ужо шмат гадоу у БЕЛАРУСИ i сведка шмат таго што тут, у Бедалусi адбывалася!

    • @user-ec5uh8uy2j
      @user-ec5uh8uy2j 5 місяців тому +1

      ​@@user-lw5zu4ol2yаналаічна. Але розум ёсць, не паліваць Пазняка брудам. Штосьці толькі няма даверу гэтым Вашым словам.

    • @user-of9lk4ig2v
      @user-of9lk4ig2v 5 місяців тому

      ​@@user-lw5zu4ol2y
      Наадварот! Магло адбыцца, але не адбылось!

    • @user-nn1gh4pu2z
      @user-nn1gh4pu2z 5 місяців тому +3

      Цалкам з Вами згодна. Кали у 1996 годзе Пазьняк уцек, то писау у факсе: я не таки дурны, Каб згнисьци у лукашэнкаускай Турме. А нам кажа: людзи, ня бойцеся турмау!

  • @homersimpson4597
    @homersimpson4597 5 місяців тому +5

    Пазьняк такі наіўны, думае, што гэтыя палонныя кдбісты патрэбны Луке. Яны для Лукі адпрацаваны матэрыял.