Андрэй Мельнікаў - Гэта МЫ! Мінск, 1996 год

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 30 січ 2020
  • Андрэй Мельнікаў - Гэта МЫ! Акампануе Раман Марза. Відэа Сяргея Чырыка. Мінск, 1996 год. У кастрычніку 1996 года выйшаў альбом з аднайменнай назвай. Праз некаторы час песню "Гэта МЫ!" пераспявала Кася Камоцкая разам з гуртом "Нова неба".
    • "Новае неба" - Гэта мы
    Песня ўвайшла ў 100 найвялікшых беларускіх песен па версіі Tuzin.fm
    tuzinfm.by/top.html
    Цалкам праслухаць альбом "Гэта МЫ!" 1996-га можна па спасылцы
    / albums
    Сачыць за творчасцю Андрэя Мельнікава можна праз:
    ФБ / andreymielnikaw
    ВК andrey_mielnikaw
    Instagram / andrey_mielnikaw
    Слухаць песні:
    Soundcloud
    / andrey-mielnikaw
    UA-cam Music
    / - topic
    Spotify
    open.spotify.com/artist/105ob...
    Deezer
    www.deezer.com/us/artist/9208...
    Набыць альбом можна праз:
    Apple Music / andrej-mielnika%c3%b9
    Amazon
    www.amazon.com/s?k=Andrej+Mie...
    Наш канал на UA-cam:
    / @andreymielnikaw5719

КОМЕНТАРІ • 38

  • @andreymielnikaw5719
    @andreymielnikaw5719  3 роки тому +45

    Калі нехта кажа: «Бывай!» - гэта шчэ не значыць - канец.
    І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць смерць.
    І хаця не відаць - куды, і надзея - ні на каго,
    Ты паслухай: звіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.
    Гэта - скрозь цемру прамень. Гэта - вецер, што рве смугу.
    Гэта - новы сонечны дзень. Гэта - праз забароны рух.
    Гэта - годна падняты сьцяг. Гэта - шыхт, што гатовы ў бой.
    Гэта - крыж на тваіх плячах. Гэта - людзі разам з табой.
    Гэта - тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм.
    Гэта - не яны бачыць Бог: гэта - мы! Гэта - мы!
    Ты пачуеш: зьвіняць званы. Калі здольна пачуць душа
    Голас продкаў з далечыні, голас, што не заглушыць час,
    Голас памяці гэтай зямлі, гэтых рэчак, гэтых лясоў,
    Тых народаў, што тут жылі… Ты паслухай: мацнее звон.
    Гэта - скрозь цемру прамень. Гэта - вецер, што рве смугу.
    Гэта - новы сонечны дзень. Гэта - праз забароны рух.
    Гэта - годна падняты сьцяг. Гэта - шыхт, што гатовы ў бой.
    Гэта - крыж на тваіх плячах. Гэта - людзі разам з табой.
    Гэта - тысячы моцных ног, што пячатаюць цвёрды рытм.
    Гэта - не яны, бачыць Бог, гэта - мы! Гэта - мы!
    Калі нехта кажа: «Бывай!» - гэта шчэ не значыць - канец.
    І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць.
    І хаця не відаць - куды, і надзея - ні на каго,
    Ты паслухай: звіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.

  • @alesdavydouski7018
    @alesdavydouski7018 3 роки тому +47

    Песня за душу бярэ. Жыве Беларусь!

  • @albertmelnikau6680
    @albertmelnikau6680 3 роки тому +40

    Паказальна, канешне, як цераз цэлае пакаленне, амаль чвэрць стагоддзя, якія прайшлі з 1996 года, песня і альбом застаюцца актуальнымі і сёння. Відаць таму, што было нешта пазачасовае зафіксавана ў словах і настроі, штосьці сутнаснае. І сваё, беларускае.

  • @user-cw3nn3lp6g
    @user-cw3nn3lp6g 3 роки тому +23

    Цудоўная песня і цудоўнае выкананне!

  • @user-yg1ch4mq1l
    @user-yg1ch4mq1l 3 роки тому +24

    Душэўна. Як і не было 25 год.

  • @user-nr6qd6vg8i
    @user-nr6qd6vg8i 3 роки тому +18

    Яскравае выкананне!

  • @user-zs5wb1dx8q
    @user-zs5wb1dx8q 2 роки тому +10

    Ця пісня буде жити вічно.
    Дуже сильні слова,

  • @VL-iz1vv
    @VL-iz1vv Рік тому +8

    Загадкавая нацыя існуе на Зямлі,
    Апошнімі стагоддзямі завуць іх Беларусы,
    А перад тым яны былі і Ліцвіны, і Дрыгавічы, і Крывічы...
    Цікавая гісторыя, няпросты лёс,
    І заняпады розныя і ўздымы народ гэты руплівы перанёс...
    Знішчалі іх - яны жылі!
    Традыцыі, культуру, і мову бераглі...
    Яны ўздымаліся пасля навалы,
    Бо карані і звычаі зноў прарасталі
    Ў пакаленьнях новых з глыбіні...
    З глыбіні духоўнай і натхнення неўміручага да Незалежнасці.
    Каб вольна гаспадарыць на сваёй зямлі,
    Каб чыстую ваду з крыніцы піць,
    Па ягады, грыбы ў лес хадзіць,
    У блакіт нябёс глядзець з надзеяй,
    Кахаць, дзяцей узгадаваць, з унукаў цешыцца...
    І проста вольна жыць.
    Жыве Беларусь! Жыве Вечна!

  • @user-ue7ct2gf8d
    @user-ue7ct2gf8d 2 роки тому +8

    Сапраўдны гімн, які перажыве не адно стагоддзе!

  • @user-mz9ou5rt1s
    @user-mz9ou5rt1s 3 роки тому +9

    Трэба у кожны двор!!

  • @sid7277
    @sid7277 3 роки тому +8

    Вельми патрыятычна👏👏👏👍👍👍

  • @halinapazniak976
    @halinapazniak976 Рік тому +3

    Жыве Беларусь! І будзе жыць вечна! У памяці, у песьнях, у крыві.

  • @Vanawy
    @Vanawy 2 роки тому +5

    Вельмi прыгожа!!!

  • @halina1684
    @halina1684 Рік тому +2

    Любімы выканаўца. Любімыя песьні жыцця.

  • @user-eo3en9zm5h
    @user-eo3en9zm5h 3 роки тому +15

    Потрясающий текст!

  • @evgeniastankevich461
    @evgeniastankevich461 3 роки тому +10

    Песня настоялась

  • @user-wf4gi7fb2e
    @user-wf4gi7fb2e Рік тому +1

    Вялікі дзякуй аўтару

  • @elemeledudki5106
    @elemeledudki5106 Рік тому +3

    Świetny tekst tej piosenki

  • @AY-ln1mk
    @AY-ln1mk 10 місяців тому

    ❤❤❤❤

  • @ai1.0
    @ai1.0 2 роки тому +6

    Звяняць званы.... Але ж звон быў падманны! Прывітанне з 2020.

    • @lenivica6962
      @lenivica6962 Рік тому

      Прывітанне з 2023

    • @ai1.0
      @ai1.0 Рік тому

      @@lenivica6962 што-та змянілася? Маааасква мудра-нямудрая?

    • @lenivica6962
      @lenivica6962 Рік тому

      @@ai1.0 вочы адкрыліся

    • @ai1.0
      @ai1.0 Рік тому

      @@lenivica6962 як былі хатаскрайнікамі так і засталіся. Як былі топ-10 тэмаў для спрэчак у дамавых/дваравых чатах за парковачнае месца для машыны так і засталося.
      Аб чым вы?
      Можа "палітыкі" пачалі праўду казаць? Навуковую сухую безпрыстрасную праўду. Не. Палітызавалі і змяшалі ўсё: ад гісторыі да паняццяў этнасу, нацыі, грамадзянства. Жлобства, грызня, тупасць, неадукаванасць, злоба, сытая інфантыльнасць.

    • @ai1.0
      @ai1.0 Рік тому

      І маніпуляцыя на маніпуляцыі.

  • @user-yp4cm5yt6d
    @user-yp4cm5yt6d 2 роки тому +5

    Якасць гуку такая сабе, але песня цудоўная

  • @romanbuzhigaev1550
    @romanbuzhigaev1550 3 роки тому +6

    !

  • @Igrek964
    @Igrek964 4 роки тому +16

    Запаздалая прэм’ера колькі гадоў гэтыя запісы ў шуфлядзе бяз руху ляжалі?

    • @lenivica6962
      @lenivica6962 Рік тому

      Лепей позна, чым ніколі

  • @user-wf4gi7fb2e
    @user-wf4gi7fb2e Рік тому +1

    Гэта - скрозь цемру прамень.

  • @29199
    @29199 3 роки тому +11

    Звучит как плохая запись Цоя. Но мне понравилось. Автор! Давай жги на новый лад. Мы споём!

    • @user-kn8ly4wf8p
      @user-kn8ly4wf8p 3 роки тому +4

      Падобна на Цоя 1986.. Згодзен

    • @29199
      @29199 3 роки тому +1

      @Mad Tamara Значна. Дзякую. Шчыра.

  • @daryas6088
    @daryas6088 3 місяці тому

    🤍❤️🤍

  • @viktarpiatrouski5346
    @viktarpiatrouski5346 2 роки тому +4

    Моцна і пякуча, але 26 гадоу́ прайшло бяз зьмен, мусіць песні апынулася мала, нада нешта большае.

  • @Igrek964
    @Igrek964 4 роки тому +3

    А чаму так ціха ці я аглух?

    • @monic9553
      @monic9553 2 роки тому +3

      Prabaccie, alie mahčyma vy agłuchli. Ja ûśio dobra čuju