Павел Радзевіч: «Пагандлюемся, на якіх ўмовах я магу вярнуцца ў Беларусь?»

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 11 лип 2024
  • Прафесійны стэндап-комік Павел Радзевіч ( / pr_standup ) наведаў студыю шпіца Чумкі і пагутарыў з ім пра «палітычнага асветніка беларусаў» Васкрасенскага, туры па беларускіх турмах і Еўропе, распавёў, чым еўрапейскія гарады падобныя на беларускія, а таксама прызнаўся, на якія тэмы ён не жартуе ў замежжы.
    00:00 Чумка шукае новую ахвяру
    00:46 Павел Радзевіч доўга даказвае шпіцу, што ён комік. Праз першую літару "к"
    01:31 Павел прызнаецца, што апранаецца не сам
    02:00 Якая гарбата нагадвае Радзевічу смак роднай зямлі
    02:30 Чым пахне Смаргонь
    03:52 Комік прымярае на сабе вобраз Васкрасенскага
    05:33 Што заўсёды носіць з сабою беларус у замежжы
    05:47 Павел і Чумка шукаюць квітнеючую Беларусь у Еўропе (гульня)
    10:19 Архіўны запіс з выступу Радзевіча ў Беларусі - "ЛГБТ"
    11:25 Пра самыя доўгія стэндапы Радзевіча і Лукашэнкі
    12:30 Чым займаліся врачыха са шпіцам пад сталом Лукашэнкі
    12:59 Якімі філасофскімі пытаннямі задаецца комік у эміграцыі
    15:13 Як не патрапіць пад ўплыў супрацоўнікаў ЦРУ ў Беларусі (гарачая лінія)
    16:03 Чумка, Бягун і УЎС Смаргонскага раёна цікавяцца, ці ёсць у Паўла польскі ВНЖ
    17:24 Павел гандлюецца са шпіцам: на якіх ўмовах ён можа вярнуцца ў Беларусь?
    18:44 Госць студыі і шпіц абменьваюцца кампліментамі і падарункамі, у выніку чаго ЗВР Беларусі паменшыўся на 100 грам.
    👉 Чумка ў Іnstagram: / polpervogoby
    👉 Чумка ў Tiktok: / shpitskanal
    👉 Чумка ў СМІ: budzma.org/news/shpitsyyalny-... (пра мэты, асаблівасці, адбор суразмоўнікаў і страх канкурэнцыі)
  • Комедії

КОМЕНТАРІ • 9

  • @aliaksandrakhanevich6108
    @aliaksandrakhanevich6108 6 місяців тому +5

    Малайцы хлопцы, і шпіц таксама! Да наступных сустрэчаў!

    • @shpitskanal
      @shpitskanal  6 місяців тому

      Ну так, хутка пабачымся!

  • @user-nv7wg4jr7o
    @user-nv7wg4jr7o 6 місяців тому +6

    Ого, беларускі стэндап? Нават не ведаў, што такое існуе!

    • @shpitskanal
      @shpitskanal  6 місяців тому +2

      Ну вось, ёсць нагода даведацца!

    • @2kry8229
      @2kry8229 6 місяців тому

      Есць-есць! І яшчэ які!

  • @tutak1820
    @tutak1820 6 місяців тому +4

    Клас! ))) Нешта падобнае хацелася ўжо пабачыць ў белютубе. Чумка і яго павадыр вельмі смешныя :). Павел на сцэне выглядае не такім сціплым, як тут, але можа ад таго, што не кожны дзень размаўляе з сабакам. Пра Васкрасенскага зайшло))😂

  • @marynasakalouskaya
    @marynasakalouskaya 6 місяців тому +4

    Ciao ragazzi. Piacere rivedervi 🌞

  • @aleksmielaszkiewicz2436
    @aleksmielaszkiewicz2436 6 місяців тому +1

    Посьпехаў!