2/4 Гнёзды за дымам - Аповесць / Янка Брыль / Аўдыякніга

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 26 вер 2024
  • Пасля Аазісу
    Дома, на Гродзеншчыне, Іван быў Янкелем, сынам местачковага шорніка Давіда-Ічэ, да прызыву ў войска ўжо тры гады працаваў краўцом, а ў дзяцінстве вучыўся ў сямігадовай школе разам з Андрэем. Некалькі землякоў, якія ведалі яго, усюды дружна казалі, што ён беларус. У вонкавым абліччы высокага бялявага маўчуна не было амаль нічога сяміцкага, і вось ён ужо пражыў каля двух гадоў у палоне, акрамя агульнай няволі, несучы яшчэ і свой таемны груз - горкі, балючы страх, што выявяць-ткі, ну, а тады...О страшнаму лёсу нямецкіх яўрэяў Янкель чуў яшчэ дома, да войска.
    Чытае Андрэй Каляда.

КОМЕНТАРІ •