Мы хочам Бога, Дзева Маці / Nous voulons Dieu

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 18 вер 2024
  • 18.08.2024
    Запіс зроблены падчас нядзельнай Імшы.
    Т і М ks. François-Xavier Moreau (Францыя 1882)
    Мы хочам Бога, Дзева Маці,
    Сваіх дзяцей паслухай зоў.
    Мы хочам Бога праслаўляці,
    Яму аддаць жыццё і кроў.
    Багаславі нас, Маці,
    Багаславі наш род.
    Мы хочам Бога праслаўляці,
    Ягоны верны мы народ.
    Хай будзе Бог ў сямейным коле,
    Жыцці бацькоў, дзіцячых снах,
    Хай будзе Ён у кніжцы, ў школе,
    У адпачынку, ў працы днях.
    Багаславі нас, Маці...
    Мы хочам Бога ў шчасці, горы
    Загадах ўлады, кнігах праў,
    Ha полі, ў горах і на моры
    Закон Ягоны каб настаў.
    Багаславі нас, Маці...
    Мы хочам Бога ў кожным стане,
    Яму пяе крывіцкі род,
    Работнік, селянін, мяшчане -
    Наш беларускі ўвесь народ.
    Багаславі нас, Маці...
    Мы хочам Бога у нашым краі,
    Між беларускіх даўніх стрэх;
    У нашай мове і звычаі
    He можа меці мейсца грэх.
    Багаславі нас, Маці...
    Хай будзе Бог у нас заўсёды:
    У час вяселля і ў слязах,
    Хвілінах бураў і ў нягоды,
    Жыцці спакойным, працы днях.
    Багаславі нас, Маці...
    Мы хочам Бога: Яго права,
    Яго натхненне - наш пачын,
    Усё жыццё - Ягона слава;
    Яго загад - наш кожны чын.
    Багаславі нас, Маці...

КОМЕНТАРІ •