Аркадзь Куляшоў «Балада аб чатырох заложнiках» Смiрнова Вiкторыя

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 29 лис 2024
  • Аркадзь Куляшоў
    Балада аб чатырох заложніках
    Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.
    Чатырох.
    Пад канвоем.
    З дому.
    Чатырнаццаць - старэйшай дзяўчынцы,
    Тры гады хлапчуку малому.
    Разам з імі ў падвал халодны
    Гоняць цётку - сястру Міная,
    А Мінай - гэта бацька іх родны,
    Бацька родны,
    Мсціўца народны.
    Піша вораг аб ім у газетах,
    Аб чырвонай
    Брыгадзе ягонай,
    Па усіх
    Былых сельсаветах
    Клеюць новы
    Загад суровы.
    Са слупоў, са сцен, аканіцаў
    Пагражаюць Мінаю загадам:
    Ён павінен скарыцца,
    З'явіцца,
    Здацца ў рукі фашысцкім уладам.
    І вісіць той загад друкаваны
    На Мінаевай хаце і клеці;
    А не з'явіцца - расстраляны
    Будуць заўтра заложнікі -
    Дзеці...
    У чаканні смяротнага часу
    У падвале дзеці Міная.
    З імі цётка іх родная разам,
    Ёй таксама расстрэл пагражае.
    А чаму нас вартуюць салдаты? -
    Знаць маленькаму хлопчыку трэба. -
    А чаму не пускаюць з-за кратаў,
    За якімі і сонца, і неба?
    А ці скора нас вызваліць татка?
    Скора, - цётка гаворыць малому, -
    Татка прыйдзе і ўсім нам, дзіцятка,
    Волю дасць, і мы пойдзем дадому...
    А чаму не прыходзіць ён?
    Сыну
    Цяжка ўсё растлумачыць адразу.
    Спі, засні, - суцяшае жанчына
    У чаканні смяротнага часу.
    Цётка дзецям, уклаўшы малога,
    Кажа праўду пра лёс іх суровы.
    Не павінен ведаць нічога
    Толькі меншы - сын трохгадовы.
    Вы нічога яму не кажыце, -
    Навучае
    Дзяцей Міная.
    Сын у сне гаворыць аб жыце,
    Па якому
    Пойдзе дадому.
    У астрожнай
    Трывожнай
    Цішы
    Сняцца краты меншаму сыну:
    Тут і мокрыя сцены,
    І мышы...
    Татка, татка... забыў нас... пакінуў.
    Спі, засні, - суцяшае кабета, -
    Спі, сынок, не твая гэта справа.
    Спі, наш татка не прыйдзе,
    На гэта
    Ён не мае бацькоўскага права.
    Ноч праходзіць,
    Сонца ўзыходзіць,
    Заспявалі жаўранкі ў полі.
    Іх выводзяць салдаты
    За краты.
    Хлопчык рад і сонцу, і волі.
    Іх салдат
    Да сцяны прыстаўляе.
    Цэліць кат
    У льняныя галовы,
    Пачынае
    З сына Міная.
    Стрэл.
    Упаў хлапчук трохгадовы...
    Кат ізноў пісталет узнімае...
    На сцяне - заложнікаў цені...
    Вось і ўсё.
    Перад бацькам Мінаем
    Станьце, ўсе бацькі, на калені!
    Чэрвень 1942 г.
    #Глуск #Гимназия #Стихи

КОМЕНТАРІ •