Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 28 вер 2024
  • Лекцыя 1 - Традыцыйнае светамысленне беларусаў і этнафіласофія як самарэфлексія беларускай культуры - • Традыцыйнае светамысле...
    26 лютага 2023 г.у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь у рамках праекта Інстытута філасофіі НАН Беларусі «Навука мастацтва і мастацтва навукі» адбылася лекцыя «Этнакасмалогія. Хранатоп беларускай традыцыйнай культуры», якая стала другой гутаркай з цыкла пра беларускую традыцыйную карціну свету, пра яе ўнутраныя сэнсы і сувязі і пра новую навуку - этнафіласофію, якая яе даследуе, (рэ)канструюе і інтэрпрэтуе. Лекцыю чытае доктар сакральнай тэалогіі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Ірына Дубянецкая.
    Анатацыя
    Дні, поўныя працы, перамяжаюцца ў нязменнай паслядоўнасці з днямі святочнымі. Добрае суіснуе з кепскім, свойскае - з дзікім і непадуладным чалавеку. У жыццці традыцыйнай супольнасці ўсё выверана, вызначана, усяму ёсць свой час і сваё месца. Але вось чалавек узіраецца ў зорнае неба і адчувае сябе “сам-насам з Сусветам” (Р. Барадулін). І ўжо ўсё выверанае жыццё набывае новы кантэкст, аказваецца ўпісаным ў космас, і мяняюцца разуменні маштабаў, зместу і самога сэнсу гэтага жыцця. І чалавек імкнецца спасцігнуць космас, назірае яго і бачыць, што і там усё выверана, усё мае свой час і месца, свой рытм і меру, і гэта ўсё нейкім чынам вызначае, адлюстроўвае або тлумачыць з’явы, падзеі, праявы жыцця чалавека і ўсяе супольнасці.
    Беларуская этнакасмалогія даследуе, як, паводле народнай традыцыі, уладкаваны космас, як суадносяцца прастора і час, як ўпісаны ў вялікі сусвет той свет, які творыць і якім апекуецца чалавек, як фармуюцца і функцыянуюць мірыяды сувязей паміж рознымі сферамі і фактарамі таго неабдымнага, складанага, мудрагелістага, але прыгожага і гарманічнага Ўсяго, якое завецца Рэчаіснасць. А таксама, адкуль і чаму паўстаюць вобразы беларускай карціны свету, як яны суадносяцца з вобразамі іншых культур у часава-прасторамым кантынуўме нашай цывілізацыі.

КОМЕНТАРІ •