Уладзімір Караткевіч - Цвярдыня (OST Хрыстос прызямліўся ў Гародні, 1967)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 11 чер 2024
  • Запіс спеву "Цвярдыня" у выкананні Уладзіміра Караткевіча (аўтар словаў - імаверна Уладзімір Караткевіч, аўтар музыкі - Алег Каравайчук) зроблены для мастацкага фільма "Жыццё і ўзнясенне Юрася Братчыка" паводле рамана "Хрыстос прызямліўся ў Гародні" ў 1967 годзе. Фільм трапіў на экраны толькі праз 22 гады. Даследчык Віктар Сямашка: "Ня многія заўважаюць, што Ўладзімер Сямёнавіч Караткевіч ня толькі напісаў сцэнар да стужкі, але й сыграў дзьве эпізадычныя ролі - ксяндза ды татарына. Акром таго, засьпяваў за кадрам! Песьня ў розных крыніцах пазначаецца як народная альбо як старадаўні гімн. Хутчэй гэта ўсё ж уласны твор Караткевіча са спасылкай на псальму Давіда, ды выкананы пісьменьнікам у лірніцкае манеры, хаця й пад цымбалы. Саўндтрэк да фільму “Жыцьцё ды ўзьнясеньне Юрася Братчыка” напісаў кампазытар Алег Каравайчук, ураджэнец Кіева, і ён таксама, дарэчы, зьняўся ў эпізодзе. Ад пачатку 60-ых да 90-ых канцэрты Каравайчука забараналіся, а творы канфіскоўваліся...". На фота: Уладзімір Караткевіч у ролі татарына ў фільме "Жыцце і ўзнясенне Юрася Братчыка". Глядзець фільм - • ЖИТИЕ И ВОЗНЕСЕНИЕ ЮРА... .

КОМЕНТАРІ • 4

  • @user-jb7dq8lx2t
    @user-jb7dq8lx2t 11 днів тому

    Шчыры дзякуй за ўнікальны запіс!

  • @theRealWildkot
    @theRealWildkot 14 днів тому +2

    Дзякуй 😍 толькі не ўсе словы разабрала

  • @vladislavshnaidman5613
    @vladislavshnaidman5613 15 днів тому +2

    ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!
    ⬜⬜⬜⬜⬜⬜⬜
    🟥🟥🟥🟥🟥🟥🟥
    ⬜⬜⬜⬜⬜⬜⬜

    • @user-jb7dq8lx2t
      @user-jb7dq8lx2t 11 днів тому

      Жыве Вечна!!! Жыве Вольна!!! Жыве з Богам!!!