Літаратурная хвілінка Ганна Абызава чытае басню Кандрата Крапівы Дзед і баба (7 клас сакавік 2024 )

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 30 вер 2024
  • Літаратурная хвілінка Ганна Абызава чытае (7 клас беларуская літаратура , сакавік 2024 )
    Басня
    Дзед і баба
    Ехаў Дзедка на кірмаш,
    З ім на возе - Баба.
    Конік з выгляду - дарма,
    Ды цягнуў ён слаба:
    Меў не болей двух гадоў,
    Як суседзі кажуць.
    Баба ж тая - сем пудоў,
    Сама меней, важыць.
    Пад узгорак або ў гразь -
    Конь насілу возьме.
    Стала Баба памагаць...
    Седзячы на возе.
    Што ж, каню другі гадок.
    Дык яна - за білы
    Ды нагамі ў перадок
    Пхне, як мае сілы.
    - Кінь, дурная, бо зганю! -
    Дзед тут Бабе кажа.-
    Ты паможаш так каню,
    Як хваробе кашаль.
    - Ах ты, ёлупень стары! -
    Баба Дзеда лае.-
    Стой жа тут, хоць ты згары!
    Мне бяда малая.
    Потым - гоп яна з калёс,
    Села ля дарогі,
    А каня як чорт панёс,-
    Дзе ўзяліся й ногі!
    Ва ўстановах часам ёсць
    Вось такія ж «бабы»:
    Здэцца, й робяць яны штось,
    Але справы - слабы.
    Ды такая не ўцячэ!
    Скажам ёй нарэшце:
    - Мо без вас было б лягчэй?
    Паспрабуйце злезці!
    1925 Кандрат Крапіва

КОМЕНТАРІ •