05. чаму Беларусь такая небеларуская? нацыянальная агітацыя

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 6 чер 2024
  • хто яны - нацыянальныя беларускія агітатары?
    Вільня на пачатку XX ст., першыя беларускія газеты і выданні, змаганне за аўдыторыю - сялянаў, і як бонус: урывак, дзе прафесар чытае па-руску множество непонятных слов.
    "без доктара навук не разабрацца" - гэта Алесь Краўцэвіч - доктар гістарычных навук, і Юля Краўцэвіч - мае так многа талентаў, што не ўлезе ў падкаст. Тут мы гутарым аб Беларусі, беларусах і беларускасці як тата і дачка.
    падпісвайцеся на нашыя сацыяльныя сеткі:
    biezdoktaranavuk ( biezdoktara...)
    tiktok.com/@biezdoktaranavuk (www.tiktok.com/@biezdoktarana...)
    імейл: jkraucevic@protonmail.com (mailto:jkraucevic@protonmail.com)
    дзякуем усім за праслухоўванне, лайк, шэр, камент і фолоў! дзяліцеся падкастам з усімі, хто так жа як і мы не можа жыць без гісторыі і гісторый 🎙️
    аўдыёкніга “Кароткая гісторыя Беларусі” Аляксандр Краўцэвіч (audiobooks.by/books/karotkaia...)

КОМЕНТАРІ • 22

  • @user-gb8qh2lv7f
    @user-gb8qh2lv7f 17 днів тому +1

    Вялікі дзякуй за сапраўдную гісторыю, з задавальненнем паслухаў пра гэты перыяд.

  • @VialikajeKniastvaLitouskaje
    @VialikajeKniastvaLitouskaje 16 днів тому +1

    Вялікі дзякуй за вельмі цікавую гутарку па гэтай тэме, з задавальненнем паслухаў

  • @user-ou4wh3bs6v
    @user-ou4wh3bs6v 16 днів тому +6

    Юзэф Пілсудскі ўвогуле наш Ліцьвін, праўда які ўліўся ў польскую нацыю, але ліцьвінская кроў у яго кіпела, таму ён так добра ставіўся да Беларусаў, ды і падтрымліваў наш нацыянальны рух, навт і мову нашу ведаў. Увогуле ідэі ў Пілсудскага былі вельмі добрымі і перспектыўнымі, але усё спаганіў нацыянал-шавінст Дмоўскі.

  • @WOT-dz3ti
    @WOT-dz3ti 16 днів тому +1

    Дзякуй за гутарку, шмат чаго цікавага і новага для сябе даведаўся па гэтай тэме

  • @user-ec9fx4bn4e
    @user-ec9fx4bn4e 17 днів тому +1

    Дзякуй за чарговую пазнавальную гутарку на вельмі актуальную тэму, як заўсёды вельмі цікава было паслухаць.

  • @LitwoOjczyznomoja-ri2rk
    @LitwoOjczyznomoja-ri2rk 16 днів тому +1

    Як заўсёды вельмі цікава, дзякуй за чарговую размову на актуальную тэму

  • @nataliako1646
    @nataliako1646 16 днів тому +1

    👏👏👏

  • @litvin-1.4.8.8
    @litvin-1.4.8.8 16 днів тому +1

    Дзякуй вялікі за вельмі цікавую інфармацыю пра гэты перыяд у фармаванні нашай нацыі.

  • @user-jq8jc2wx6m
    @user-jq8jc2wx6m 17 днів тому +1

    Шмат цікавага і карыснага для сябе пачуў, дзякуй вялікі за размову.

  • @sergeisottsenko5830
    @sergeisottsenko5830 15 днів тому +1

    Коратка й зьмястоўна. Дзякую!

  • @WorldofTanksBLR
    @WorldofTanksBLR 17 днів тому

    Дзякуй вялікі за размову па гэтай вельмі цікавай і важлівай тэме

  • @reds4831
    @reds4831 13 днів тому

    Які цікавы выпуск ❤ дзякуй ☺️

  • @user-zh4vk9jv7y
    @user-zh4vk9jv7y 17 днів тому +2

    Усё вельмі добра распавялі па гэтай тэме, дзякуй спадар Алесь за сапраўдную гісторыю нашай краіны і нашага народу.

  • @krumkaccorny8665
    @krumkaccorny8665 17 днів тому +1

    Шчыры дзякуй ❤

  • @user-gi8rw7cm4k
    @user-gi8rw7cm4k 16 днів тому +2

    Вельмі цікавая і пазнавальная гутарка, шмат чаго цікавага пачуў. Дзякуй вялікі

  • @Litvin_BLR
    @Litvin_BLR 17 днів тому +12

    У нас зараз проблема ў тым, што большасць Беларусаў не ведае родную гісторыю, а калі і ведае, то па савецкіх і сённяшніх падручніках, вось зараз чытаеш школьны падручнік, і ў цябе ніякага пачуцця, і ніякіх эмоцый няма, нейкі ён без нацыяналізму і патрыятызму, ажно чытаць няма ахвоты, гэта як пакаранне нейкае дзецям. Школьны курс гісторыі Беларусі зусім не цікавы, а пасля школы мала хто самастойна вывучае гісторыю, таму ва усіх застаецца ў памяці тое, што яны праходзілі ў школах, а гэта крыху там пра "нейкае Вялікае Княства Літоўскае, дзе мы былі пад літоўцамі, в потым пад Палякамі пакуль браты рускія нас не вызвалілі, ну і канешне ж Залаты век БССР, і самае галоўнае гэта Вялікая Айчынная вайна". Так і вырастае нацыя прыгнечаных людзей без роду і племя, у якіх няма нацыянальнага гонару. Калі народ не ведае добра гісторыю, то не будзе ніякага нацыянальнага руху, я сам пачаў захоплівацца беларускай мовай, культурай, літаратурай, вывучаць традыцыі і звычаі продкаў толькі пасля таго, як цалкам пазнаёміўся з нашай гісторыяй, дарэчыя а пазнаёміўся з гісторыяй Беларусі я па вашым кнігам і лекцыям у Ютубе, таксама па гутарках і лекцыях ад Андрэя Унучыка, Алега Дзярновіча і Аляксея Бацюкова, а дагэтуль мне і ў галаву не прыходзіла звяртацца да беларушчыны, я жыў у Беларусі, меў беларускі пашпарт і думаў што гэтага хапае каб быць Беларусам, вось прыкладна такое ў большасці ў Беларусі зараз насельніцтва, я сам такі быў да 2020 года. Зараз Беларусу скажы што мы раней былі Ліцвінамі, а Беларусь Літвой, так цябе прымуць за нейкага душэўна хворага чалавека, які нясе нейкую бздуру, ім не толькі ліцьвінскі рух незнаёмы, ім яшчэ і беларускі нацыянальны рух незнаёмы, для іх Літва гэта "прыбалты, а мы вось славяне, якя да чорта Літва". Таму калі Беларусы пачнуць ведаць з гісторыі не толькі пра "Вялікую Айчынную", а цалкам усю гісторыю, ну і канешне ж нацыянальную, а не савецкую ці расейскую імперскую, то тады і будзе пачуццё нацыянальнай годнасці, патрыятызм, нацыяналізм і гэтак далей. Трэба некалькі пакаленняў каб вывучалісь у цалкам беларускамоўных школах, з нармальнымі падручнікамі па гісторыі Беларусі, вось тады і будзе стварацца нацыя, а зараз няма беларускай нацыі, ёсць толькі беларускае насельніцтва, нажаль. Вось Палякі такія моцныя патрыёты сваёй краіны і нацыі, бо там 99% людзей ведаюць гісторыю, таму ў іх з нацыянальным рухам няма ніякіх праблемаў, любы першы патрапіўшы на вочы Паляк, распавядзе табе не толькі пра гісторыю Польшчы, але і пра гісторыю свайго роду і мястэчка дзе нарадзіўся, а ў нас у Беларусі такога няма, людзі не ведаюць гісторыю, ну я маю на ўвазе пра большасць насельніцтва, зразумела што адсоткаў 10-20% добра ведаюць нашу гісторыю, але гэтага мала. Калі пабудуем нацыянальную дзяржаву, то трэба ўзяць прыклад ад Польшчы, з заходняй і цэнтральнай Украіны, там у людзей няма ніякіх праблемаў з нацыянальнай свядомасцю, таму яны і патрыёты якія гатовы загінуць за сваю краіну, і за свой народ, а чалавек які не мае нацыянальнай свядомасці, яму ўсё роўна ў якой краіне жыць, пад якой ўладай, і з якім пашпартам, гэта я зараз пра Беларусаў і пра Украінцаў з усходняй Украіны. Таму Беларусам трэба ведаць гісторыю. Некалькі тысячаў чалавек могуць самастойна вывучыць гісторыю, а вось мільёны могуць толькі праз школу, пакуль не будзе ў Беларусі беларускамоўных школаў з нармальнымі падручнікамі, то і не будзе ў нас нармальнай нацыі.

  • @Vlados2000_
    @Vlados2000_ 16 днів тому +3

    Дзякуй, цікава было паслухаць, спадар Алесь, а калі выйдзе новы аповед на вашым асабістым канале?

  • @user-gb8qh2lv7f
    @user-gb8qh2lv7f 16 днів тому +4

    Можа не па тэме, але зрабіце калі ласка гутарку, можа і некалькі гутарак, пра тое як у 19 стагоддзі стаўся пераход з ліцьвінскай самасвядомасці да беларускай, як праходзіла змена назвы Літва на Беларусь, і як нашы суседзі змаглі ўзяць сабе назву Літва. Цікава будзе паслухаць пра гэты складаны працэс.

    • @aleskraucewicz9609
      @aleskraucewicz9609 15 днів тому +2

      Прызнаюся, занадта складаныя для мяне пытанні. Трэба разбірацца.

    • @user-gb8qh2lv7f
      @user-gb8qh2lv7f 15 днів тому

      @@aleskraucewicz9609 Забыўся што ў вас спецыялізацыя па ранейшым стагоддзям, з акцэнтам пра балта-славянскія кантакты, пра летапісную Літву, і пра утварэнне ВКЛ. А па 19-му стагоддзю, тут Алесь Смалянчук і Андрэй Унучак вельмі моцные, больш нікога не ведаю. Па 15-18 стагоддзю дзякуй богу спецыялістаў зараз вельмі шмат, а па 9-14 стагоддзю спецыялістаў зараз вельмі мала, за тое якія.