Maksim Liakh (ex-Znich) - Kropka Niezwarotu

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 3 жов 2024
  • 12 снежня 2022 г. аўтар музыкі і тэксту Максім Лях сумесна з былымі ўдзельнікамі гурта ZNICH выпусціў новы сінгл “Kropka Niezwarotu”, прысвечаны пратэстным падзеям Беларусі 2020 г. і ў падтрымку беларусаў, якія змагаюцца за праўду і свабоду.
    У кастрычніку 2022 года Максім Лях (гітара), Марына Лях (клавішы) і Усевалад Календа (ударныя) вымушана пакінулі гурт. Песню, якую стварылі і падрыхтавалі ў рамках праекту, усё ж вырашылі выпусціць, каб падтрымаць беларусаў у гэты няпросты час.
    Песня распавядае аб народнай барацьбе беларусаў за свабоду, гісторыю і будучыню сваёй краіны. Галоўная гераіня - невядомая беларуска, якая, змагаючыся за праўду і свабоду, пакутуе ад рук карнікаў за сваю грамадзянскую і жыццёвую пазіцыю. Гэта вобраз-сымбал смеласці і непарушнасці, волі да перамогі, яднання беларускага народа і імкнення да агульных ідэалаў.
    Ідэя трэка прыйшла падчас пратэстнага руху ў 2020 годзе, але па зразумелых прычынах выпусціць яго змаглі толькі пасля пераезду з Беларусі ў Польшчу.
    “Гэты трэк для нас - гімн, які адраджае баявы дух, запальвае сэрцы і падымае з каленаў тых, хто расчараваны і апусціў рукі. Гэта наш боль і нашае ўнутранае вогнішча, якое, верым, знойдзе водгук у слухачоў і падтрымае іх у няпросты час” - пішуць былыя музыкі Znich.
    У запісу прыняў удзел вядомы ўкраінскі фолк-музыка, мультыінструменталіст, стваральнік народных драўляных духавых інструментаў Аляксандр «Didodub» Кутняк. Выказваем яму вялікую падзяку за сумесную творчасць!
    У бліжэйшых планах музыкаў - стварэнне новага калектыву. У дадзены момант ідзе запіс альбома і пошук музыкаў. Чакаем у хуткім часе прэм'еры!
    Музыка і тэкст: Максім Лях
    Марына Лях - клавішныя, аранжыроўка
    Максім Лях - гітара
    Габрыэль Абатураў - бас-гітара
    Усевалад Календа - ударныя
    Алесь Таболіч - вакал
    Аляксандр Кутняк - дуда, блок-флейта
    Запіс і звестка: Усевалад Календа
    Мастэрынг: Марчын Дудзіцкі
    Канцэпт-Арт: Усевалад Календа

КОМЕНТАРІ • 55

  • @NBKiRS
    @NBKiRS Рік тому +6

    І прыдзе той дзень, якога чакаем!!! Перамога будзе за намі! Жыве Вольная Беларусь-Літва! Жыве вечна! Шыкоўнае гучанне, шыкоўны хіт!

    • @ZNICH
      @ZNICH  Рік тому

      Дзякуй вялікі, але гэта апошняя песня таго саставу, больш такіх не будзе.

    • @NBKiRS
      @NBKiRS Рік тому

      @@ZNICH Škada... Ŭsio ž spadziajusia, što niahledziačy na źmieny, buduć nia horšyja hity!

    • @ZNICH
      @ZNICH  Рік тому

      @@NBKiRS ну па першае гэтыя песні ствараліся з Рутвіцай, па другое ўжо нават выйшаў новы альбом з новымі музыкамі, можна пашукаць і параўнаць. Самі зробіце выснову.

    • @NBKiRS
      @NBKiRS Рік тому

      @@ZNICH Nia viedaju pryčyn raspadu hurta, ale ščyra zyču, kab jon adradziŭsia ŭ najlepšym sładzie i praciahvaŭ radvać słuchačoŭ cudoŭnaj muzykaj. Takoje zdarałasia ŭ historyi inšych hurtoŭ navat praz šmat hadoŭ paśla raspadu. Vy patrebnyja Volnaj Białarusi!

    • @ZNICH
      @ZNICH  Рік тому

      @@NBKiRS выбачайце, ніхто з нас за таго складу ў цвярозым стане не будзе ніколі больш працаваць з таболічам. Такі чалавек.

  • @МішаЗахід
    @МішаЗахід Рік тому +3

    Пісні у вас супер і на мові то є більше ніж супер

  • @aleksvens2349
    @aleksvens2349 Рік тому +2

    Красаўцы!!! Пабеда будзе за намі!!! Вораг згіне!!!

    • @krapikaspovilas8943
      @krapikaspovilas8943 Рік тому +1

      💛💙❤️🤍❤️

    • @NBKiRS
      @NBKiRS Рік тому +2

      Перамога будзе за намі! Жыве Вольная Беларусь-Літва! Жыве вечна!

  • @drunkdrummer107
    @drunkdrummer107 10 місяців тому +1

    там навіть кутняк є, він випустив альбом VONIZMATOR

  • @МішаЗахід
    @МішаЗахід Рік тому +1

    Якщо будете і далі на мові я порву колонки

  • @Verter43
    @Verter43 Рік тому

    Привіт з України. На Бульбі відіграли нормально. Сподобалось.

  • @alesvondallwitz1482
    @alesvondallwitz1482 Рік тому

    думаю, на календу наоежыць падаць тры адпаведныя заявы: у пракуратуру, паліцыб ды udsc

  • @АртёмРоманов-ц9ч

    Абсолютно два разных пути развития после распада, по одному синглу новому с каждой стороны и музыкально очень отличается друг от друга

    • @ZNICH
      @ZNICH  Рік тому +1

      Ну тут ужо каму і што падабаецца. А па другое то, за кім праўда.

    • @krapikaspovilas8943
      @krapikaspovilas8943 Рік тому

      @@ZNICH 🤗🤗🤗🤗

  • @krapikaspovilas8943
    @krapikaspovilas8943 Рік тому +1

    💛💙🤍❤️🤍

  • @hansony9502
    @hansony9502 Рік тому

    разместите пжст текст песни

  • @alexibykovski
    @alexibykovski Рік тому

    песня, к слову, хорошая, но надеюсь к альбому над звуком поработаете. успехов вам, без таболича оно проще будет)

    • @alesvondallwitz1482
      @alesvondallwitz1482 Рік тому

      гурт існуе ды з Таболічам! а ты рогі ірві з ножыкам, зашкварнік!

    • @alexibykovski
      @alexibykovski Рік тому

      @@alesvondallwitz1482 таболич, перелогинься

    • @alesvondallwitz1482
      @alesvondallwitz1482 Рік тому

      @@alexibykovski я не Таболіч, я фанат гурту, я 12 год у Польшчы жыву, я Алесь Васілеўскі, знайдзі мяне як табе трэба. я буду тое пісаць, бо тое праўда

    • @ZNICH
      @ZNICH  Рік тому

      @@alesvondallwitz1482 праўда ўтым, что вы проста пераказваеце словы Таболіча, якія усе чулі і які сам з 2016 года не напісаў ні воднага радка, а за яго гэта рабілі мы, Рутвіца, Максим Багдановіч і Народныя песьні. Вось вам праўда. Шаноўны) нават новы твор, да яго запісалі 4 радкі вакалу Таболіча і выдалі як Зніч, гэта нешта іншае нагадвае, а не творчасць.

    • @alesvondallwitz1482
      @alesvondallwitz1482 Рік тому

      ​@@ZNICH але ж вакал запісаны, ды песьня зьведзеная, а ў вас што? Znich тое НЯВАШАЯ маёмасьць, как зарабляць на ёй. вярнеця к.л пароль ад каналу, ды стварайця што заўгоднда без таго, на што НЯМАЕЦЯ права!