Бортнікі Убарцкага Палесся / Серыя 2 / Хочаш мэду есці, май вуллёў дзвесці...

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 12 бер 2024
  • "Бортнікі Убарцкага Палесся" - 2 серыя - Хочаш мэду есці, май вуллёў дзвесці і не ў адном месце.
    Іншыя серыі фільма:
    Бортнікі Убарцкага Палесся | Серыя 1 | Дынастыя Бартнікоў з вёскі Дзяржынск (Радзілавічы): • Бортнікі Убарцкага Пал...
    Бортнікі Убарцкага Палесся / 3 серыя / Яно ўжэ цягне як на охоце...: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    "Бортнікі Убарцкага Палесся" | 4 серыя | То як прыйдзеш і глядзіш, што пустыя: няма іх - аж настроеніе падае: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    "Бортнікі Убарцкага Палесся" / 5 серыя / Святы Зосім, мы цябе просім: чужыя роі ў нашы вуллі: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    БУП / 6 серыя / Було таке, шо ўвосені гледземо: поўны вулей мэду, поўны вулей: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    БУП / 7 серыя / У нашай "шпакоўні" больш мёду будзе, чым у вашым калодзежы: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    БУП / 8 серыя / Ета такое насякомае полезное, шо мо на свеце такога няма: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    БУП / 9 серыя / У кожнага пчалавода свае сакрэты, вам праўды ніхто не раскажа: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    БУП / 10 серыя / еслі яны мне тут пчолы дадуць - то мала не пакажыцца: • Бортнікі Убарцкага Пал...
    Гэта серыя прывядзе нас у свет бортнікаў і іхцікавага і цяжкага промысла.
    Гэтым разам мы з вамі будзем шукаць адказына пытанні: як тварыць, што гэты прмысел значыць для бортніка. Таксама будзем раскрыываць тэхнічныя бакі промысла.
    Але ж галоўнае: паслухаем сапраўдных прадстаўнікоў вялікіх дынастый бортнікаў розных вёсак Лельчыцкага раёна. Сярод іх яркія прадстаўнікі адказнага занятка, звязанага з пчоламі: дзед Рыгор з легендай пра бортніка і русалку; Уладзімір з ведамі пра вуллі; дзед Іван (паважаны прадстаўнік слаўнагарода Бурлевічаў) з ведамі пра жэнь і пчол; Мікалай, які паказаў як карыстацца жэнню і як рабіць "бортную васьмёрку", Якаў, які з любоўю і цеплынёю распавёў пра спадчыну сваіх дзядоў і "сваё" бортніцтва; Аляксандр, які паказаў дзедаву кнігу і распавёў пра свой досвед і станаўленне бортніка.
    І гэта не ўсё...
    Пішыце ў каментарах, што вас больш за ўсё ўразіла або што вам падалося незразумелым.
    Змест:
    0:00 Інтра
    0:11 Лукашэвіч Уладзімір (некалькі слоў пра сябе)
    0:47 У. (як выбраць месца)
    1:43 У. (як тварыць вулей)
    4:46 У. (што такое бабка)
    8:05 Бабовіч Рыгор (некалькі слоў пра сябе)
    8:51 Р. (адкуль род пачаўся)
    10:36 Р.(пра жэнь)
    12:40 Р.(пра пчаладзёра і звычаёвае права)
    13:44 Р.(натуральныя пагрозы існавання пчалы)
    15:40 Р.(бортнік і русалкі)
    16:13 Бурлевіч Іван (некалькі слоў пра сябе)
    17:00 І. (пра пчалу)
    17:32 І. (працэс вырабу жэні)
    19:20 І. (пагрозы пчолам (хімікаты, рапс)
    20:00 І. (пра клешча)
    20:43 Міхалкоў Мікалай (некалькі слоў пра сябе)
    23:06 М. (паказвае як узлазіць на дрэва і карыстацца жэнню)
    24:28 М. ("бортная васьмёрка")
    25:24 М. (з чаго "складаецца" вулей, як працаваць у вуллі)
    26:28 Казачок Аляксандр (некалькі слоў пра сябе)
    27:44 Маркевіч Якаў (некалькі слоў пра сябе)
    28:51 Я. ("памагаем маладым бортнікам")
    30:12 Я. (людзі як пчолы)
    30:36 Я. (мікратапонімы бортнікаў)
    32:12 Я. (вулей у прыданае)
    32:40 Я. (перадача промысла ў родзе)
    35:08 Я. (бортніцтва? а як вы называеце свой занятак?)
    39:45 Я. (цясло)
    40:27 Я. (унутры вулля)
    41:06 Я. (дзе стаціць вулля)
    41:47 Я. (хазяеваць)
    42:48 Я. (тварыць вулей)
    43:18 Я. (як працягваецца промысел)
    43:40 Я. (звычаёвае права маёмасці)
    46:17 Гаўрыленка Аляксандр (некалькі слоў пра сябе)
    46:56 А. (першы раз у бортніцтве)
    48:27 А. (дзядоўская кніга)
    48:57 А. (ляжак - для бортніка)
    49:57 А. (якое дрэва выбіраць)
    51:00 А. (дзедавы запісы сваёй гаспадаркі пчалінай)
    51:30 А. (колькі вуллёў трэба і дзе ставіць)
    52:35 А. (калі пачынаць тварыць? пра час працы бортніка)
    53:40 А. (лазьбень)
    53:58 А. (васкадаўка)
    54:13 А. (лапатка,нож-медарэз)
    55:15 А. (лесвіца)
    55:44 А. (колеса)
    56:55 А. (жэнь)
    58:45 А. (ліпаўка)
    59:08 А. (бонда)
    59:35 А. (з хлебам у лес)
    1:00:07 А. (пра дзеда)
    1:00:34 А. (некалькі слоў пра жэнь)
    1:01:04 А. (знакі бортныя)
    1:01:43 А. (выдзяраць пчолы)
    1:02:07 А. (прыкметы ад дзеда)
    1:03:04 А. (медавуха)
    1:03:36 А. (шкоднікі)
    1:05:20 А. (захаванне промысла)
    Крыніцы:
    Экспедыцыйныя запісы 2017 года (Удзельнікі: Іван Осіпаў, Рэгіна Гамзовіч).
    Мантаж відэа і гука: @mstislavl (Дзяніс Касцюкевіч), Іван Осіпаў

КОМЕНТАРІ • 26

  • @kittysh2476
    @kittysh2476 22 дні тому +1

    якія людзі! скарб!

  • @woleczka4746
    @woleczka4746 2 місяці тому +2

    Дзякуй за такую выдатную працу, вельмі не хапала такога кантэнту. Працягваеце, калі ласка, рабіць тое, што робіце.

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому +1

      Трэба дзякаваць тым самым спадчынным бортнікам і іх вялікім сем'ям і дынастыям - што яны падзяліліся скарбам сваім і захавалі да нас - каб праз 600 год сустрэць бортніка :)

  • @hvedar-nabilkin
    @hvedar-nabilkin 2 місяці тому +2

    Дзякуй вялікі! Як заўседы цікава і пазнавальна

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому

      Дзякаваць трэба таксама галоўным героям - яны цікавыя асобы з глыбокім разуменнем і сваім успрыманнем света:)

  • @mastersurala
    @mastersurala 2 місяці тому +2

    молодцы! спасибо за видео!

  • @lexandr4161
    @lexandr4161 Місяць тому +1

    Много интересной и познавательной информации, спасибо! У меня стоит одна колода, и даже пчелы как-то залетели туда, но муравьи их выгнали и мед весь своровали. Как с ними бороться не знал, а химию сыпать не хотелось. Советы старых бортников очень ценны..

    • @bortnictva
      @bortnictva  Місяць тому

      Так, мурашы такія шкоднікі - калі знайшлі - то паратунку няма. Сапраўды ёсць розныя сродкі аховы - амаль у кожнай серыі пра іх распавядаюць

  • @pinceroff
    @pinceroff 2 місяці тому +1

  • @samsnits5462
    @samsnits5462 2 місяці тому +2

    Даўно чакаў нешта падобнае. Было б ня дрэнна яшчэ якую небудзь кнігу надрукаваць пра бортніцтва. Дзякуй за працу

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому

      Кніга ўжо ёсць і не адна. "Бортніцтва - сувязь часоў" і "Лясное бортніцтва"
      :)) прыйдзе час - будзе і яшчэ.
      Дзякую за водгук

    • @samsnits5462
      @samsnits5462 2 місяці тому

      ​@@bortnictva Дзякуй. Трэба набыць

  • @Pavel_German
    @Pavel_German 2 місяці тому +2

    Вялікі дзякуй за вашу працу і за відэа, цікава было паглядзець. Сам займаюся пчолами, але у альпійскіх вуллях. У нашай мясцовасці не ведаю бортнікау. Часта бываю у Налібоцкай пушчы, добра яе ведаю, і толькі у адным мейсцы бачыу тры калоды на адным дубе, але хутчэй за усё закінутыя.

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому

      Можа ёсць фотаздымкі тых калод (ask@bortnictva.by). Я ведаю, што ў Налібоцкай пушчы было бортніцтва, захоўваліся сляды бортніцтва яшчэ на пачатку 2000-х.
      Але гаспадароў, старых бортнікаў вельмі верагодна зусім не засталося.

    • @Pavel_German
      @Pavel_German 2 місяці тому

      @@bortnictva есць, трошкі пазней прышлю

  • @user-cl3yh5wt2w
    @user-cl3yh5wt2w 2 місяці тому +1

    Колькі працы вы зрабілі Іван для бортніцтва, няхай вам вернецца!

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому

      Дзякую, але колькі б я не зрабіў - галоўныя героі маюць такую ж каштоўнасць для нас усіх.

  • @user-ml4lw8qt6m
    @user-ml4lw8qt6m 2 місяці тому +4

    Якія цікавыя людзі, вельмі сціплыя. Дзякуй ім за тое, што яны зберагаць спадчыну сваіх дзядоў! А мы адчуваем дух тых часоў!

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому

      Людзі - вялікі скарб, а тыя веды, што яны захоўваюць гадамі і стагоддзямі - вялікая каштоўнасць.

  • @user-rd4vy2qp4h
    @user-rd4vy2qp4h Місяць тому +1

    Доска поверх довжи називаєца снет

  • @user-is9gz8bw1d
    @user-is9gz8bw1d 2 місяці тому +4

    Шмат цікавых момантаў у гэтай справе. Але больш за усе цікавыя людзі якія гэтым займаюцца. У іхніх гутарках вялікі сэнс - любоў да прыроды, а так сама памяць пра свой род.

    • @bortnictva
      @bortnictva  2 місяці тому

      Кожнае слова гэта скарб, бо слова нясе памяць пакаленняў.

  • @18Bees
    @18Bees 2 місяці тому +3

    I'll be there ♥

  • @user-xw6ne9et5l
    @user-xw6ne9et5l 2 місяці тому +4

    Білоруська мова прекрасна , чудово розумію без перекладача

  • @user-rd4vy2qp4h
    @user-rd4vy2qp4h Місяць тому +1

    Доска поверх довжи називаєца снет

    • @bortnictva
      @bortnictva  Місяць тому

      Так, правільна. Ёсць яшчэ некалькі лакальных назваў - сняток, снець, дошка і інш.