Дрозды - Беларуская Мова (Прэм’ера 2022)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 28 вер 2024
  • СТАЦЬ СПОНСАРАМ КАНАЛА:
    / @drozdys
    Мы маем вялікую колькасць песен на беларускай мове, але пра берускую мову песен ня шмат! "Беларуская мова" - чарговы сумесны твор гурта Дразды і паэта Леаніда Пранчака.
    Слухаць тут: band.link/Droz...
    Словы: Леанід Пранчак
    Музыка: Віталь Карпанаў
    Гук: Слава Трыбухоўскі, Дзмітрый Білаш
    Рэжысёр - Ганна Герт
    Аператар-пастаноўшчык - Аляксандр Вавілаў
    Лінейны прадзюсар - Любоў Вавілава
    Гафер - Віктар Зайцаў
    Мастак-пастаноўшчык - Дзмітрый Герт
    Грым - Таццяна Нагорная
    Касцюм - Вольга Гілёва, Таццяна Стасіловіч
    Колеракарэкцыя - Ігар Курбанаў
    Акцёры - Арына Варапаева, Алена Дземідовіч, Раман Нагорны.
    Дзякуем турыстычнай вёсцы "Белыя лугі".
    БЕЛАРУСКАЯ МОВА
    Як ручаёк лясны
    У ранiшняй цішы,
    Звiнiць i ўдаль плыве,
    Як пошум спелай нiвы,
    Як зорны перазвон -
    Мелодыя душы, -
    Маёй Айчыны спеў -
    Высокi i праўдзiвы.
    Ты бабуліна казка,
    Ты матуліна ласка,
    Ты гаючая краска,
    Ты ад болю замова.
    Хлеб на чыстым абрусе,
    Храм, дзе Богу малюся,
    Ты душа Беларусі
    Беларуская мова!
    Успомнiм, хто мы ёсць,
    Што мы - гаспадары!
    У еднасцi людской,
    А не ў зацятай змове
    Давайце гаварыць,
    Давайце гаварыць
    На роднай, на сваёй,
    На беларускай мове.
    Ты бабуліна казка,
    Ты матуліна ласка,
    Ты гаючая краска,
    Ты ад болю замова.
    Хлеб на чыстым абрусе,
    Храм, дзе Богу малюся,
    Ты душа Беларусі
    Беларуская мова!
    Любоўю Беларусь
    Мы здолеем сагрэць.
    Радзімая зямля,
    Майго жыцця аснова.
    Не дай памерці нам,
    Не дай нам анямець!
    Мы будзем жыць датуль,
    Пакуль жывая мова.
    Ты бабуліна казка,
    Ты матуліна ласка,
    Ты гаючая краска,
    Ты ад болю замова.
    Хлеб на чыстым абрусе,
    Храм, дзе Богу малюся,
    Ты душа Беларусі
    Беларуская мова!
    Словы: Леанід Пранчак
    Музыка: Віталь Карпанаў
    Аранжыроўка гурт "Дразды":
    Ілля Немыцька - баян,
    Сяргей Кісялёў - бас-гітара,
    Андрэй Маўрын - ударныя,
    Раман Гарбацкі - электра-гітара,
    Фёдар Шахлевіч - перкусія,
    Канстанцін Цеўрызаў - саксафон.
    Саундпрадзюсірванне,звядзенне, мастэрынг:
    Слава Трыбухоўскі,
    Дзмітрый Білаш
    Группа Дрозды в соц.сетях:
    TikTok: / drozdy_band
    VK: drazdy
    Facebook: / drazdy
    Instagram: / drozdy_band
    Telegram: t.me/drozdy
    OK: ok.ru/group/44...
    Организация концертов: +375(29)313 06 28

КОМЕНТАРІ • 441

  • @ЛИДИЯПОТАПОВИЧ
    @ЛИДИЯПОТАПОВИЧ Рік тому +62

    Як прыгожа гучыць наша мова. Дзякуй за цудоўную песню.

  • @brkvn
    @brkvn 2 роки тому +83

    Дзякуй вам за тое, што займаецеся развіццём беларускай культуры і захоўваннем беларускай мовы

  • @АнжеликаДемидова-й7е

    Пачуеш такія песні і хочацца размаўляць на беларускай мове. І “хлеб на чыстым абрусе” бабулін, і яркія карцінкі вясковага дзяцінства ўсплылі ў маёй памяці...
    Дзякуй, хлопцы!

  • @ИринаМихалёнок-к4б
    @ИринаМихалёнок-к4б 2 роки тому +244

    Дзякуй вам ,хлопцы,за такия песни. Дзякуй Богу,што у Беларуси такая цудоуная моладзь!!!!!

  • @maxim1976yn
    @maxim1976yn Рік тому +85

    Менавіта так. Пакуль жыве мова - жыве і Беларусь. Не забываем, хто мы ёсць.
    Вялікі ДЗЯКУЙ!

    • @ЮрийСмит-в6ь
      @ЮрийСмит-в6ь 6 місяців тому

      А Вы когда родились?

    • @oleksandr3569
      @oleksandr3569 6 місяців тому +1

      Нажаль багато білорусів не говорять білоруською мовою, тепер вони росіяни

    • @АлександрН-о6с
      @АлександрН-о6с 5 місяців тому +5

      ​@@oleksandr3569Дарагі чалавек, беларус-гэта ні нацыя, гэта - стан душы. У свой час у нас было чатыры дзяржаунымі мовы і нічога з намі ні стала. Будзьце прасцей, шануйце сваё, але ні вучыце суседа, як жыць.

    • @Елена-л3л3ж
      @Елена-л3л3ж Місяць тому

      @@oleksandr3569 вас это напрягает? Многие белорусы и на украинском говорят и что ?

    • @Елена-л3л3ж
      @Елена-л3л3ж Місяць тому

      @@АлександрН-о6с спасибо за умный ответ, немного учу белорусский язык .Какой он красивый

  • @ЮрийДикевич-х1с
    @ЮрийДикевич-х1с 2 роки тому +143

    Цудоўная песня, вельмі душэўнае выкананне.!!!Поспехаў! І дзе б ні шоў, і дзе б ні быў я, сэрцам да цябе імкнусь - мая Радзіма Беларусь! Так трымаць!!!!!

  • @petersonik9303
    @petersonik9303 Рік тому +26

    Цудоўная песня, малайцы хлапцы, так трымаць! Наша МОВА- наша ГОДНАСЦЬ! Заўжды з задавальненнем Вас слухаю.

  • @ВераВатйюль
    @ВераВатйюль Рік тому +28

    Сапраўды цудоўны тандэм, шыкоўны спеў і шчырыя прызнанні ў любові да роднага слова Леаніда Пранчака.Няма ў цэлым свеце прыгажэй ,чым наша гаючая мова. Слухаеш і вялікай гордасцю напаўняюцца сэрца і душа за такіх слынных маладых людзей.На доўгія гады вам творчага патэнцыялу,натхнення і беражыце родную мову . З павагаю Вера Вайцюль.

  • @ЕленаЗемлячкина
    @ЕленаЗемлячкина 2 роки тому +60

    Якая прыгожая песня. Бярэ за душу так, што дрыгота прабирае. Вы лепшыя, дзякуй Вам вялики.

  • @vadimnej4784
    @vadimnej4784 2 роки тому +52

    Малайцы, вельмі прыгожы і эмаціянальны кліп! Згоден з вамі, у нас-патрэбна быць родная мова! Кожны народ, размау́ляе на сваёй роднай мове... Чаму у нас зусім не так,чым мы хужэй за іх,што нам недазваляе гэта зрабіць?!

    • @ladushkaaladushka8805
      @ladushkaaladushka8805 Рік тому +3

      У нас яна ёсць, родная мова была и будзе. Боллю адкликаюцца у сэрцы 90я,калi, так званная "элiта" галасавалс супраць яе. А потым у 2020 скакалi па вулiцам i крычалi, што усе гэтыя годы iм забаранялi размауляць на беларускай мове. Я навучалася у школе, i у нас усе прадметы, акрамя замежнай i рускай мовы, выкладалi на беларускай. Школа iснуе i да гэтуль. А казачнiкам i брахунам, ганьба!

  • @svetageroi5351
    @svetageroi5351 Рік тому +24

    Як прыгожа ,як прыемна слухаць ,да сэрца ,наша мова ! Дай Бог ,будзе так ,як пяецца у гэтай песнi. Дзякуй ,нiзкi, поклон ,вам,даражэнькiя!

  • @АлександрЮшкевич-ч5ю

    Я чакаў гэтую песьню некалькі месяцаў! І вось, нарэшце!!!! Зараз не сьпіцца, ноч, 1:43, кручу гэтую песьню ўжо з гадзіну, і малюся, малюся за Беларусь. Дзякуй Драздам, дзякуй спадару Віталю, дзякуй кожнаму, хто ствараў гэты цуд. Сэрца баліць, душа баліць, але ваша творчасьць гэтую боль суцяшае!

  • @ЮлияЮлечка-е5ф
    @ЮлияЮлечка-е5ф 2 роки тому +39

    Якая наша мова прыгожая❤️

  • @panusialan
    @panusialan 2 роки тому +57

    Шмат эмоцый можна перажыць за гэтым кліпам👏 Цудоўна

  • @redfox6303
    @redfox6303 2 роки тому +47

    Дзякуй вам, хлопцы!!! Вялікі дзякуй!!!

  • @user-kd6xz4ld5t
    @user-kd6xz4ld5t 2 роки тому +45

    Такая захапляльная душэўная песня! Дзякуй вам за гэтую чыстую беларускую душу!

  • @НаталияМорозова-м6н
    @НаталияМорозова-м6н 2 роки тому +31

    Хлопцы шчырае дякуй!

  • @sportlife2153
    @sportlife2153 Рік тому +29

    Дзякуй вялiкi хлопцы - майстры сваёй творчай справы!!!

  • @mariadanovskaya9914
    @mariadanovskaya9914 2 роки тому +44

    Дзякуй за выдатнае выкананне!👏 Вельмі душэўны кліп атрымаўся!❤ Цудоўна !!! Малайцы!!!👏

  • @ТатаТумеля
    @ТатаТумеля 10 місяців тому +18

    Плачу! Гэта проста цудоўны заклік да беларусаў.

    • @AksanaUlanovich
      @AksanaUlanovich 6 місяців тому

      І я - плачу. ...

    • @user-dm1ki8mb9u
      @user-dm1ki8mb9u 4 місяці тому +1

      Я не плачу, але сэрца пяшчотна сціскаецца ад словаў пранікненых

  • @РаманАндрэеў-т6н
    @РаманАндрэеў-т6н 2 роки тому +68

    Віталій Карпанаў вялікі дзякуй вам і вашаму гурту ДРАЗДЫ за цудоуную працу!Калі ласка рабіте боляй такіх песян на мове Беларусі моцна патребны такія трекі

  • @vitalijvitkovskij5131
    @vitalijvitkovskij5131 Місяць тому +1

    Просто круто привет из Литвы ❤❤❤❤❤🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹🇱🇹

  • @dochka_bossa
    @dochka_bossa 2 роки тому +32

    Дзякуй вам за гэтую песню! Песня аб тым, пра што нельга не гаварыць!!

  • @Vitavt_
    @Vitavt_ 2 роки тому +37

    малайцы, вы не словамі а справай паказваеце любоў да Радзімы. Вы прыклад для ўсіх беларусаў!

  • @Vadim-144
    @Vadim-144 Рік тому +43

    *Я сам не Белорус, но заверяю,*
    *Белорусская земля рождает*
    *Таких певцов и песни, в которых слышится Дыханье Рая!*
    *Копайте глубже, в Мове Белорусской КЛЮЧ и резонансы.*

    • @AksanaUlanovich
      @AksanaUlanovich 6 місяців тому +4

      Так так - гучыць неяк неверагодна кранальна, у кожным слове, кожным сказе.

    • @Ю76007
      @Ю76007 4 місяці тому +3

      Дзякуй ❤

  • @МарыляХмялеўская
    @МарыляХмялеўская 2 роки тому +47

    Вельмі кранальна. Дзякуй ❤️ Жадаю поспехаў, і канешне, на роднай мове!

    • @ЕленаБайбатырова
      @ЕленаБайбатырова Рік тому +2

      Я родилась в беларуской вески но живу замужем в России давно но родной язык никогда не забуду потому что я до. Сих пор гавара на нём молодцы хлопцы !!!удачи издоровья им всем !!!!привет родине из России!!!!

  • @НаталияКазак-р4д
    @НаталияКазак-р4д Рік тому +15

    Вітаю, Дразды! Як прыемна слухаць! Цёпла на душы зрабілася! Вельмі прыгожа! Моладзь выцягвае з забыцця мовы. Абдымаю Вас моцна!

  • @НатальяУрбанович-и6д

    Дзякуй, вам, Дразды, за вашы песнi!

  • @Тутэйшы1977
    @Тутэйшы1977 Рік тому +5

    Миллион падабаек.люблю вас хлопцы!мова святое. Будзе усё добра,!

  • @svetlanakotskaya6407
    @svetlanakotskaya6407 2 роки тому +14

    Кожная песня - шэдэўр🔥🔥🔥

  • @Яўген-ъ9р
    @Яўген-ъ9р 2 роки тому +31

    Цудоўна!!!
    Я дачакаўся студыйнага запісу "Беларускай мовы" )))

  • @Dffkc5647
    @Dffkc5647 Рік тому +55

    Без Беларускай Мовы, не будзе не Матулі, не Хаты Батькоу́.

    • @zannatsarikevich8677
      @zannatsarikevich8677 8 місяців тому +5

      Не будет самой Беларуси .
      Застануцца і маці,і бацька,і хата,если живы будут.Спасибо Карпанову за его любовь к белорусской мове.

  • @ПтушкіЮрася
    @ПтушкіЮрася 2 роки тому +10

    дзякуй вялікі

  • @Vika-hs3th
    @Vika-hs3th 8 місяців тому +5

    Дзякуй за беларускую мову!!!!

  • @arabian_night_alladin
    @arabian_night_alladin Рік тому +5

    Вельмi цудоуная песня!!

  • @ОООДивитек
    @ОООДивитек 2 роки тому +19

    Да слёз...Дзякуй.ня дайце нам анямець

  • @ВасилийБоровик-э9з

    Дзякуй , што вы пра родную мову спяваеце. Лайк вам и павага ад сямьi Баравик з г. Баранавiчы.

  • @volha9800
    @volha9800 2 роки тому +8

    Ребята !!! Вы лучшие !!!!

  • @Alexander-zr9xz
    @Alexander-zr9xz 2 роки тому +19

    Дзякуй, хлопцы! Вы лепшыя!

  • @levestar2618
    @levestar2618 2 роки тому +14

    Шчымлівая, пяшчотная песня. Дзякуй за прыгажосць і сувязь з радзімай!

  • @ДмитрийЛиверпуль
    @ДмитрийЛиверпуль 2 роки тому +20

    Паглядзіце на адзенне?!які прыемны колер у нашых зямлякоў?!у кліпе ярчэй за грэбень пеўня нічога няма!Карпанаў і калектыў, гэта сіла вескі Беларусі!

  • @ИринаСесицкая-ф1к
    @ИринаСесицкая-ф1к 2 роки тому +14

    Дзякуй! Чарговая цудоўная песня!! Поспехаў вам і авацый👏👏👏👏👏👏

  • @АндрейМорозов-щ3щ
    @АндрейМорозов-щ3щ 2 роки тому +8

    ДЗЯКУЙ!

  • @МихаилБогунь
    @МихаилБогунь 2 роки тому +15

    Як заўсёды - бярэ за душу 😥🔥🔥

  • @tanyvelikzhanina4063
    @tanyvelikzhanina4063 2 роки тому +10

    Ребята спасибо! Просто спасибо!!!!!!!!!!!

  • @СветланаМ-с5у
    @СветланаМ-с5у 2 роки тому +84

    Очень красиво, берёт за душу и почему-то слёзы наворачиваются на глазах

  • @thelebenlifemusic4370
    @thelebenlifemusic4370 Рік тому +3

    Dziakuj! Wielmi pryhoża!

  • @user-fd6ye1bo8n
    @user-fd6ye1bo8n 2 роки тому +11

    Вялiкi дзякуй! Так прыемна глядзець i слухаць. Кранае да слёз...

  • @motyabro3624
    @motyabro3624 2 роки тому +8

    Супер.

  • @AlAl-qn2gd
    @AlAl-qn2gd 2 роки тому +8

    Донецк. Искренне рад за белорусов, что у них есть такие правильные песни и музыканты.

  • @ИльяЖук-м5р
    @ИльяЖук-м5р 2 роки тому +26

    Беларуская мова нічога не значыць без народа як і народ без яе

    • @ЕленаБайбатырова
      @ЕленаБайбатырова Рік тому +1

      Я из Беларуси родом живу в России спасибо за. Песни зямели!!! Здоровья вам!!!

  • @ВадимГончаров-о4п
    @ВадимГончаров-о4п 2 роки тому +15

    Спасибо за песню.!!!!!

  • @ІгорВащук-к6н
    @ІгорВащук-к6н 2 роки тому +2

    Дуже гарна у вас мова і дуже гарні пісні! Не цурайтесь мови!!!

  • @ЕленаСим-ф2з
    @ЕленаСим-ф2з 2 роки тому +11

    Якая мілагучная песня ❤️🔥 Заўсёды ў душы 😍

  • @Nova-k3h
    @Nova-k3h 2 роки тому +16

    Отличный,душевный клип,
    Молодцы ребята,Спасибо вам за ваш труд!

  • @МаринаСвирбутович
    @МаринаСвирбутович 2 роки тому +12

    Супер! Як душэўна і кранальна! Здорава!!!

  • @miroslavholovach7188
    @miroslavholovach7188 Рік тому +2

    Дуже гарно! ❤❤❤❤❤

  • @coffeetime3293
    @coffeetime3293 2 роки тому +8

    Да слез ❤️❤️👏👏👏👏👏💪💪💪👏👏👏👏

  • @ДиНат77
    @ДиНат77 2 роки тому +18

    Ребята, Вы лучшие!!! Очень душевная песня. Спасибо. 🇧🇾🇧🇾🇧🇾❤️❤️❤️

  • @ЦукіНакамура
    @ЦукіНакамура 2 роки тому +16

    Вялікі дзякуй!❤️‍🔥

  • @alesya_protarget
    @alesya_protarget 2 роки тому +6

    Дзякую за вашу творцасць!!!

  • @aleksloisha3116
    @aleksloisha3116 2 роки тому +10

    Дзякую, дзякую за выдатную песню.слезы на вачах....яшчэ трохі, трошкі папрацаваць на чужыне і усе- да вёскі,дом,лес, рэчка і родная зямля!!

  • @ЕлегнБатаева
    @ЕлегнБатаева 2 роки тому +8

    Хлопцы, дзякуй Вам!!!

  • @ЛилияЛукьянова-ы5й
    @ЛилияЛукьянова-ы5й 2 роки тому +12

    Цудоўна!!!дзякуй!

  • @АляксандрНовік
    @АляксандрНовік Рік тому +3

    Цудоўны сьпеў.

  • @ЮрийГорбач-х8ы
    @ЮрийГорбач-х8ы 2 роки тому +128

    Дзякуй! Па беларуску, душэўна і мілагучна! Кранае да глыбіні душы. Прыемна, што ёсць такія гурты у нашай краіне. Поспехаў Вам, Віталь!

  • @my_animals
    @my_animals 10 місяців тому +1

    Така співуча мова!! Відеоряд чудовий!!

  • @rybin3572
    @rybin3572 2 роки тому +6

    Вялікі дзякуй вам за родную мову. Вы цудоўныя. Пашырайце і далей любоў да роднай мовы.

  • @СветаКовалевская-ъ5м

    Ребята,спасибо большое за музыку, слова,за красивый клип,за слёзы в моей душе, за любовь к Белоруссии, за такую гармонию в вашем творчестве! Вдохновения вам в вашем творчестве!

    • @drozdys
      @drozdys  2 роки тому +2

      Дорогие слова спасибо !!

  • @КатяОстапук-у4ф
    @КатяОстапук-у4ф 10 місяців тому +1

    Вялики дзякуй за беларускую мову!!! Вельми прыемна слухаць!!! Такога напрамку и дзяржыцесь!!!

  • @Sokol-Kutalovski
    @Sokol-Kutalovski 2 роки тому +30

    Ўсё пачынаецца з простых слоў!!! ПРОСТЫЯ СЛОВЫ-ПРОСТЫЯ РЭЧЫ!Дзякуй,калі ласка ,прабачце,як справы і гэтак далей.Пішыце на роднай мове ў сац.сеткках,перавядзіце тэлефон на мову,чытайце кнігі нашых аўтараў,слухайце нашыя песні і праз поўгады здзівіцеся таму што вашыя блізкія ці супрацоўнікі ўжо шпараць на трасянцы)),Мне 35гадоў і на мове пачаў размаўляць 3 гады таму,а зараз нават "думаю па-беларуску" .Бывае сумна ад таго што большасць беларусаў размаўляе на мове краіны якая яе акупавала і якая знішчае маю красуню БЕЛАРУСЬ.

    • @VL-iz1vv
      @VL-iz1vv 2 роки тому +7

      Вольна гучы наша Роднае Слова,
      Матчына Мова,
      Мова Дзядоў, Мова Продкаў,
      Не дазволім зганьбіць цябе.
      Вечна будзеш гучаць
      Ты с усіх навакольляў і асяродкаў.
      Жыве Беларусь!

  • @rcdrifterby6085
    @rcdrifterby6085 2 роки тому +29

    Песня и клип просто шедевр. Очень красивая песня и душевный клип!!!

  • @EvgenyZhulpa
    @EvgenyZhulpa 2 місяці тому +1

    Ад душы и да слёз. Як бы вёсачки нашыя не вымирали, назаусёды у сэрцы родны куточак, родная мова, памяць а б тым, як з маленства прывили любоу да Радзимы. Гэтага николи ад душы не адняць.

  • @maramacka
    @maramacka Рік тому +6

    Шчыры дзякуй за вашую творчасць! Я першы раз пачула вашыя песьні, знайшоўшы гэтую... Мова фармуе ментальнасць народу. Вельмі кранальная песня, цяпер адна з маіх улюбёных. Буду слухаць у Спотыфай :)

  • @СергийГерманюк
    @СергийГерманюк Рік тому +4

    ВАУ!!!! Честно..весьма недооценил я ранее Карпанова и его творчество...(а из за того что и мало что слушал)))
    Большое ЧУВСТВО СВОЕЙ КУЛЬТУРЫ И своего места в чвоём народе ЕСТЬ!!!

  • @lanasin6137
    @lanasin6137 2 роки тому +11

    Сардэчнае Дзякуй💖 Вельмі прыгожа🌼
    На жаль толькі у́ песнях і вершах можна пачуць Нашу Мову Беларускую🌹💯 Яшчэ раз Вялікае Шчырае Дзякуй 💖☑️ Здароу́я, Шчасця, Радасці ВАМ і Вашым Сем'ям 🌹💯☑️Поспехау́ у Творчасці👍

  • @ЕкатеринаОсмоловская-щ4щ

    Хлопчыкі, родненькія, якія вы малайцы!!! ❤Вельмі кранальна і шчыра! Вялікі дзякуй за вашу творчасць! Захапленне, слёзы, радасць❤❤❤

  • @iramaleiko
    @iramaleiko 2 роки тому +14

    Да, супер!!!!!!👍👍👍👏👏👏❤️❤️❤️ Очень душевно 🙏

  • @SOBOLMUSIC
    @SOBOLMUSIC 2 роки тому +12

    Очень! По мне лучшая работа. Молодцы.

  • @Спадарыня-с8в
    @Спадарыня-с8в Рік тому +2

    Шчыра дзякую! Кранальна да слёз! І родная мова , і родная Беларусь заўсёды ў сэрцы.

  • @katerinakozak3024
    @katerinakozak3024 Рік тому +1

    Вельмі прыгожая песня атрымалася , ад душы Дзякуй ! Да слёз ....

  • @Fox_dynasty
    @Fox_dynasty 2 місяці тому +2

    Не забывайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі
    -Багушэвіч

  • @slavikys9
    @slavikys9 2 роки тому +26

    Какая невероятно чудесная, чистая, светлая песня, равно как и великолепный тенор исполнителя. Неописуемо прекрасная беларусская природа является, вероятно, благодатной почвой для появления чудесных теноров, льющих бальзам на душу своими потрясающими вокальными руладами.
    Песня невероятно трогательная и немыслимо нужная и важная ныне, как, впрочем, и всегда. Это песня о родном местечке каждого жителя планеты Земля - порой скромном, невычурном и невзрачном, однако, именно за этой скромностью стоит нечто самое близкое душе, самое трепетное и непоколебимо величественное.
    Спасибо, Дрозды! 👍😉

  • @ТатьянаБоскина
    @ТатьянаБоскина 2 роки тому +11

    Очень красивая песня.Спасибо Вам !!!

  • @ЮрийСмит-в6ь
    @ЮрийСмит-в6ь 6 місяців тому

    Душа Белоруси это еë люди.!!!!!

  • @mpv4388
    @mpv4388 2 роки тому +12

    Малайцы!!! Только так і нейнакш. У нас прыемная мова, меладычная.

  • @Sanyolik
    @Sanyolik 3 місяці тому +1

    Брати, тримайтеся!

  • @vladislavdysluk
    @vladislavdysluk Рік тому +3

    То чувство когда есть Белорусские корни, 👍🏻👋🏻

  • @alezijust5430
    @alezijust5430 Рік тому +4

    Дзякуй вяли́ки!

  • @ДзмітрыйАкуліч
    @ДзмітрыйАкуліч 2 роки тому +8

    Дзякуй!) Мова - гэта скарб!

  • @gouok4500
    @gouok4500 2 роки тому +8

    🔥👏💛

  • @PolinaPlatonova-s7b
    @PolinaPlatonova-s7b 11 місяців тому +1

    Спасибо вам отдуши! 😢

  • @Belarus-kf2pn
    @Belarus-kf2pn 2 місяці тому +1

    Падтрымлiваю !!!!!❤

  • @larysaasheichyk8295
    @larysaasheichyk8295 3 місяці тому +1

    Хлопцы вы супер

  • @user-ss1-i6z
    @user-ss1-i6z 2 роки тому +9

    ❤❤❤ Люблю!!! Чакаю вас сёння у Полацку!!!

  • @rolandsto
    @rolandsto 2 роки тому +7

    Дзякуй. Кранальная, душэўная песьня. Нейкая родна яна :0

  • @enzobullons9222
    @enzobullons9222 11 місяців тому +1

    Цудоуна!!! Дзякуй!! Лайк.

  • @ТатьянаПыжик-у5с
    @ТатьянаПыжик-у5с 7 місяців тому +1

    Спадабалася песня. Вялікі дзякуй, вам шаноўныя Дразды

  • @serggorbatski
    @serggorbatski 2 роки тому +12

    Віталя, прыгожа! 👏

    • @drozdys
      @drozdys  2 роки тому +4

      Дзякуй Сярожа !!!

  • @НатальяГетман-я4м

    Благодарю! Трогает за душу! Браво!