Данчык - Я ад вас далёка (1985)

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 15 жов 2024
  • Словы Янкі Купалы
    rv-blr.com/vers...
    Я ад вас далёка, бацькаўскія гоні,
    На чужое неба ўжо гляджу сягоння,
    Але думкай, сэрцам толькі вас я знаю,
    Як і жыў, жыву я ў сваім родным краю.
    І няма на свеце так вялікай меры,
    І няма на свеце так каваных дзвераў,
    Каб хоць на часіну ў будні ці ў нядзелі -
    Беларусь са мною разлучыць пасмелі!
    Я ад вас далёка... скажуць гэтак людзі...
    Але хто заглянуў у чужыя грудзі
    І паняў хто шчыра той агонь і мора,
    Што гарыць, бушуе і аб чым гавора?
    Пойме толькі гэта, хто аж да сканання
    Не пазнаў спакою, не пазнаў прыстання;
    Каго доля-ведзьма ад самой калыскі
    Кідала па свеце, як той ліст вятрыскі.
    Я ад вас далёка... А дзе ні гляджу я
    Дома толькі думка днюе і начуе;
    Знаю толькі пушчы Белавежскай гоман,
    Знаю толькі рэчку з плытнікамі Нёман.
    Дзе ў чужыне будзе сад так гадаваны,
    Дзе такі там хорам важна збудаваны,
    Што мне замянілі б хату і бярозкі,
    Хату і бярозкі беларускай вёскі?..
    Я ад вас далёка... Дзеліць нас паўсвета,
    А жыву ж я з вамі і зіму, і лета;
    Чую з вамі ўвосень непагоды песню,
    Цешуся з праталін вольнага прадвесня,
    І ці сонца ўзыйдзе, і ці сонца зайдзе, -
    Вечна з думкай там я, мой спакойны край дзе;
    З выраю як толькі сустракаю гусі,
    Весці ў іх пытаю з роднай Беларусі.
    Я ад вас далёка... Жыву між чужымі,
    Чую ж вашы песні, водклік шлю сваімі;
    Дабываю песні ад душы, ад сэрца,
    эАж бы сам за імі к вам ляцеў, здаецца.
    Не зрабіць нікому гэткай дамавіны
    І не вырыць ямы гэтакай глыбіны,
    Каб у іх з вачэй мне Беларусю-маці,
    Як людзей хаваюць, гэтак пахаваці.
    Я ад вас далёка... Божа ты мой мілы!
    Неразлучны з вамі да самой магілы,
    Не пакіну думаць світам і ўпацёмку:
    Як там жывіцё вы, як жыве старонка?
    А хоць дасць мне доля ў дамавіне мейсца,
    Ўстане цень з зямлі мой, на крыж абапрэцца
    І ў той бок глядзеці будзе век нязводна,
    Дзе ляжаць загоны Беларусі роднай.
    1910

КОМЕНТАРІ • 7

  • @anastasiyajurkevits7901
    @anastasiyajurkevits7901 4 роки тому +7

    Дзякую за чароўныя ўспаміны

  • @ЛёшаБобылев-з9ъ
    @ЛёшаБобылев-з9ъ 3 роки тому +5

    Дзякуй пан Данчык,памятаем і заўсёды чакаем вас!

  • @АллаНикитина-ш2к
    @АллаНикитина-ш2к 3 роки тому +4

    Вялiкi сум ад гэтай песьнi i ад таго, што яе спявае чалавек, якi пражыу свае жыцце далека ад Беларусi.

  • @ВасяПупкин64
    @ВасяПупкин64 3 роки тому +4

    Это просто ЛЕКАРСТВО ДЛЯ ДУШИ 🌟🌟🌟🌟🌟🌟🌟👍👍👍

  • @ОмарХайям-п6б
    @ОмарХайям-п6б 3 роки тому +3

    ПАДЗЯКА

  • @viktarpiatrouski5346
    @viktarpiatrouski5346 2 роки тому +2

    Якія прыемныя моманты успамінаюцца пад гэты цудоу́ны голас.

  • @art-os9612
    @art-os9612 5 місяців тому

    40 год а нажаль актуальна