Размовы ля студні. Дзеці ў касцёле

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 14 кві 2024
  • Ці варта прыводзіць да касцёла малых дзяцей? Што рабіць з імі пад час імшы? Як паводзіць сябе бацькам? Святар, псіхолаг і маладая маці гавораць пра дзяцей ў касцёле.
    Падтрымайце працу Радыё Марыя сваімі ахвяраваннямі:
    * званок з гарадскога нумару на нумар 8 902 101 45 45 (ахвяра 5 руб.)
    * праз сістэму СМС-IPay
    * праз сістэму ЕРИП "Расчёт"
    * праз сістэму Web-pay
    * беспасрэдна на наш рахунак РадиоРМ: УНП 192658625 Р/С ВY35UNBS31350367590050009933 ЗАО "БСБ Банк" г. Мінск, БИК UNBSBY2X
    Падрабязная інфармацыя на нашай старонцы:
    radiorm.by/donate

КОМЕНТАРІ • 8

  • @Basik_moon
    @Basik_moon Місяць тому +8

    Хвала Хрысту! Вельмі патрэбная і цікавая тэма. Дзякуй, айцец Яўген, дзякуй вашым цудоўным суразмоўцам. Заўседы цешуся і радуюся прысутнасці дзецей у касцёле. Наш ксёндз Генрых Акалатовіч вельмі любіць дзетак, частуе іх пасля кожнай імшы. Ён заўсёды гаварыць, калі яны шумяць у касцёле, што гэта іх малітва да Бога. Цалкам з ім згодна. А ў тых каму дзеці мяшаюць у касцёле, хочацца спытаць: "А што лепш- дзеці, якія шумяць у касцёле, альбо якія не прыйшлі ў касцёл і нам не мяшаюць?".

  • @user-ob5lj4sl2u
    @user-ob5lj4sl2u Місяць тому +4

    Хрыстос уваскрос!
    Дзякуй вялікі за цікавую і важную тэму. Ўсё праходзілі са сваімі дзецьмі і дзякуй Богу, нашы дзеці сёння, ўжо дарослыя, ў касцёле 🙏🙏🙏

  • @elenapadchik158
    @elenapadchik158 Місяць тому +6

    Хвала Хрысту! Я вельмі хацела б паслухаць разважанне на тэму: падростак і касцёл. Мы з мужам з самага пачатку сумеснага ЖЫЦЦЯ хадзілі у́ касцёл і прыводзілі сваіх дзяцей. Але цяпер Яны у́ падрастковым узросце і не хочуць хадзіць да касцёла. Я вельмі перажываю па гэтаму. І прашу дарамогі, як быць у гэтай сітуацыі.

    • @radiomariaby
      @radiomariaby  Місяць тому +1

      Дзякуй за важную и цікавую тэму. Будзем намагацца зрабіць перадачу на яе.

  • @user-oo5zb3vx9t
    @user-oo5zb3vx9t Місяць тому +2

    Дарэчы, я ніколі яшчэ не сустракалася з асуджэннем паводзінаў дзяцей ў касцёле. Часам, наадварот, людзі намагаюцца дапамагчы, усміхаюцца, дзякуюць дзіцяці, што сёння быў у касцёле. Я за гэта вельмі удзячна)

  • @user-oo5zb3vx9t
    @user-oo5zb3vx9t Місяць тому +2

    Дзякую вам за ўзнятую тэму! У мяне дзеці 2 і 6 гадоў, і ніколі не ведаеш, чаго чакаць на Імшы. Бывае, што ўсе спакойна і нават і казанне паслухаеш, і дзіцяці нешта растлумачыш. А бывае, што ўвесь час працуеш клоунам і хочаш куды-небудзь схавацца ці праваліцца, каб нікому не перашкаджаць... Добра, калі яшчэ ёсць магчымасць выйсці на вуліцу ці ў тамбур. Часам дзеці не хочуць ісці ў касцёл, і думаеш, ці трэба неяк іх угаворваць, ці ісці адной і адчуваць віну, што дзеці засталіся дома. Што да "дзіцячых" Імшаў, то далёка не ва ўсіх касцёлах яны ёсць... А яшчэ пытанне, якое мяне непакоіць - як быць, калі сужонак няверуючы, як гэта растлумачыць дзецям і як у практыцы можа выглядаць хрысціянскае выхаванне ў такіх умовах?

  • @alinapobudej5011
    @alinapobudej5011 Місяць тому +1

    Дзякуй вялiкi за размову,я тая самая бабулька якую дзецi непаслушныя адцягваюць увагу ад Iмшы .Мае мяркаванне з дзецьмi дарослыя павiнны хадзiць на дзяцячую Iмшу.

    • @mfomich
      @mfomich Місяць тому +1

      Дзіцячая Імша павінна перастаць існаваць як такая.