Святая і Вялікая Субота

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 30 січ 2020
  • У царкоўнай службе гэтага дня сустракаюцца такія словы: "Сия суббота есть преблагословенная". Чаму? Здавалася б, прайшла трагічная Вялікая Пятніца, і Гасподзь пахаваны ляжыць Сваім целам у магіле. Чаму ж яна "преблагословенная"?
    Царква вучыць, што гэты дзень, дзень Вялікай Суботы, -- гэта сапраўдны дзень спакою. Такога спакою, адпачынку, які сам Творца свету, Гасподзь, Які стаў чалавекам, пасля гэтых страшных пакут Вялікай Пятніцы, нарэшце, супакоіўся. Знайшоў спакой, і целам Сваім спачывае. І пры гэтым душою Сваёю Гасподзь сыходзіць у пекла і адтуль вызваляе, выводзіць усіх старазапаветных праведнікаў, якія доўга чакалі, як у турме, як у вязніцы чакалі гэтага дня вызвалення з пекла. Нарэшце, прыйшоў гэты час.
    Протаіерэй Сергій Гардун.

КОМЕНТАРІ •