Частка 2 - 2 Подых навальніцы - Раман / Іван Мележ / Аўдыякніга

Поділитися
Вставка
  • Опубліковано 5 тра 2024
  • Чытае Андрэй Каляда.
    Дома Апейку чакаюць з яго паездак, часта далёкіх і доўгіх, жонка-настаўніца, сын і малая дачка.
    Ідучы раніцой на працу, Апейка заўважыў на сцяне нардома аб'яву. Паведамлялася, што ў нядзелю «пачынаецца чыстка членаў і кандыдатаў партячэйкі Юравіцкага райкома партыі КП(б)Б», Прасілі ўсіх беспартыйных мястэчка Юравічы, а таксама селькораў з'явіцца і «падрыхтаваць факты пра работу і недахопы партыйцаў з ячэйкі, асабліва - кампраменціруюшчыя матэрыялы».
    Апейку каля кабінета звычайна чакала чарада дзядзькоў і цётак. На гэты раз гурт школьнікаў прасіў заступіцца за настаўніка, якога нядаўна звольнілі з працы за тое, што ў гады першай сусветнай вайны быў царскім афіцэрам. Дзяцей Апейка супакоіў, але паабяцаць цвёрда, што настаўніка вернуць у школу, ён не мог. Прыйшоў Глушак Сцяпан, які парваў з бацькам-кулаком і прасіўся ў камуну. Старшыня райвыканкома не мог не паверыць у шчырасць хлопца. Вельмі ўстрывожыла Апейку гісторыя яго колішняга вучня, маладога паэта Алеся Маёвага. Маці Алеся з плачам і лямантам падала газету. Нехта «Студэнт Г-скі» называў Маёвага «нацдэмаўскім падбрэхічам», «буржуазным паслугачом», «перараджэнцам» і «адшчапенцам». Алеся выключылі з камсамола, стаяла пытанне пра адлічэнне з універсітэта. Апейка наколькі мог супакоіў жанчыну, вырашыў высветліць усё, калі паедзе ў Мінск на сесію.

КОМЕНТАРІ •